Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП «Налібоцкая пушча»
Працягваецца ўстаноўка інфармацыйных аншлагаў на тэррыторыях, важных для птушак (ТВП). Гэта робіцца, каб пазначыць межы ТВП і інфармаваць жыхароў і наведвальнікаў аб прыналежнасці пэўных месцаў да міжнароднай сеткі тэрыторый, якія маюць асаблівую вартасць для захавання птушак і месцаў іх пражывання.
У рамках праекта АПБ «Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі» на чатырох тэрыторыях, для якіх АПБ шукае захавальнікаў, усталёўваюцца і першыя аншлагі ТВП у Беларусі. Ужо стаяць шыльды вакол ТВП «Балота Званец», «Балота Ельня» і «Гарадзенская Свіслач».
Апошняя з чатырох ТВП, дзе ў мінулую пятніцу былі ўсталяваны першыя аншлагі, стала ТВП «Налібоцкая пушча». Аншлагі былі ўсталяваны ў паўночнай часцы ляснога масіву – на шашы «Мінск-Гродна», якая перасякая Налібоцкую пушчу на поўначы з усходу на захад, на ўездзе ў лясны масіў каля вёскі Рум, а таксама на самай паўночная мяжы ТВП. На працягу бліжэйшых тыдняў на ТВП «Налібоцкая пушча» будуць зроблены і ўладкаваны ўсе восем запланаваных аншлагаў.
Дзякуем Аляксандру Вінчэўскаму за дапамогу і падтрымку.
Вольга Лукшыц, каардынатар праекта.
Даведка з інтернэт сайта www.wikipedia.org:
Аншлаг – гэта інфармацыйная шыльда, якая абазначае межы тэрыторый ў лесе (запаведнікаў, паляўнічых гаспадарак, зон агульнага землекарыстання і г.д.)