In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
17-18 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!

Сябры, чарговая зіма – гэта чарговая акцыя "Птушкі ля кармушкі". Запрашаем да ўдзелу 17 і 18 студзеня 2015 года! 

Як прыняць удзел у акцыі? 17 і/ці 18 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і дашліце дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў: 

·         запоўніце электронную форму на сайце(адкрыецца 17 студзеня);

·         напішыце нам паведамленне на Facebook ці ВКонтакте;

·         напішыце паведамленне на info@ptushki.org.

Дзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі і фотаназіраннямі ў сацыяльных сетках і па электроннай пошце. Раптам менавіта вам пашэнціць сустрэць рэдкі від на сваёй кармушцы? Падрыхтуйце пачастункі для птушак загадзя! Што падабаецца пернатым, можна паглядзець тут.

Сіняя сініца. Фота — Руслан ЗавадзічСіняя сініца. Фота — Руслан Завадзіч

Сярод  удзельнікаў акцыі гэтага года, якія паведамяць свае лічбы адным з прыведзеных спосабаў, АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі: зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей.

Падлічы птушак — выйграй значык!  Падлічы птушак — выйграй значык!

Таксама запрашаем далучыцца да назіранняў у Instagram. Зрабіце фота птушак, якія завіталі на вашу кармушку, выкладайце яго ў Instagram і пазначце агульным хэш-тэгам#птушкілякармушкі, па якім мы лёгка знойдзем вас!

Даведка АПБ: «Птушкі ля кармушкі» 2014 года

Амаль 7 тысяч асобін не засталіся галоднымі падчас акцыі ў мінулым годзе.  Усяго за трэція выходныя студзеня ў 2014 годзе на кармушкі завіталі птушкі 41 віду. Часцей за іншых бачылі вялікую сініцу (1648 асобін), на другім месцы – палявы верабей (1569 птушкі), на трэцім – дамавы верабей (1346 птушак). Таксама шмат было шызых галубоў (530 асобін) і гілёў (325 асобін), прыляталі каўкі (256) і звычайныя зелянушкі (191).

Вынікі акцыі 2014 года Вынікі акцыі 2014 года

Самая рэдкая птушка на акцыі 2014года — малінаўкаНазіралі прыгажуню толькі ў адным месцы – Брэсце. Сярод цікавых назіранняў і дзве берасцянкі ў г.Жодзіна, яны прыляталі да кармушкі сябры АПБ Віктара Гаўрыленкі. Падрабязней паглядзець, як прайшлі «Птушкі ля кармушкі-2014», можна тут.

Шчыра жадаем цікавых птушыных назіранняў, няхай на вашую кармушку часцей завітваюць крылатыя госці, штодзённа ўздымаючы настрой!

Карына  Салавей, каардынатар акцыі «Птушкі ля кармушкі» 

Таксама глядзіце
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
Вакансия АПБ: специалист по кампаниям и акциям АПБ
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Рудахвостка-чарнушка і белая пліска — вынікі акцыі "Птушкі ля кармушкі"
Сезон кормушек!
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
Новы нумар часопіса "Птушкі і мы": цікавосткі бёрдвочынгу — у любы сезон і ў розных краінах
Далучайся да "перапісу" вадаплаўных птушак!