22 сакавіка на Беларусі адзначаецца свята Саракі. Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў.
Сябры клуба "Крылаты дазор" СШ № 9 г.Слуцка ведаюць гэту народную традыцыю. Яны выпяклі з цеста 40 піражкоў у выглядзе птушак, бегалі па двары, высока трымаючы печаных птушачак ў руцэ, і спявалі веснавыя песні:
Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А
зімачку прыбярыце,
Бо
зімачка надаела,
Нам
хлебушак пераела.
Саракі — гэта свята птушак. Выкананне падобнага абраду мела сваёй мэтай наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду і яшчэ пільней углядзецца высока ў неба: ці не ляцяць там нашыя сябры – птушкі.
Жанна Валетка, кіраўнік клуба "Крылаты дазор"