На нашым сайце з'явілася адмысловая старонка па адукацыйнай праграме "Бусел". Там вы можаце прачытаць пра праграму, даведацца яе мэты і гісторыю стварэння.
Гістарычна склалася стаўленне беларусаў да белага бусла як да нацыянальнага сімвала краіны, што стварае спрыяльныя ўмовы для паспяховага існавання буслінай папуляцыі. У свеце налічваецца больш за 230 тысяч гняздуючых пар белага бусла, з якіх каля 21,5 тысяч жывуць у Беларусі, 30 тысяч – у Украіне і больш за 50 тысяч – у Польшчы. Нездарма белы бусел быў першай Птушкай года, якую з 2000 г. штогод абвяшчае АПБ.
Далучайцеся да адукацыйнай праграмы "Бусел"!