In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дзіцячы майстар-клас па вырабе кармушак

У межах штогадовай акцыі "Птушкі на кармушках" грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" адбыўся майстар-клас для дзяцей. Мерапрыемства правяла Яўгенія Лучык, эколаг, магістр біялагічных навук, валанцёр АПБ.

Валанцёры АПБ развешваюць ядомыя кармушкіВаланцёры АПБ развешваюць ядомыя кармушкі

На майстар-класе дзеці навучыліся нарыхтоўваць корм для птушак, атрымалі рэкамендацыі па падкормцы ў зімовы перыяд і нават самастойна зрабілі ядомыя кармушкі, якія перадалі ў Сакратарыят АПБ.

Падкормліваць птушак можна ўсю зіму, развешваючы кармушкі на сваім гаўбцы, за вакном ці на галінках дрэваў у вашым двары. На нашым сайце вы можаце знайсці матэрыялы пра тое, як зрабіць кармушку ці падабраць корм.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Памятные монеты "Удод"
29 студзеня 2014 года
Адбыўся XVII З'езд АПБ
27 студзеня 2014 года