Запрашаем усіх зацікаўленых на чарговы заалагічны чацвер!
13 сакавіка адбудзецца заалагічны чацвер, на якім Аляксандр Вінчэўскі, старшыня грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распавядзе пра сваю вандроўку ў Егіпет і некаторых птушак, якія там жывуць.
Фота з life.screenshots.ru
На лекцыі вы даведаецеся, колькі белых і чорных буслоў прылятае на зімоўку ў Шарм Эль Шэйх, а таксама якіх арлоў і грыфаў можна пабачыць над пляжам. У вас будзе магчымасць атрымаць адказы на пытанні пра прыроду і птушыны свет Егіпта.
Грамадкая арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!
Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі - 18:30.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ