Запрашаем усіх зацікаўленых на першы заалагічны чацвер у новым годзе, прысвечаны птушцы 2014 года — зязюлі!
9 студзеня адбудзецца чарговы заалагічны чацвер, на якім Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграммы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі раскажа пра птушку года і праект.
Зязюля звычайная. Фота Дз.Якубовіча
Слухачы даведаюцца адказы на ўсе свае пытанні пра зязюлю, а таксама навучацца адрозніваць яе ад іншых птушак. Вялікая частка лекцыі будзе менавіта пра праект па спадарожнікавым сачэнні. Яўген распавядзе, куда ж ляцяць беларускія зязюлі і якія перашкоды яны сустракаюць на сваім шляху.
"Ахова птушак" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!
Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі — 18:30.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ