Сёлета, ужо 10-ты год запар, адбудзецца палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ». Традыцыйнае месца яго правядзення - вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Арганізатары летніка – Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ, пры падтрымцы нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ды аграсядзібы «Залессе».
Летнік у Залессі 2014 г.
Як выглядаюць ваколіцы Залесся? У праграме Google Earth Proу поле пошуку трэба ўвесці наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.
Гэтым разам мерапрыемства пачне сваю працу 27 сакавіка і працягнецца да 30 сакавіка ўключна. На працягу 4 дзён у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго побыту (ад 1 да 3 дзён).
Фота — В.Малафеечава
Фота — В.Малафеечава
Сёлета галоўнымі тэмамі летніку, акрамя савінай, будуць: Бернская канвенцыя і «Смарагдавая сець» у Беларусі, а таксама магчымасць удзелу зацікаўленных бакоў у лясной сэртыфікацыі па сістэме FSC.
Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма:
Спампаваць падрабязную праграму
Фота — Дз.Голышаў
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі самастойна аплочваюць харчаванне и праезд да месца правядзення летніка. Кошт харчавання з улікам пражывання складае прыкладна 100 000 бел. руб/дзень. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах.
Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.
Каб прыняць удзел ў летніку, дашліце анкету-заяўку на адрас imperikka@mail.ru.
Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2015»:
Колькасць месцаў абмежавана. Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы!
Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!
Поспехаў і да сустрэчы!
Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ