In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Навагодняя чаротаўка: новы часопіс "Птушкі і мы"!

Выйшаў новы часопіс АПБ «Птушкі і мы»! Нумар 27 – гэта спецыяльны выпуск, прысвечаны пераадкрыццю ў Беларусі вяртлявай чаротаўкі.

Менавіта гэтая маленькая птушка прыцягнула ўвагу арнітолагаў усяго свету да нашай краіны. Менавіта з яе пачаўся новы віток гісторыі АПБ. Першыя спецыяльныя пошукі вяртлявай чаротаўкі ў Беларусі: як гэта было – узгадваюць сведкі тых падзей! 

Таксама на старонках новага нумара вы знойдзеце інтэрв’ю з Наталляй Мінчанка. Торф, заканадаўства, паўторнае забалочванне, адносіны «Мінпріроды-НДА», любімыя мясціны начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прырододных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – шукайце ў «Птушкі і Мы»!

Прапануем пазнаёміцца з фотатворчасцю Мікалая Вераб’я на вокладках часопіса. «Сярэдзіна» хавае падарунак – плакат «Гогаль – птушка 2016 года» з календаром акцый і кампаній АПБ. 

Усе нашыя сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2015 годзе, хутка атрымаюць часопісы па пошце. А пакуль PDF-версію спампаваць можна тут

Чытаць часопіс онлайн 

Чытайце, дасылайце нам свае ўражанні на info@ptushki.org ці па пошце 220114, Мінск, вул. Парніковая, д.11, пам.4.