In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Ельні з'явіліся захавальнікі

У Ельні з'явіліся захавальнікі

З 14 па 17 жніўня было праведзена некалькі семінараў для патэнцыйных захавальнікаў ТВП балота «Ельня» , якія былі арганізаваны ў рамках праекта «Стварэння сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі». Задача перед арганізатарамі стаяла нялегкая, было запланавана пяць сустрэч у вёсках, якія прылягаюць да балота «Ельня», а таксама у горадзе Дзісна. Але хваляванні былі марныя, дзякуючы рэгіянальнаму каардынатару Валерыю Кавалёнку і дырэктару заказніка «Ельня» Пятру Багалею ўсе арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы сустрэч былі вырашаны загадзя. З боку АПБ семінар арганізоўвалі Вольга Лукшыц, Мікалай Чэркас і Алег Кальчанка.

Семінары адбыліся ў школах вёсак Германавічы, Нікалаёва, Чапукі, Дворнае Сяло і горадзе Дзісна. Між іншым, як распавяла старшыня гарвыканкама г. Дзісна і ўдзельніца семінара Вольга Мароз, Дзісна – самы малы горад Беларусі (налічвае ўсяго две з паловай тысячы жыхароў), але ён ніколі не страчваў права называцца горадам з XVI стагодддзя.
На семінары былі запрошаны сябры АПБ з Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, патэнцыйныя захавальнікі, з якімі супрацоўнікі АПБ ужо сустракаліся раней, прадстаўнікі лясной гаспадаркі, інспекцый Мінпрыроды і паляўнічых гаспадарак Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Агульная колькасць удзельнікаў семінараў перавысіла 110 чалавек. Найбольш парадавала вёска Дворнае Сяло, у якой на сустрэчу прыйшло аж сорак чалавек, сярод іх былі дзеці, школьныя настаўнікі, проста жыхары вескі. Адных ровараў каля школы было «прыпаркавана» каля дзесятка!
У школе вёскі Нікалаёва адбылася цікавая сустрэча з маладой настаўніцай Наталляй Баран, якая з’яўляецца кіраўніком клуба АПБ «Крылаты дазор». Пасля семінара яна паказала нам класс біялогіі, аформлены плакатамі і буклетамі АПБ, які пакінуў вельмі прыемныя ўражанні.

Удзельнікі семінараў даведаліся пра дзейнасць АПБ, што такое «тэрыторыі, важныя для птушак», якую значнасць яны маюць у свеце і ў Беларусі, якія ТВП ёсць у нашай краіне. Найбольшую цікаўнасць сярод удзельнікаў выклікаў аповяд Мікалая Чэркаса пра ТВП «Балота Ельня». Людзі даведаліся шмат новага пра месца, дзе яны жывуць: чым яно адметнае і якую значнасць мае дзеля захавання біяразнастайнасці, а таксама пра фактары, якія пагражаюць балоту. Аповяд пра дзейнасць АПБ у будаўніцтве дамбаў для захавання Ельні паказаў, наколькі істотным можа быць ўнёсак звычайнага чалавека ў вялікай прыродаахоўнай справе. Алег Кальчанка распавёў удзельнікам пра магчымасці кожнага ў захаванніі ТВП на сваім прыватным вопыце валанцера пры будаўніцтве плацін на балоце Ельня і падліках вяртлявай чаротаўкі на балоце Званец.
Самае галоўнае, удзельнікі семінараў убачылі, што яны таксама могуць зрабіць свой унесак у гэтую справу і стаць захавальнікам тэрыторыі, важнай для птушак. Добрым вынікам семінараў стала вялікая колькасць ахвотнікаў стаць захавальнікамі Ельні – больш за сорак!

Даведка АПБ

Балота Ельня – буйнейшае ў Беларусі верхавое балота і адно з самых буйных балот такога тыпу ў Еўропе. Тут зарэгістравана 98 відаў птушак, 23 з каторых занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. На балоце сустракаюцца такія ўнікальныя для Беларусі віды жывёл і раслін як чорнаваллёвы гагач, сярэдні кулён, залацістая сеўка, пардва, карлікавая бяроза і нават марошка. Пад час міграцыі Ельня з’яўляецца вельмі важным прыпыначным пунктам для многіх пералётных птушак. Для захавання ўнікальнай балотнай экасістэмы тэрыторыя балота Ельня аб’яўлена Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам. Акрамы такого, Ельня з’яўляецца Рамсарскай тэрыторыяй і тэрыторыяй, важнай для птушак.

Вольга Лукшыц, каардынатар праекта.
Фота аўтара.

Проект «Создание сети хранителей ТВП в Беларуси» выполняется АПБ совместно со «Шведским орнитологическим обществом» (SOF).

“Юны бёдуочар III”
25 жніўня 2009 года
Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
Проектом ПРООН/ГЭФ завершены работы по восстановлению болота Обольское в Витебской области