Сябры!
Мы нарэшцэ падвялі вынікі конкурсаў нашай штогадовай вясенняй кампаніі. З вялікім задавальненнем называем пераможцаў — аўтараў лепшых фотаздымкаў "Жывой вясны"!
Першае месца падзялілі Эльга Папова і Аляксей Аўраменка.
Аўтар: Эльга Папова
Аўтар: Аляксей Аўраменка
На другім месцы размясціўся фотаздымак Аляксандра Лагодзіча.
Аўтар: Аляксандр Лагодзіч
На трэцім месцы таксама два пераможцы — Дзмітрый Голышаў і Алена Парэчына.
Аўтар: Дзмітрый Голышаў
Аўтар: Алена Парэчына
На конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой Вясны"?" вы даслалі нам каля 50-ці прац. Было вельмі складана, але мы ўсё ж адабралі з іх самыя лепшыя і цікавыя.
У катэгорыі пачатковая школа першае месца заняла Марыя Казлоўская, другое — Андрэй Гараднік, трэцяе — Дар'я Мілеўская. Віншуем!
Першае месца
Другое месца
Трэцяе месца
Пераможцы конкурсу малюнкаў ва ўзросце 9-15 гадоў: першае месца — Уладзіслаў Яраслаўцаў, другое — Яніна Муга, трэцяе — Анастасія Купікоўская. Віншуем!
Першае месца
Другое месца
Трэцяе месца
За творчы падыход хочацца адзначыць Яну Бачкоўскую за малюнак шчуркі-пчалаедкі. Яна напісала, чаму ёй падабаецца гэтая птушка: "Гэта птушка занесена ў Чырвоную кнігу, значыць, яна рэдкая. Яе трэба ахоўваць і клапаціцца пра яе, і тады яна будзе радаваць нас сваім незвычайным пер'ем".
Малюнак Яны Бачкоўскай
Лепшыя слоганы "Жывой Вясны" даслалі вучні ДУА "СШ №9 г.Слуцка", сябры клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Ж.Валетка.
На конкурс гісторый "Жывой Вясны" амаль не было работ. Дзякуем Анастасіі Давідоўскай, якая падзялілася з намі сваёй сустрэчай з зязюляй, за цікавую гісторыю!
Мы шчыра віншуем пераможцаў! Усе яны атрымаюць дыпломы, прызы і памятныя сувеніры, сачыце за навінамі на нашым сайце. Таксама вялікі дзякуй усім астатнім удзельнікам конкурсу. Спадзяемся ўбачыць вашы работы ў наступным годзе!