У межах кампаніі "Зязюля — птушка 2014 года" пройдзе шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў. Запрашаем усіх паўдзельнічаць!
На нашым сайце мы стварылі адмысловую старонку, дзе можна пачытаць пра птушку гэтага года — зязюлю, а таксама азнаёміцца з мастацкімі конкурсамі і прыродаахоўнамі мерапрыемствамі. Там вы знойдзеце падрабязныя правілы конкурсаў, дэдлайны і патрабаванні.
Таксама на сайце з'явілася прэзентацыя "Зязюля — птушка 2014 года". У ёй адлюстраваны асноўныя звесткі пра птушку. Спампуйце прэзентацыю, каб паказаць на занятках дзецям ці на мерапрыемстве.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ