Сёння, 1 красавіка, супольнасцю адзначаецца Міжнародны дзень птушак! Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шчыра віншуе вас з гэтым святам і жадае новых цікавых назіранняў.
Лошыцкі парк. Аўтар: X-Sample
Да Дня птушак мы распрацавалі адмысловы раздзел на сайце — "Бердвотчинг в Минске". У ім вы зможаце прачытаць пра тэтыторыі горада, дзе назіранні за птушкамі стануць для вас больш цікавымі і плённымі. Пакуль што на сайце ёсць інфармацыя пра тры такія месцы: Батанічны сад і парк Чалюскінцаў, Чыжоўскае вадасховішча, Лошыцкі парк і частка ракі Свіслач. У раздзеле вы знойдзеце кароткія апісанні, спіс відаў птушак, якія там адзначаліся, мапу з лепшымі кропкамі назіранняю і інфармацыю аб тым, як дабрацца. У будучыні мы будзем дадаваць новыя тэрыторыі, апісваць іх і рассказваць, якіх птушак там можна пабачыць.
Узбройвайцеся біноклямі і палявымі вызначальнікамі, удалых назіранняў!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ