15-17 красавіка 2016 года АПБ разам з Еўрапейскай радай па падлікам птушак (EBCC) арганізуе ў Беларусі трэнінг па Атласу гняздуючых птушак Еўропы.
Трэнінг прысвячаецца метадам збору і інтэрпрэтацыі дадзеных для Атласу гняздуючых птушак. Удзельнікі павінны мець добры вопыт назіранняў за птушкамі. Праезд, харчаванне і пражыванне будуць аплочаны арганізатарамі.
Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве, паведамляйце, калі ласка, на электронную пошту kuzmenkova.anastasia@gmail.com, каб мы не згубілі Вас пад час наступнай рассылкі. Тут Вы можаце даведацца аб падобных мерапрыемствах у Сербіі і Турцыі .
Месца правядзення пакуль што не вызначана. Сачыце за навінамі на нашым сайце.
Настасся Кузьмянкова,
каардынатар праекта па збору інфармацыі ў Беларусі для Атласа гняздуючых птушак Еўропы