Запрашаем усіх зацікаўленых на чарговы заалагічны чацвер!
13 лютага адбудзецца чарговы заалагічны чацвер, на якім Юрый Бакур, грамадскі актывіст і аматар птушак распавядзе пра сваё трохмесячнае падарожжа ў Сэйшэлы — адну з самых маленькіх краін планеты, якая размесцілася на россыпі выспаў у Індыйскім акіяне.
Прырода Сэйшэл. Фота Hansueli Krapf
Лекцыя будзе аб прыродзе і птушках Сэйшэл. Маленькі райскі куток цягне да сябе не толькі багатых турыстаў, але і мноства разнастайных птушак, бо добрая палова краіны — нацыянальныя паркі і запаведнікі. На прыкладзе вострава Арыд, Юрый распавядзе, як на маленькім кавалачку сушы сумяшчаюцца разам мільён птушак ды столькі ж іншых жывёлаў.
"Ахова птушак" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!
Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі — 18:30.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ