Сябры, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на чарговую штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня"! Мерапрыемства адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка.
Удзельнікі канферэнцыі мінулых гадоў
Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў Дзіцячай экастудыі ЦЭР па адрасе Гродна, вул. Ціміразева, 37, пам.105 (першы паверх).
Праграма канферэнцыі «Птушкі штодня»
9 красавіка 2016 г., субота
-
9.30-10.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
-
10.00-10.10 — Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы.
-
10.10-10.25 — «Дзіцячая экастудыя Цэнтра экалагічных рашэняў у Гродна: запрашаем аднадумцаў» – Рыма Ушкевіч (ЦЭР, Гродна)
-
10.25-10.50 — «Ельня: самае вялікае верхавое балота Беларусі і яго жыхары» – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
-
10.50-11.15 — «Вынікі шматгадовага маніторынгу і кальцавання белага бусла ў Беларусі», к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Мінск)
-
11.15-11.45 — Афіцыйная частка: вынікі дзейнасці аддзялення ў 2015 годзе; справаздача Рэвізійнай камісіі за 2015 год; план дзейнасці аддзялення на 2016 год.
-
11.45-12.05 — Перапынак на каву і гарбату.
-
12.05- 12.20 — Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2015 года.
-
12.20-12.40 — Каманднае маляванне Птушкі 2016 году – гогаля.
-
12.40-13. 05 — «Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2015 годзе» — Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна)
-
13.05-13.30 — «Бераставіччына: ад Хадкевічаў да нашых дзён» – Яўген Волкаў («Музэй вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», В.Бераставіца)
-
13.30-13.35 — Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
-
13.35–14.20 — Перапынак на абед, бясплатна прадстаўляецца АПБ
-
14.20- 15.00 — «Альманы – наша прыродная спадчына» – навукова-папулярны фільм, прадстаўляе рэж. Віталь Гуменны (АПБ, Гродна)
-
15.00 – 15.25 — «Поплаўныя луні з Заходняй і Ўсходняй Беларусі: параўнанне шляхоў міграцыі і месцаў зімоўкі ў Афрыцы па выніках спадарожнікавага сачэння» Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна)
-
15.30 — Закрыццё канферэнцыі.
10 красавіка, нядзеля
-
9.30-15.00 Экскурсія на птушак поймы ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны) у заказнік «Гродзенская Свіслач»
Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8. Калі ласка, паведаміце арганізатараў пра свой удзел у экскурсіі загадзя – да пачатку канферэнцыі ў суботу. Выкарыстанне ўласнага аўтартранспарта вітаецца. Паведмце пра гэта і вольныя месцы ў Вашым аўто арганізатараў.
-
14.30 – 15.00 Абед у кавярні ў в.Свіслач – з ранку суботы нам трэба ведаць колькасць абедаў, каб замовіць іх.
-
Пасля 15.00 – Вяртанне ў Гродна.
Экскурсія і выкарыстанне оптыкі пад час яе – бясплатныя, кошт комплекснага абеду ў кавярні – пр. 30 тысяч.
На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму красавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.
У праграме магчымыя змены.
Спампаваць праграму канферэнцыі
КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ:
-
Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
-
Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtаnyuha@ya.ru
Канферэнцыя адбудзецца ў Экастудыі ЦЭР – адрас: вул.Ціміразева, 37, пам.105:
