З 6 сакавіка ў Гімназіі №10 г. Гродна працуе фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ "Нашы птушкі – 2013". На выставе прадстаўлены лепшыя здымкі птушак ад фатографаў Гарадзеншчыны.
Фота С.Саковіч
Месца правядзення абрана не выпадкова. Менавіта ў гэтай гімназіі працуе клуб "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам настаўніцы пачатковых класаў Ірыны Генрыхаўны Сыско, вучні якой удзельнічалі і перамагалі ў абласным і рэспубліканскім конкурсе малюнкаў "Птушка 2013 года – удод". Іх работы можна было пабачыць на выставе падчас канферэнцыі Гродзенскага аддзялення разам з лепшымі працамі з усёй Беларусі. Аўтары лепшых малюнкаў атрымалі памятныя дыпломы і прызы.
Фота Дз.Вінчэўскі
Фотавыстава будзе працаваць да 20-га сакавіка. Запрашаем наведаць і пабачыць!
Адрас: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 8.
Сяргей Саковіч, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ