In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля перадае эстафету... вушатай саве!

Абраць птушку года – задача няпростая і адказная. Паўплываць на выбар мог кожны жыхар нашай краіны. Год таму кандыдаты вызначыліся наступным чынам: сваіх пранавалала не толькі АПБ, але і ўсе жадаючыя шляхам апытанкі на сайце www.ptushki.org. Такім чынам кандыдатамі на Птушку года 2015 сталі: сіняя сініца, сава вушатая, цецярук, баталён.

Канчатковае рашэнне прымалася з дапамогай галасавання ўдзельнікамі З’езда АПБ ў студзені. Калі прыйшоў час падлічваць галасы, сябры Цэнтральнага Савета АПБ пабачылі, што барацьба была нежартоўная – сіняя сініца і сава вушатая набралі амаль аднолькавую колькасць галасоў! З розніцай усяго ў 3 галасы пераможца быў вызначаны, але дагэтуль інфармацыя трымалася ў сакрэце.

На ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў конкурсаў кампаніі «Зязюля – птушка 2014 года» мы абвясцілі: сава вушатая – птушка 2015 года ў Беларусі!

Што прынясе на сваіх крылах сава вушатая?

Сумесна з Нацбанкам і Белпоштай плануецца традыцыйны выпуск манеты і маркі з выявай птушкі года. З практычнага – у кожнага жадаючага будзе магчымасць паспрабаваць сваю моц у будоўлі штучных гняздоўяў для вушатай савы падчас летнікаў і майстар-класаў. На працягу года шукайце ў нашых сацсетках адмысловыя віктарыны пра саву.

Для самых маленькіх удзельнікаў кампаніі будуць арганізаваны конкурсы малюнкаў, фотаконкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў, вершаў-чатырохрадкоўяў і іншыя цікавосткі!

Сябры клуба АПБ «Рэдкая птушка» патрапяць на сапраўдную савіную экскурсію. З прыродаахоўных мерапрыемстваў адбудзецца пошук месцаў гнездавання вушатай савы, вывешванне штучных гняздоўяў. Рыхтуецца шэраг інфармацыйных матэрыялаў, якія датычацца гэтай птушкі. 

Гэта толькі частка таго, што мы збіраемся ажыццявіць у межах кампаніі. Але не будзем адкрываць усе карты адразу.

Вушатая сава — птушка 2015 года! Фота — Zoltán GyőriВушатая сава — птушка 2015 года! Фота — Zoltán Győri


Палажэнні конкурсаў хутка з’явяцца на нашым сайце, самыя знакавыя падзеі кампаніі будуць своечасова адлюстроўвацца ў сацыяльных сетках. Сачыце за абвесткамі!

Мы ўпэўнены, што будучы савіны год будзе насычаным на цікавыя падзеі і прыродаахоўныя мерапрыемствы. Далучайцеся!  
 

Даведка АПБ:

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, неабходнасці іх захавання.  У мінулыя гады птушкамі года абіраліся белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля.

Зязюліны дыпломы
22 лістапада 2014 года
Таксама глядзіце
Чорнагаловыя шчыгелы: чарада, вецер і шторм з птушак
Знаёмся са шчыгелам — птушкай 2018 года!
Як клімат змяняе паводзіны рэчкі: у Белавежскай пушчы прайшоў Тыдзень водна-балодных угоддзяў
Вакансия АПБ: специалист по кампаниям и акциям АПБ
«Болотные» мастер-классы прошли в Каменюкской средней школе
Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы
Арнітолагі абяцаюць многа незвычайных птушак гэтай зімой
Прапануем кандыдатаў... на званне Птушкі 2019 года!
Зоочетверг: Год щегла
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!