In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
З дзённіка прыродалюба: напрамак на поўдзень альбо жураўліныя экскурсіі

Верасень… першы месяц восені, лета скончылася і вось ужо першыя стужкі птушак пацягнуліся на поўдзень. Мне падабаецца такая пара, міжсезонне. Пара, калі адбываюцца змены ў прыродзе, яна натхняе. Асабліва натхняе якая-небудзь вандроўка і асабліва з магчымасцю паназіраць за птушкамі. Трынадцатае  і чатырнаццатае верасня я правяла ў Віцебскай вобласці ў горадзе Міёры, менавіта тут адбыўся фестываль «Жураўлі і журавіны». У тым годзе мне так спадабаўся ўдзел у гэтай падзеі, што я загадзя пазначыла ў сваім календары восеньскую паездку ў Міёры. 

Побач з гэтым горадам знаходзіцца балота Ельня, адно з найбуйнейшых верхавых балот не толькі ў Беларусі, аднак і ў Еўропе. Вось тут і спыняюцца мігруючыя жураўлі, месца для птушак прыдатнае, можна бяспечна пераначаваць, а ўдзень адправіцца сілкавацца на палі. 

Увечары трынадцатага верасня мы з вышкі рабілі ўлік жураўлей, птушкі цягнуліся на балота амаль з поўначы насустрач заходзячаму сонцу. Мне складана апісаць, як сябе адчуваеш у такі момант …«Асаблівыя пачуцці ў маім сэрцы будзяць жураўлі. Неяк у дзяцінстве мне паказаў іх клін дзядуля, з вялікай пяшчотай ён растлумачыў мне, што гэта за птушкі. Жураўлі з самотнымі крыкамі праляцелі над намі і з той пары я кожны год чакала іх з’яўлення і назаўсёды запомніла гэты момант».

 

Са мною на вышку зашчаміліся Дзяніс Малышыц, Ірына Самусенка і Андрэй Барадзін. Вось такою вяселай кампаніяй мы назіралі, лічылі птушак і праважалі заходзячае сонца. Гэтым вечарам мы налічылі 1300 птушак, а дакладней 1273. Трэба сказаць, што забрацца на пажарную вышку не так і проста. Першай перашкодай была даволі высокая агароджа з рабіцы, я так смела пераадольвала яе, што парвала сабе джынсы ды так і прахадзіла ўвесь фестываль з дзіркай. Пасля таго, як я ахвяравала свае штаны, справа пайшла прасцей і да назіральнай пляцоўкі я дабралася без праблем. 

Ноч наша вясёлая кампанія з васьмі чалавек правяла ў доміку паляўнічага. Акрамя вышэй ўзгаданых у гэтай вандроўцы ўдзельнічалі Вольга і Ірына Лукшыц, Людміла Цалко і Вікторыя Церашонак. 

Пляцоўка АПБ на фестывалі. Інфармацыйны супрацоўнік АПБ Вікторыя Церашонак Пляцоўка АПБ на фестывалі. Інфармацыйны супрацоўнік АПБ Вікторыя Церашонак

Пляцоўка АПБ на фестывалі. Валанцёры АПБ Людміла Цалко і Ірына Лукшыц. Пляцоўка АПБ на фестывалі. Валанцёры АПБ Людміла Цалко і Ірына Лукшыц.

Пляцоўка АПБ на фестывалі. Паштоўкі ў падтрымку балота Жады. Пляцоўка АПБ на фестывалі. Паштоўкі ў падтрымку балота Жады.

На наступны дзень, з самай раніцы мы амаль тым жа саставам (за выключэннем Андрэя) адправіліся на вышку, каб паназіраць, як птушкі пакідаюць на дзень балота. Аднак мы крыху спазніліся і змаглі пабачыць толькі  апошніх адлятаючых жураўлей. У гэтым годзе фестываль быў куды больш маштабны, таму што супаў з пяцісотгоддзем Міёр. На працягу фестываля (з 11 да 16 гадзін) кожную гадзіну адпраўляліся аўтобусы, для жадаючых паглядзець на жураўлей.

Назіранні пад час экскурсій Назіранні пад час экскурсій

Валанцёр АПБ Дзяніс Малышыц Валанцёр АПБ Дзяніс Малышыц

Я працавала экскурсаводам, пад час дарогі да месца стаянкі птушак  распавядала людзям пра журавоў, пра балота Ельня, адказвала на ўзнікаючыя самыя розныя пытанні. Праца цікавая, усе былі ўдзячныя, задаволеныя, даведаліся шмат чаго новага. Прыемна было пабачыць знаёмыя твары – людзі ўдзельнічалі ў экскурсіях і ў тым годзе. Я сабрала і суправадзіла  на месца назіранняў тры аўтобусы, пасля чаго значна падсеў голас, затое настрой быў што трэба. Увесь дзень я правяла ў полі і толькі к вечару трапіла на сам фестываль. Шмат чаго я не апісала, сюды ўвайшлі толькі мае ўражанні ад назіранняў за птушкамі і маей непасрэднай працы. Думаю, што лепш гэтыя восеньскія выходныя я не магла правесці. Дзякуй усім маім кампаньёнам!

Настасся Кузмянкова, валанцёр АПБ  

Фотаздымкі Дзяніса Малышыца

Таксама прапануем вам паглядзець уражанні ад паездкі на фестываль нашага валанцёра Дзяніса Малышыца тут.  

Далучайцеся да нас, прыходзьце валанцёрам у АПБ! 

Таксама глядзіце
Апошні званок у чацвертай Школе
Что такое "ривервотчинг"?
Осень: пора в школу. Школу бёрдвотчера!
Клюква, журавли и дигископинг
Trash экскурсия от АПБ!
17 сентября — на "Жураўлі і журавіны" в Миоры!
Первый Лососевый центр открылся в Беларуси
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Экскурсия АПБ: учимся определять куликов вместе!
"О зубрах и не только" от немецкого профессора