Паважаныя сябры!
Выйшлі новыя нумары інфармацыйнага бюлетэня "Аховы птушак Бацькаўшчыны" і часопіса "Птушкі і мы". На старонках выданняў вы даведаецеся шмат новага і цікавага. Напрыклад, у часопісе можна прачытаць пра спадарожнікавае сачэнне за беларускімі зязюлямі і вялікае інтэрв'ю з дырэктарам АПБ. У бюлетэні вы знойдзеце інфармацыю пра нашыя конкурсы і мерапрыемствы, а таксама матэрыял пра самых-самых птушак нашай краіны. Чытайце ці пампуйце выданні АПБ тут.
Інфармацыйны бюлетэнь
Часопіс "Птушкі і Мы"
Усім нашым сябрам мы ўжо разаслалі новыя нумары часопіса і бюлетэня. Калі вы таксама хочаце атрымліваць выданні "Аховы птушак" у папяровым варыянце, то далучайцеся да нас!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ