Дзякуем!
Мы адправілі на пазначаны email код пацверджання.
Шаноўныя сябры !
Віншуем Вас і Вашых родных з Калядамі і Новым годам!
Жадаем Вам новых уражанняў ад ‘старых’ і новых відаў птушак, выдатных здымкаў і артыкулаў, новых добрых справаў на карысць птушак і людзей!
Будзьма разам: з сябрамі і птушкамі!
Брытанскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што жосткакрылыя (жукі) захоўваюць высокі тэмп відаўтварэння на працягу больш 200 мільёнаў гадоў. На сённяшні дзень кожны пяты від на Зямлі адносіцца да гэтага атраду насякомых. І розных жукоў становіцца ўсё больш і больш.
Міжнародная група даследнікаў пад кіраўніцтвам доктара Тобі Ханта (Toby Hunt) з Музея натуральнай гісторыі (Natural History Museum) у Лондане пабудавала філагенетычнае дрэва жукоў (атрад Coleoptera) па нуклеатыдным паслядоўнасцям трох генаў з рознымі хуткасцямі мутацый.
На хутары Северный Цалінскага раёну Растоўскай вобласьці (каля 900 км ад беларускай мяжы) адбыўся паморак свойскай птушкі ад птушынага грыпу, паведамляе «РИА‑Новости». Паморак птушкі на двух падворках быў зафіксаваны ў суботу, пасьля чаго былі праведзены аналізы, і пацьвердзіўся птушыны грып. Усе 79 птушак былі забітыя.
Міжнародная група даследнікаў на чале з доктарам Дэвідам Брауном (David Brown) з Каліфарнійскага ўніверсітэтy ў Лос-Анджэлесе (University of California at Los Angeles) прыйшла да высновы, што адзіны вядомы дагэтуль від жырафа (Giraffa camelopardalis) у рэчаіснасці не складаецца з 6 падвідаў. Насамрэч падвіды жырафа з'яўляюцца паўнавартаснымі відамі, якія разыйшліся паўмільёна гадоў назад і не скрыжоўваюцца ў натуральных умовах. Жырафы дагэтуль лічыліся адным відам, паколькі яны скрыжоўваюцца ў заапарках. Але, абапіраючыся на аналіз ДНК, навукоўцы вырашылі, што жырафаў усё-ткі не адзін, а шэсць відаў.
Учорашняя экскурсія на ачышчальныя сажалкі ВА “Азот”, якія знаходзяцца недалёка ад в.Беражаны ў Гродзенскім раёне, дала нечаканыя вынікі. Георгі Гулеўскі і іншыя сябры АПБ акрамя больш тысячы качак, якія засталіся на зімоўку на гэтых звычайна незамярзаючых вадаёмах, а таксама 16 шэрых чапляў, многія з якіх застаюцца зімаваць з намі, адзначылі птушку 2008 году — вялікую белую чаплю.
Сябры, мы адправілі наступны ліст (гл. ніжэй) новаму прэм'ер-міністру Ўкраіны Ю.Цімашэнка ў абарону ваўкоў. У ім улічаныя заўвагі, дадаткі і пажаданні Ю.Васідлова, У.Агафонова і Б.Васількоўскага. Будзем радыя, калі вы таксама адправіце падобны ліст у абарону ваўкоў у Кабмін Украіны, а таксама выкажаце нам заўвагі да нашых прапаноў па абароне ваўкоў ва Ўкраіне.
Уладзімір.Барейка, Кіеўскі Эколага-Культурны Цэнтр
Апублікаваныя два даследаванні, ў якіх навукоўцы сцвярджаюць, што дзейнасць чалавека не ўплывае на працэс глабальнага пацяплення. Калі глабальнае пацяпленне не звязана з дзейнасцю чалавека, то скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу не спыніць гэты працэс.
Група навукоўцаў апублікавала ў "Міжнародным часопісе кліматалогіі" (The International Journal of Climatology), які выдае Брытанскае каралеўскае метэаралагічнае грамадства (Britain's Royal Meteorological Society) працу, у якой сцвярджаецца, што дзейнасць чалавека наўрад ці можа ўплываць на працэс глабальнага пацяплення.
Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (The Intergovernmental Panel on Climate Change) мяркуе, што максімальны ўздым узроўня сусветнага акіяна ў гэтым стагоддзі будзе на 81 сантыметр. Аднак матэрыялы, апублікаваныя ў часопісе Nature Geoscience гавораць аб тым, што сапраўдны максімум можа быць прыкладна ў два разы большы і складзе 163 сантыметры.
Група навукоўцаў, якая працуе ў экспедыцыі на схіле гары Фойа (Foja Mountains) ў Новай Гвінеі (Інданэзія), выявіла і апісала два новых віды сысуноў: гіганцкага пацука з роду дрэўных пацукоў (Mallomys) і поссума-пігмея з роду сонепадобных кускусаў (Cercartetus), які ёсць адным з найменьшых прадстаўнікоў сумчатых.
Сёння, 16 снежня 2007г., споўнілася 125 год з дня народзінаў нашага вялікага земляка, выбітнага заолага і орнітолага, акадэміка Тадэвуша Іваноўскага. Сябры АПБ вырашылі адзначыць гэты юбілей разам з калегамі з Літоўскага орніталагічнага таварыства LOD (BirdLife у Літве) і жыхарамі в.Галавічполе (Шчучынскі раён на Гарадзеншчыне), недалёка ад якой знаходзіцца родавы маёнтак Іваноўскіх Лябёдка (падрабязней пра Лябёдку і радавод Іваноўскіх тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=420).
Група даследнікаў пад кіраўніцтвам Поля Панганіса (Paul Ponganis) з Інстытута акеянаграфіі Скрыпса (Scripps Institution of Oceanography) высвятліла адзін з механізмаў, якія дазваляюць імператарскім пінгвінам (Aptenodytes forsteri) праводзіць пад вадой больш 20 хвілін, што з'яўляецца рэкордам сярод наземных цеплакроўных жывёлін, паведамляе National Geographic.
Навукоўцы пры дапамозе адмысловых мікраскапічных датчыкаў у крывяносных сасудах гэтых птушак вызначалі ўзровень кіслароду ў крыві пінгвінаў падчас пагружэнняў. Даследаванне праводзілася ў Антарктыцы, у натуральных для пінгвінаў умовах.
Уважаемые коллеги и друзья!На сайте Общественной палаты открыто голосование — какие некоммерческие организации больше всего нуждаются в государственной финансовой поддержке?Если Вам не безразличны вопросы экологии и Вы считаете, что общественным экологическим организациям нужна поддержка, то проголосуйте, пожалуйста, тут: http://www.oprf.ru/voting/?id_part=
На острове Бали сегодня заканчивается конференция ООН по проблемам изменения климата. Германский министр экологии Зигмар Габриель от имени европейских стран предъявил США ультиматум. Он заявил: «Если не будет прогресса на нынешней конференции ООН, то не будет и дальнейших переговоров под эгидой США по проблемам глобального изменения климата».
Праграма
урачыстага адкрыцця міжнароднай фотавыставы «Свет птушак»,
прысвечанай 125-годдзю акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (1882-1970)
на яго радзіме, ў в.Галавічполе
Арганізатары: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), Літоўскае орніталагічнае таварыства (LOD) і рэдакцыя часопіса «Біялогія: праблемы выкладання”.
Уважаемые коллеги! Приглашаем принять участие в работе ежегодной международной научно-практической конференции «Наука. Образование. Технологии», которая состоится 21-22 марта 2008 года на базе учреждения образования «Барановичский государственный университет». Заезд участников конференции и решение организационных вопросов – 20 марта. Пленарное заседание и работа секций пройдут 21-22 марта (начало работы в 10.00). Регистрация участников 21 марта с 8 30.
Уважаемые коллеги! Приглашаем Вас принять участие в работе Международной научной конференции „ЗНАЧЕНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ СТАЦИОНАРНЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ ДЛЯ СОХРАНЕНИЯ БИОРАЗНООБРАЗИЯ”, посвященной 50-летию функционирования высокогорного биологического стационара „Пожижевская”, которая пройдет в сентябре 2008 года в городе Львове с выездом на биостационар „Пожижевская” (Черногора, Украинские Карпаты)
У мінулую суботу адбылася справаздачная канферэнцыя Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. З самай раніцы на біяфак Брэсцкага ўніверсітэту падыходзілі сябры АПБ і госці канферэнцыі з Брэста, Кобрына, Каменца, Маларыты, Гродна і нават Любліна. Усяго ж сабралася больш за 30 чалавек. Акрамя цікавых і выдатна прэзентаваных навукова-папулярных дакладаў, заяўленых у праграме (http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=411 ), адбыліся выбары ў састаў Савету аддзялення і новага старшыні, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсаў, якія прайшлі пад час канферэнцыі.
16 снежня 2007г. споўнілася б 125 год нашаму земляку з сучаснай Шчучыншчыны (Гродзенская вобл.). Гэты артыкул уяўляе сабой спробу распавесці пра найбольш важныя старонкі жыцця і дзейнасці выбітнага орнітолага і заолага, выдатнага арганізатара і грамадзкага дзеяча суседняй Літвы Тадэвуша Іваноўскага (Тадаса Іванаўскаса) (1882-1970), а таксама агляд гісторыі яго роду.
Радавод.
Тадэвуш Іваноўскі (пазней – Тадас Іванаўскас, або Tadas Ivanauskas) нарадзіўся 16.12.1882г. ў фальварку Лябёдка /зараз у межах в.Галавічполе Шчучынскага раёну – Дз.В./. Бацька Леанард, аматар прыроды, акрамя захаплення сельскай гаспадаркай (гл. вышэй), цікавіўся таксыдэрміяй. Больш за тое, ён зрабіў хатні музей, т.зв. “Пакой птушак”, дзе былі не толькі чучалы птушак, але і іншых жывёлаў. Менавіта ад бацькі – паляўнічага, аматара прыроды і памолага, заразіўся Тадэвуш цікаўнасцю да прыроды, што і вызначыла яго далейшы жыццёвы шлях. Ад бацькі ён навучыўся паляваць, рабіць прэпараты і збіраць зоалагічныя і біялагічныя калекцыі. Ужо ў 12-ці гадовым узросце ён ведаў шмат відаў раслін і насякомых, а таксама амаль усіх мясцовых птушак. (Jakimavièius, 2002)
Решение вопроса по продлению срока действия (или отзыву) Диплома Совета Европы для Беловежской пущи вновь отложено, теперь — до весны 2008 года. Напомним, что 30 сентября истек срок действия предыдущего Диплома, и с этого времени ситуация остается «подвешенной». Группа экспертов, изучившая доклад своего представителя о состоянии дел с охраной природы в пуще, сделала вывод о нецелесообразности продления престижного статуса для нашего нацпарка. Белорусская сторона не согласилась с таким выводом и потребовала заново рассмотреть проект резолюции.
Пензенский государственный педагогический университет им. В. Г. Белинского, Государственный природный заповедник «Приволжская лесостепь», Пензенский государственный краеведческий музей приглашают Вас принять участие в Международной научной конференции «Биоразнообразие: проблемы и перспективы сохранения», посвященной 135-летию со дня рождения И. И. Спрыгина, которая состоится 13 — 16 мая 2008 года в г. Пензе.
На Х Съезде АПБ прошли большие выборы в Центральный Совет (ЦС), Ревизионную комиссию (РК) и на должность Председателя АПБ. По Уставу АПБ в Центральный Совет АПБ, Ревизионную комиссию и на пост Председателя члены АПБ выбираются сроком на 3 года. На должности Председателя АПБ член организации может находиться не более 2 сроков (т.е. 6 лет), в ЦС – не более 3 сроков (9 лет), в РК нет ограничения по количеству сроков пребывания в её составе.
Адным з галоўных пастаянных пректаў Слонімскага аддзялення грамадскай арганизацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” было і застаецца ўтрыманне гасцініцы для птушак “Ластаўка”, афіцыйнае адкрыццё якой адбылося вясной мінулага года ў рамах “Тыдня птушак у Слоніме-2006”.
4 лістапада 2007г. у рамках заняткаў заалагічнага гуртка студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы адбылася інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Падрыхтавалі яе не толькі студэнты і выкладчыкі ГрДУ – сябры АПБ, але і найбольш актыўны назіральнік птушак з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, студэнт 3 курсу Дзяніс Табуноў. Менавіта з яго прэзентацыі “Як людзі назіраюць за птушкамі” і пачалася сустрэча, на якую прыйшлі больш за 30 студэнтаў-біёлагаў, а таксама выкладчыкі і лабаранты.
Напоминаем, что именно такая тема выбрана для
следующего «Зоологического четверга». В докладе Павла Пинчука будут представлены
результаты станции кольцевания этого года и показаны возникшие угрозы для
существования самого Туровского луга.
Встреча пройдёт 6 декабря (четверг), в здании
Республиканского экологического центра детей и юношества по адресу
ул. Макаёнка
8, ауд. 313 (300 м от ст. метро Московская).
Приглашаются все желающие. Начало в 17-00.
Учора ў Варшаве прадстаўнікі Агульнапольскага таварыства аховы птушак (ОТОР – BirdLife у Польшчы) прадставілі вынікі "Маніторынгу гняздуючых птушак за 2005-06гг". Справаздача была падрыхтавана ОТОР разам з Музеем і Інстытутам заалогіі Польскай Акадэміі навук у Варшаве, а правядзенне маніторынгу фінансавалі RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі), Еўразвяз і ААН.
Ласкава запрашаем Вас прыняць удзел у III канферэнцыі ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА РЭГІЯНАЛЬНАГА АДДЗЯЛЕННЯ, якая адбудзецца 8 снежня (субота) у галоўным будынку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўдыторыя 617, (г.Брэст, Б.Касманаўтаў, 21).
У Мазавецкім ваяводстве на дзвюх індычыных фермах выяўлены асяродкі захворвання птушыным грыпам. У краіне пачаў працаваць крызісны штаб. Фермы месцяцца ў наваколлі горада Плоцка, прыкладна за 70 кіламетраў ад Варшавы.
Упершыню ў адной кнізе ў навукова-папулярнай форме выкладзены шматлікія факты пра 189 відаў птушак, якім крытычна пагражае знікненне (Critically Endangered). Напісаная ў супрацоўніцтве з BirdLife International, кніга Rare Birds Yearbook 2008 утрымлівае гісторыю адкрыцця кожнага віду, апошнюю інфармацыю аб яго статусе і мерах, якія неабходна прыняць, каб захаваць дадзены від. Шмат каляровых здымкаў (многія з якіх апублікаваны ўпершыню), мапы і дыяграмы дапамогуць успрыняць падрабязную інфармацыю, якая характэрызуе кожны з 189 відаў на двух старонках.
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) запрашае беларусаў ва ўзросце 18–25 гадоў зь веданьнем нямецкай мовы да ўдзелу ў летніх міжнародных сэмінарах у ліпені-жніўні 2008 году па наступных тэмах: «Эка! Лагічна? Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і нацыяналісты»; «Тэма – гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадзтва».
З мінулага году пачаў праводзіцца штогадовы конкурс сярод рэгіянальных аддзяленняў нашай арганізацыі. Як вядома, такіх рэгіянальных структур у АПБ ужо адзінаццаць – апошнім было зарэгістравана Барысаўскае раённае аддзяленне (Мінская вобласць). У першым, мінулагоднім конкурсе, перамагло з невялікім адрывам Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне. У гэтым годзе шчасце ўсміхнулася Гродзенскаму абласному аддзяленню, якое, дарэчы, сёлета адзначала свой першы пяцігадовы юбілей
Незадоўга перад з’ездам АПБ журы падвяло вынікі фотаконкурсу “Птушка ў аб’ектыве”, які праводзіцца штогод. Перамога гарадзенскіх фотамастакоў атрымалася амаль поўнай. У галоўнай катэгорыі “Птушкі ў прыродзе” перамог Мікалай Гулінскі з серыяй фотаздымкаў “Зімародак”. Другое і трэцяе месцы атрымалі адпаведна працы Георгія Гулеўскага і Дзьмітрыя Якубовіча (таксама сябры АПБ з Горадні). У катэгорыі “Птушкі і краявід” перамог Георгі Гулеўскі з фотаздымкам вялікіх савукоў на зімовай нёманской вадзе, падсвечанай зыходзячым сонцам, пад назвай “Вясна на падыходзе”. Другое месца заняла серыя фотаздымкаў Мікалая Гулінскага. А на трэцім месцы апынуўся былы гарадзенец Аляксандар Вінчэўскі!
Большой подорлик (Aquila clanga), окольцованный 28 июля 2007 г. возле Белоозерска (Березовский р-н) Валерием Домбровским найден 23 ноября 2007 на севере Израиля (к северу от Хайфы). Птица была найдена отравленной и помещена в медицинский центр диких животных (Izrael Widlife Medical Center). Это первый случай получения информации о большом подорлике, окольцованном в Беларуси.
Надрукаваны 11 нумар (№2 за 2007г.) нашага часопіса «Птушкі і мы». Першымі чытачамі гэтага нумару сталі удзельнікі 10 з'езду АПБ, які адбыўся ў мінулую суботу ў Мінску. У бліжэйшыя дні часопіс будзе разасланы ўсім сябрам АПБ.
Мёдасмактуны, або Хіхі (Notiomystis cincta), якія былі рэінтрадукаваны пасля больш чым ста гадоў адсутнасці на Паўночным востраве Новай Зеландыі, вывелі першых птушанят.
Пасля таго, як у гэтым годзе (гл. падрабязней тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=63 ) прыродаахоўная арганізацыя Forest & Bird (BirdLife у Новай Зеландыі) і Рэгіянальная Рада Оклэнда выпусцілі 59 (галоўным чынам маладых) хіхі ў Cascade Kauri Park, той факт, што птушкі пачалі паспяхова размнажацца ўжо ў гэтым годзе “ …ёсць добрым знакам таго, што яны адаптаваліся ў сваім новым доме” – сказала Сандра Джэк (Sandra Jack), менэджэр праекту. “ Калі птушаняты паспяхова выляцяць і здолеюць потым самастойна размнажацца, гэта будзе шматабяцальным пацверджаннем добрай будучыні для гэтага рэдкага віду птушак” – працягнула Сандра Джэк.
Совместная позиция Международного Социально-Экологического Союза и региональных общественных организаций России и Украины по экологической катастрофе в Азово-Черноморском бассейне. Случившаяся в Керченском проливе в ноябре этого года техногенная катастрофа беспрецедентна по своим масштабам и долгосрочным негативным экологическим последствиям.
У панядзелак ў Страсбургу прадстаўнічая беларуская дэлегацыя будзе змагацца за вяртанне Белавежскай пушчы прэстыжнага дыплома Рады Еўропы. Аднак шанцы вярнуць дыплом нулявыя, бо, як высветліла Еўрарадыё, ні адзін з пунктаў умовы намі не выкананы. 30 верасня тэрмін дзеяння дыплома мінуў, і Рада Еўропы не працягнула яго на наступныя пяць год. Тады ў прэс-службе Міністэрства аховы прыроды журналістаў запэўнілі: дыплом у Белавежскай пушчы ніхто не забіраў — гэтае пытанне не было разгледжана на паседжанні Савета Еўропы па тэхнічных прычынах. Разгляд справы быў перанесены на 26-29 лістапада.
Под таким названием 19-20 ноября в Берлине проходил семинар, организованный NABU (BirdLife в Германии) и Королевским обществом защиты птиц (BirdLife в Великобритании). В семинаре участвовали представители партнеров из 23 стран, в том числе и АПБ, а также представители глобального Секретариата и Европейского отделения Birdlife.
Праграма ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (ЮНЭП) ладзіць 17-ты спабор дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня прыроднага навакольля — „Зьмены клімату: нашыя дзеяньні, накіраваныя на зьмяньшэньне негатыўных уплываў”.
21 — 22 марта 2008, г. Ишим, Ишимский государственный педагогический институт им П.П. Ершова, Биолого-географический факультет. Основные направления и вопросы конференции:
В южной части косы Чушка и между мысами Ахиллеон и Пеклы никто не убирает мазут и не спасает птиц. Активисты Экологической Вахты по Северному Кавказу в рамках проводимого ими независимого мониторинга ситуации, сложившейся в результате крушения судов в Керченском проливе 11 ноября 2007 г., осмотрели 18 ноября участки побережья на косе Чушка и возле поселка Приазовский.
ОРГАНИЗАЦИЯ ОБЪЕДИНЁННЫХ НАЦИЙ и ЕВРОПЕЙСКАЯ ЭКОНОМИЧЕСКАЯ КОМИССИЯ Шестая конференция министров "Окружающая среда для Европы" — Белград, 10-12 октября 2007 года "Наведение мостов в будущее" ДЕКЛАРАЦИЯ министров региона Европейской экономической комиссии Организации Объединенных Наций (ЕЭК ООН)
Международная конференция, посвященная 100-летию со дня рождения доктора биологических наук, профессора, основателя кафедры биохимии МГУ им. Н.П.Огарева Сапожниковой Е.В. «БИОЛОГИЯ: ТЕОРИЯ, ПРАКТИКА, ЭКСПЕРИМЕНТ» в заочной форме с изданием сборника материалов. Саранск — декабрь 2007. Статьи, заявки и перечисленные средства должны поступить в Мордовский государственный университет им. Н.П. Огарева не позднее 15 декабря 2007 года
Дорогие друзья. В связи с начавшимся ремонтом в актовом зале Республиканского экологического центра детей и юношества (РЭЦДиЮ), где планировалось проведение Х съезда АПБ, место проведения изменилось. Съезд будет проходить в соседнем здании Республиканского центра технического творчества по адресу ул. Макаёнка 12, г. Минск (на 100м дальше по улице от РЭЦДиЮ). Программа и время проведения не изменились. Просим прощения за причинённые неудобства.
Приглашаем юных зоологов – старшеклассников и студентов первых курсов со всей Беларуси, а также их научных руководителей — на IV Гродненскую областную открытую зоологическую конференции учащихся «Состояние и перспективы охраны животного мира Гродненской области и сопредельных территорий», посвященную 125-летию Тадэуша Ивановского.
Для участия в конференции необходимо до 20 января 2008г. подать заявку и прислать свои материалы (статью, тезисы, сообщение) в оргкомитет по указанному ниже адресу или электронной почте.
Дзякуючы паспяховай супрацы і ахвярнасці сябраў АПБ з усёй Беларусі і ксяндзу-пробашчу Жалудоцкага парафіяльнага касцёла а. Яну Рэйшалю, на сцяне гэтай святыні ў нядзелю, 18 лістапада 2007г., была ўрачыста адкрыта памятная шыльда заснавальніку беларускай орніталогіі графу Канстанціну Тызенгаўзу (1786-1853).
О расчетах темпов развития жизни рассказывает сотрудник Научно-исследовательского института ядерной физики МГУ Александр Панов. Как выясняется, жизнь на Земле развивается с ускорением, а начальная временная точка, согласно расчетам, уходит за пределы рождения Земли. С Александром Пановым беседуют Александр Марков и Александр Костинский.
Дзесяткі тысяч птушак, рыб і іншых жывёл загінулі з-за нафты, якая разлілася з затанулага ў Чорным моры танкера. Колькасць ужо загінулых птушак ацэньваецца найменш у 30 000, яшчэ тысячы пакрыты нафтавай плёнкай і загінуць у бліжэйшыя дні. Сярод найбольш пацярпелых відаў адзначаны вялікі баклан Phalacrocorax carbo, лыска Fulica atra, вялікая коўра Podiceps cristatus і чорнашыйная коўра Podiceps nigricollis. На гэты момант ужо прыкладна 50 км узбярэжжа забруджана разлівам нафты.
Педагоги Минского района собрались на семинар 10 ноября в Минской районной базе юных туристов «Ветразь». Семинар был посвящен роли соснового бора в Мачулищах для сохранения биоразнообразия родного края и развития экологического образования и воспитания. Для многих даже местных жителей сосновый бор остается по-прежнему загадкой.
В адрес Белорусской Православной Церкви обратилась общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны», обеспокоенная проведением ежегодной весенней охоты на водоплавающих птиц. По свидетельству этой организации, общественность и ученые Беларуси борются за закрытие весенней охоты на водоплавающих птиц, поскольку она негативно отражается на воспроизводстве и численности многих видов фауны.
Новый від дзікай свінні выяўлены і апісаны ў лясах Амазоніі, недалёка ад бразільскага горада Манаус (Manaus) нідэрландскім заолагам і падарожнікам Маркам ван Роосмаленaм (Marc van Roosmalen). Свіння атрымала навуковы назоў Pecari maximus (Пекары найбуйнейшы) з-за сваіх памераў. Гэта самы вялікі (з сёння жывучых) па памеры пекары, што дасягае ў дарослым стане 1,3 метра ў даўжыню. Роосмален не толькі апісаў новы від, але і правёў з групай калегаў параўнанне геному мітахондрыяльнай і ядзернай ДНК, што дазволіла пацвердзіць відавы статус пекары і ўдакладніць яго філагенетычныя сувязі з двума другімі відамі. Аказалася, што віды аддзяліліся адзін ад аднаго 1-1,2 міліёны гадоў таму. Да таго ж найбуйнейшы пекары жыве сем’ямі, дзе з дарослымі могуць трымацца (або не) 1-2 парсюка з апошняга вывадку. А найбліжэйшы від – ашыйнікавы пекары (Pecari tajacu) – вядзе напаўкачавы вобраз жыцця на вялікіх тэрыторыях.
З-за вельмі абмежаванага распаўсюджання найбуйнейшага пекары і буйных трансфармацый гэтых месцаў, якія адбываюцца апошнім часам, было прапанавана надаць новаму віду статус пагражаемага.
Напрыканцы кастрычніка незаўважанай прайшла важная падзея: на нашым сайце адбылося 50 000-ае наведанне!
Як памятаюць “сапраўдныя ветэраны”, першая абвестка як раз і з’явілася напрыканцы кастрычніка мінулага году. Таму можна лічыць, што гэты вынік дасягнуты за першы год працы.
Варта прывесці яшчэ колькі статыстычных прыкладаў:
За гэты час (на 07-11-2007) адбылося 50 467 праглядаў, з іх 4 298 у мінулым і 46 169 у гэтым годзе. Наведалі наш сайт 6 523 наведвальніка (з розных ІР-адрасоў), з іх 338 зрабілі гэта ў мінулым і 6 185 – у гэтым годзе. Рэкорды наведвання адбыліся 28 жніўня – сайт праглядалі 862 разы, а больш за ўсё наведвальнікаў былі на www.ptushki.org 11 чэрвеня – 58 чалавек.
Шаноўныя сябры! Запрашаем далучыцца да гэтай урачыстай падзеі ўсіх, каму неабыякава ўшанаванне памяці нашага славутага земляка. Нарэшце мы зможам адкрыць памятную шыльду заснавальніку беларускай орніталогіі графу Канстанціну Тызенгаўзу ў м.Жалудок, дзе ён нарадзіўся і правёў свае дзіцячыя гады. Грошы на выраб і ўсталяванне шыльды на працягу двух гадоў збіраліся сябрамі АПБ. Шкіц шыльды бясплатна стварыў вядомы беларускі мастак і дызайнер Ігар Варкулевіч, які таксама будзе прысутнічаць на ўрачыстасці.
Увесь верасень прыродаахоўная арганізацыя SEO (BirdLife у Іспаніі), разам са сваімі іспанскімі партнёрамі, заклікала далучыцца да петыцыі супраць законапраекту аб паляванні, які прапанаваў Каталанскі дэпартамент па навакольнаму асяроддзю. Законапраект прадугледжваў дазволіць “паляванне” на птушак з дапамогай клею і адмысловых сетак 'filat’, якія ўсталёўваюцца вакол невялікіх вадаёмаў. Асноўныя віды, якія трапляюць у такія пасткі, гэта розныя віды драздоў: піскун, спявун, шэры і белабровы, а таксама малінаўкі, чорнагаловыя лескі, удоды і рудахвосткі-чарнушкі. Прапанаваны законапраект прапаноўваў легалізаваць у Каталоніі масавае і несэлектыўнае “паляванне”, якое забаронена ў краінах Еўразвязу Дырэктывай па дзікім птушкам (EU Birds Directive).
Раследаванне, праведзенае прыродаахоўнай арганізацыяй WCST (WildLife Conservation Society of Tanzania, Birdlife у Танзаніі), пацвердзіла, што прэпарат дыклафенак (Diclofenac) атрымаў ліцэнзію для выкарыстання ў ветэрынарных мэтах на тэрытоpыі гэтай афрыканскай краіны.
Выкарыстанне дыклафенаку – антызапаленчага лекарства для жывёл — на Індыйскай паўвыспе для лячэння і “прафілактыкі любых захворванняў” быдла прывяло да хвалі смяротных атручванняў мясцовых відаў грыфаў, якія харчуюцца рэшткамі нашпігаваных дыклафенакам жывёл. Цяпер 3 мясцовыя віды грыфаў роду Gyps знаходзяцца на мяжы знікнення – за апошнія 10 год іх колькасць зменшылася на 99% ! Падрабязней пра гэта гл. тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=83
Вынікі даследавання, абагульняючага дадзеныя 44 досведаў, праведзеных у розных краінах свету, былі апублікаваны ў апошнім нумары Proceedings of the National Academy of Sciences. Досведы мадэлявалі знікненні розных відаў раслін у экасістэмах, паказалі, што экасістэмы з меншай відавой разнастайнасцю выпрацавалі да 50% менш біямасы, чым з натуральным узроўнем расліннай разнастайнасці.
1 лістапада былі апублікаваны вынікі сямігадовых даследаванняў прэснаводных еўрапейскіх рыб, якія праводзіліся пры падтрымцы Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП) ( World Conservation Union — IUCN). Даследаванні (1) пацвердзілі высокую разнастайнасць прэснаводнай фаўны нашага кантыненту: ў Еўропе жыве 546 абарыгенных відаў (522 прэснаводных і 24 марскіх, якія часам заплываюць у прэсныя вадаёмы) і 33 інтрадукаваныя віды рыб. Аднак выявілася, што 200 з 522 (38% !) відаў прэснаводных рыб Еўропы знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў сувязі з інтэнсіўным выкарыстаннем прэснаводных сістэм за апошнія 100 гадоў. Дванаццаць відаў афіцыйна прызнаны МСАП знікнулымі.
Важную перамогу атрымалі мясцовыя і міжнародныя прыродаахоўныя арганізацыі ў Танзаніі. Адтэрміноўку ад знішчэння найбольш важнага ў свеце месца іх гнездавання — возера Натрон — атрымалі міліёны малых фламінга (Phoenicopterus minor). План пабудовы на возеры хімічнага заводу быў адкінуты Ўрадам Танзаніі. І супольнай індыйска-танзанійскай кампаніі Lake Natron Resources было прапанавана лепш абасноўваць неабходнасць распрацоўкі кальцыяванаванай соды і ўлічыць іншыя месцы для пабудовы заводу.
Незлічaныя птушкі ў выглядзе ружовых воблакаў, якія ўпрыгожвалі неба Ўсходняй Афрыкі і ўзбырэжжы найбольш здзіўляючых азёр сваімі жывымі колерамі хутка могуць стаць толькі ўспамінамі, калі сёння, 2 лістапада, пазытаўна вырашыцца лёс індустрыяльнага развіцця адзінага пазасталага ізаляваным ад чалавечай дзейнасці возера ў Афрыканскай Вялікай рыфавай даліне (Africa’s Great Rift Valley).
Запрашаем усіх сябраў АПБ на чарговы, дзесяты з'езд!
З'езд адбудзецца ў суботу, 24 лістапада 2007г. у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці, які знаходзіцца па адрасе: вул. Макаёнка 12 (недалёка ад ст. метро Маскоўская).
Последние исследования биологов показывают, что альтруистическое поведение свойственно всем живым организмам и ему миллиарды лет. Альтруизм – это один из древнейших законов развития жизни на Земле. Поразительным примером альтруизма является самоубийство клеток во имя благополучия всего организма или популяции клеток. О различных сторонах этого явления и о практических перспективах исследований альтруистического самоубийства на примере клеток дрожжей рассказывает заведующий лабораторией института физико-химической биологии имени Белозерского МГУ, доктор биологических наук Федор Северин. С ним беседуют Александр Костинский и Александр Марков.
На працягу апошніх двух гадоў АПБ збірала сродкі на выраб і ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). На жаль, па тэхнічных прычынах выраб шыльды зацягнуўся. Але дзякуючы дапамозе нашага калегі Дамініка Крупіньскага з прыродаахоўнага таварыства “Bocian” (Польшча), шыльда была зроблена ў Польшчы і днямі дастаўлена ў Беларусь.
К 2022 году общая площадь особо охраняемых природных территорий (ООПТ) Беларуси возрастет c 6,8% до 9,3% территории страны. Об этом сообщил заведующий сектором заповедного дела Института зоологии Национальной академии наук Беларуси (НАНБ) Борис Яминский 30 октября на пресс-конференции в Минске.
Глубокоуважаемые коллеги!Приглашаем Вас принять участие в работе Третьей всероссийской научной конференции «Принципы и способы сохранения биоразнообразия», которая состоится 28 января – 1 февраля 2008 года в г. Пущино Московской области.
Колькі гадоў таму разам з дырэктарам Цэнтра аховы дзікай прыроды А.Зіменка (Зименко) мы правялі ў Маскве дыскусію па вясновым паляванні. На яе былі запрошаныя як людзі, якія выступаюць за яго забарону, так і прыхільнікі. Потым вынікі дыскусіі былі шырока асветленыя ў СМІ, асабліва ў “паляўнічых”, у якіх апошнія абвінавацілі нас у разнастайных грахах, у тым ліку ў невуцтве і пакланенні перез Захадам. Аднак як гаворыцца, смяецца той, хто смяецца апошнім.
Тады, у Маскве, я толькі распавёў аб тым, што нашаму Цэнтру атрымалася праз Вярхоўную Раду Ўкраіны заканадаўча забараніць вясновае паляванне, як антыэкалагічнае дзейства.
У адлегласці 50 км ад Белграду і 200м ад рэзервата прыроды “Стары Бэгэй – Царскае балота” (“Stari Begej -CARSKA BARA”) у бліжэйшы час можа распачацца нелегальнае будаўніцтва суднабудаўнічага заводу. У рэзэрваце, які з’яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак (ТВП) міжнароднага значэння і РАМСАРаўскім угоддзем зарэгістраваны больш за 200 відаў птушак.
Руслан Шайкин, специалист АПБ по экологическому образованию, стал лауреатом первого Республиканского конкурса педагогических работников учреждений образования, в номинации "Педагог года внешкольного учреждения", заняв 3 место. Среди внешкольников-экологов это лучший результат. Поздравляем с высоким достижением!
В Mинистерстве природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси предлагают регулировать численность бобров, не уничтожая их, но делая их жизнь невыносимой, сообщает 28 октября «Интерфакс».
Абвешчаны грамадзкі спабор адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”. Мэта спабору — стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў разьвіцьцёвай пэдагогікі, іх папулярызацыя і стварэньне ўмоваў для доступу да іх шырокаму колу пэдагогаў. Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць свае матэрыялы, далучыўшы ліст з абгрунтаваньнем таго, як удзельнік плянуе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасьці.
Одним из важных эпизодов состоявшейся летом российской полярной экспедиции «Арктика-2007», стала высадка на Землю Франца-Иосифа группы орнитологов, работающих по совместному российско-норвежскому проекту. Их целью было изучение популяции редкой белой чайки (Pagophila eburnea), гнездящейся только на самых северных арктических островах. В последние годы ее численность стала быстро сокращаться предположительно из-за потепления арктического климата. Об изучении белой чайки рассказывает руководитель орнитологической экспедиции Мария Гаврило, научный сотрудник Санкт-Петербургского Арктического и антарктического института. С ней беседует Александр Сергеев.
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае да ўдзелу ў завочным праекце “Школа маладога журналіста -11”. У межах праекту Вас чакаюць сустрэчы з вядомымі журналістамі, знаёмства з працай рэдакцыяў гарадзенскіх сродкаў масавай інфармацыі і асновамі інтэрнэт- і радыё- журналістыкі. Запрашаем да ўдзелу ў праекце юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 25 год. Прыярытэт будзе аддавацца жыхарам Гарадзенскай вобласьці.
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у “Беларускай школе лякальных лідэраў” — праекце, прызначаным для асобаў, уключаных у грамадзкую дзейнасьць у Беларусі. Заняткі маюць адбыцца ў Варшаве з 11 да 17 сьнежня. Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лістапада.
Актывісты грамадзкага руху з Беларусі могуць узяць удзел у стажыроўках у Кракаве. Удзельнікі стажыроўкі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з функцыянаваньнем грамадзкага сэктару ў суседняй краіне, наведаць тамтэйшыя НДА, даведацца пра магчымасьць рэалізацыі міжнародных праектаў і г.д.
Творчае спаборніцтва праходзіла ў межах медыя-кампаніі
«Журналісты за гістарычную спадчыну», якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне
«Беларуская асацыяцыя журналістаў». Свае адзнакі канкурсантам выставіла журы, а
таксама наведвальнікі інтэрнэт-старонкі медыя-кампаніі.
У верасні 2007 г. дырэктар Кіеўскага экалога-культурнага цэнтра Ўладзімір Барэйка (Борейко) накіраваў ліст у Генеральную пракуратуру Ўкраіны з просьбай разгледзець матэрыялы, якія сведчаць аб пазапраўным паляванні ва Ўкраіне на зуброў, якую арганізоўвалі Дзяржкамлесгас і Мінпрыроды Ўкраіны.
Генпракуратура разгледзела прадстаўленыя ім матэрыялы і 19 кастрычніка 2007 г. Прэс-служба Генеральнай пракуратуры Ўкраіны выступіла з адмысловай заявай, у якой, у прыватнасці, гаварылася: "Пад час праверкі былі выяўленыя парушэнні пералічаных законаў пры арганізацыі палявання на зуброў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Ўкраіны. Як высвятлілася, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, насуперак украінскаму заканадаўства, на падставе пазапраўных ведамасных актаў, выдавала дазволы замежным грамадзянам, якія на працягу працяглага часу пад прыкрыццём селекцыйнага адстрэлу забілі дзесяткі зуброў.
Учора зачынілася персанальная фотавыстава вядомага гарадзенскага фотамастака і ганаровага сябра АПБ Георгія Гулеўскага. Выстава пад назвай “Остановись, мгновенье!” з 1 верасня працавала ў холе былога Дома афіцэраў, што на вул. Ажэшкі ў Горадні і была арганізавана пры ўдзеле Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ.
На 25 здымках былі прадстаўлены не толькі птушкі: поплаўныя луні, чорны бусел, авяльга, крыжадзюбы, кулікі-селянцы, бакас і вялікая белая чапля – хоць іх было найбольш, але і іншыя нашы жывёлы – звяры, павукі, насякомыя. І нават нечаканыя і прыгожыя краявіды Гарадзеншчыны выдатна пасавалі да агульнага настрою фотавыставы – наша прырода адкрывае свае таямніцы і хараство. Але толькі тым, хто хоча яго ўбачыць.
Кажаны, як мяркуюць навукоўцы, эвалюцыянавалі ад бяскрылых істотаў, якія жылі на дрэвах і здолелі развіць спецыялізаваную навігацыю для выяўлення дробнай здабычы ўначы. Навукоўцы прытрымваюцца розных пунктаў погляду на тое, што развілася першапачаткова — здольнасць да палёту ці эхалакацыя.
20 кастрычніка 2007 г. Літоўскае орніталагічнае таварыства (LOD) праводзіла VIII-я Гонкі за птушкамі "Куршскі заліў — 2007" (Birdrace), або адкрыты чэмпіянат па спартовай орніталогіі.
Удзельнічала 20 каманд (каля 80 чалавек), у тым ліку з удзелам замежнікаў: акрамя беларуса і расейца, было 2 фінскія каманды і адна англа-літоўская. Спаборніцтвы стартавалі на беразе Куршскага заліву недалёка ад знакамітай Станцыі кальцавання птушак “Вентэс Рагас”. Дарэчы, арганізаваў яе ў 1920-е гады літоўскі орнітолаг беларускага паходжання Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), 125-годдзе з дня народзінаў якога мы адзначаем сёлета.
У 2008 годзе мяркуецца перагледзець занаванне тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", каб павялічыць яго запаведную зону як мінімум у два разы. У яе будуць уключаныя вялікаўзростныя лясныя масівы, паведаміла БЕЛАПАН прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алена Пенязь.
Як высвятліла "Салідарнасць", і беларускі, і польскі нацыянальныя паркі жывуць без дыплома з пачатку кастрычніка.
- Галоўны чыннік, па якой беларускі і польскі паркі пазбавілі Еўрапейскага Дыплома, — гэта адсутнасць плану аховы запаведнай прыроды на дзесяць гадоў, — сказалі "Салідарнасці" у навуковым аддзеле Белавежскага нацыянальнага парку (Польшча). — У канцы лістапада ў Страсбурзе адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў краін, якія падпісалі Канвенцыю па ахове дзікіх жывёл. Плануецца, што падчас гэтай сустрэчы будзе абмяркоўвацца і пытанне з нагоды Белавежскай пушчы.
Гіганцкі, птушкападобны дыназаўр, знойдзены ў Кітаі, быў класіфікаваны як новы від Gigantoraptor erlianensis. Дыназаўр названы па месцы знаходкі — у раёне Эрлянь правінцыі Ўнутраная Манголія. Косці выкапня з эпохі позняга крэйдавага перыяду (гэта каля 85 мільёнаў гадоў назад), былі выяўленыя выпадкова ў красавіку 2005 года, пад час здымак японскага дакументальнага фільма. Атрымалася ўсталяваць памеры новага дыназаўру: каля 5 метраў у вышыню, 8 метраў у даўжыню, вышыня сцягна 3,5 метра, важыў ён каля 1400 кілаграм. Дыназаўр памёр маладым, на 11 году жыцця. Навукоўцы лічаць, што больш дарослыя асобіны былі яшчэ большымі.
Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных і таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія дысцыпліны, мастацтва, архітэктуру, накірункі ў аграрнай і лясной гаспадарцы, якія па магчымасьці пераплятаюцца з эўрапейскім кантэкстам.
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага спабору на атрыманьне стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год. Пераможцы спабору атрымаюць магчымасьць на працягу сэмэстра займацца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю ў адным з амерыканскіх унівэрсытэтаў.
До конца месяца у всех есть шанс принять участие в конкурсе на звание лучшего фотографа дикой природы. В этом году официальным партнером конкурса стал журнал «National Geographic Россия». В рамках информационной поддержки журнал будет поддерживать специальную программу «За лучшую фотографию природы России». Фотографы, одержавшие победу в этой номинации, получат памятные призы и сертификат на бесплатную подписку на журнал «National Geographic Россия». Их лучшие фотографии, удостоившиеся высших оценок в номинации, не только будут напечатаны в журнале в рубрике «Фотомастер», но и примут участие в международном фотоконкурсе «National Geographic 2008».
Менавіта пад такой назвай прайшоў міжнародны палявы семінар ў Маларыцкім раене, арганізаваны Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ і Брэсцкай абласной грамадскай экалагічнай арганізацыяй “Зялёны край”. Адбыўся ў рамках праекту “Прырода аб’ядноўвае людзей” пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ. На працягу трох дзён сябры АПБ з Берасцейшчыны і Міншчыны, студэнты, вучні і настаўнікі працавалі разам дзеля захавання соў Беларусі – як рэдкіх, так і звычайных відаў.
Выйшаў чарговы падвойны нумар брэсцкага абласнога бюлетэня “Кулён” (№11-12, 2007). У нумары вы можаце даведацца аб найбольш значных падзеях (мерапрыемствах і акцыях), якія адбыліся на Берасцейшчыне (улікі салаўёў, Чэмпіянат…, восенскія назіранні за птушкамі). У артыкуле Дзяніса Кіцеля расказваецца аб падарожжы сябраў АПБ у Швецыю, Вадзіма Пракапчука — аб першых выніках праекта па ахове соў, Андрэя Абрамчука — аб новых патэнцыйных ТВП ў Брэсцкім Палессі. Артыкул “Захаваем біяразнастайнасць Берасцейшчыны разам” расказвае аб новых магчымасцях у ахове рэдкіх раслін і жывёл.
У Кітаі зарэгістраваны паўднёвакітайскі тыгр (Panthera tigris amoyensis), які апошнія больш за 40 гадоў быў вядомы толькі ў заапарках, паведамляе BBC. Папярэдні раз гэты падвід тыгра назіраўся ў дзікай прыродзе ў 1964 годзе. Здымкі маладога драпежніка — 70 выразных кадраў — зрабіў у правінцыі Шаньсі у пачатку кастрычніка кітайскі фермер Чжоў Чжэнлун (Zhou Zhenglong).
Ад’юбонаўскае таварыства (Audubon) (BirdLife у ЗША) горача вітала рашэнне губэрнатара Каліфорніі Арнольда Шварцнэггера падпісаць новы закон, які забараняе выкарыстанне свінцовай амуніцыі для палявання на вялікую дзічыну там, дзе распаўсюджаны каліфарнійскі кондар (Gymnogyps californianus).
Другога красавіка гэтага году ўбачыла свет Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь №28 “О некоторых вопросах выявления, передачи под охрану и учета мест произрастания дикорастущих растений и мест обитания диких животных, относящихся к видам, включенным в Красную книгу Республики Беларусь”. (гл. ніжэй) Пастанова гэтая зацвярджае інструкцыю “О порядке выявления, передачи под охрану и учета мест произрастания дикорастущих растений и мест обитания диких животных, относящихся к видам, включенным в Красную книгу Республики Беларусь.” Інструкцыя ў сваю чаргу вызначае парадак выяўлення і перадачы пад ахову, прабачце за таўталогію, ахоўваемых раслін і жывёл.
У гэтым годзе мы адзначаем яшчэ адзін трохсотгадовы юбілей. Б’юффон для прыродазнаўства XVIII стагоддзя фігура не меней велічная, чым Ліннэй, але, у адрозненне ад апошняга, французcкі навуковец не толькі не прызнаваў чароўнага пачатку ў стварэнні свету, але і ўсё сваё жыццё, ўсе свае даследаванні прысвяціў вызваленню навукі ад метафізікі і тэалогіі, распрацоўцы і пабудове натуральнанавуковых тэорый паходжання Зямлі, жывёл, раслін і чалавека.
Сёлета тэлефонныя званкі наконт трапіўшых ў бяду птушак сябры нашага аддзялення атрымлівалі асабліва часта. Можа год такі, складаны для птушак. А можа, што больш верагодна, гэта праблема існуе заўсёды, толькі не зaўсёды мы аб ёй ведаем. У мінскім офісе АПБ тэлефанаванні з гэткімі ж праблемамі здараюцца даволі часта.
АПБ падрыхтавала і надрукавала каляровую табліцу-вызначальнік дарослых земнаводных Беларусі. На адной старонцы каляровыя фотаздымкі ўсіх відаў амфібій, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны. Характэрныя рысы кожнага віда пазначаны стрэлкамі і схематычнымі малюнкамі. На адваротнай старонцы — тэкставы вызначальнік.
Экоправо-Киев и Киевский эколого-культурный центр одержали очередную победу над Госкомлесхозом Украины в защиту волков. Как мы уже информировали, 22 мая 2007 г. эти общественые организации выйграли суд у Госкомлесхоза, благодаря чему приказ Госкомлесхоза номер 121 от 16.12.1997 г. об отстреле хищных и вредных животных был признан неправомочным в части пункта, который давал право охотникам уничтожать беременных волчиц и волчат.
Згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства з 15 кастрычнiка ў краiне ўступіла забарона на лоўлю вузкапалага рака. Дзейнiчае яна па 15 лiпеня наступнага года.
Паводле слоў вучонага сакратара Інстытута заалогii НАН, аднаго з нямногiх у краiне спецыялiстаў у гэтай галiне Анатоля Аляхновiча, у Беларусi сустракаюцца два вiды абарыгенных ракаў — шыракапалы i даўгапалы (ён жа вузкапалы, розныя на першы погляд назвы тлумачацца варыянтамi перакладу), а таксама амерыканскi паласаты рак, што з’явiўся ў нас у канцы 20-х гадоў мiнулага стагоддзя (ён трапiў у вадаёмы Еўропы ў 1890—1913 гадах).
Норвежский нобелевский комитет присудил Нобелевскую премию мира за 2007 год (The Nobel Peace Prize 2007) бывшему вице-президенту США Альберту Гору (Albert Arnold (Al) Gore Jr.) и Межправительственной группе экспертов по изменению климата (Intergovernmental Panel on Climate Change – IPCC) «за их усилия по сбору, анализу и распространению огромного объема информации о влиянии человека на изменения климата на Земле и обоснование тех мер, которые необходимы для противодействия таким изменениям».
Група індыйскіх заолагаў пад кіраўніцтвам С.Д. Біджу (S.D. Biju) з Дэлійскага ўніверсітэту (Delhi University) адкрыла невядомы раней від жаб, якія аказаліся самымі дробнымі наземнымі хрыбетнымі жывёламі, паведамляе Science Daily. Даўжыня дарослых cамцоў не перавышае 10 мм.
Новы від атрымаў назву Nyctibatrachus minimus, якая адлюстроўвае яго мініяцюрнасць і начны лад жыцця. Жабкі насяляюць лясны подсціл вільготных трапічных лясоў на схілах гор Заходнія Гхаты (Western Ghats) у індыйскім штаце Керала.
Папуляцыя адной з найбольш дзіўных птушак Свету – куліка-лапатня (Eurynorhynchus pygmeus) за апошняе дзесяцігоддзе катастрафічна зменшылася, і апошнія ўлікі птушак, праведзеныя гэтым летам на Чукотцы (Расія) кажуць пра тое, што сытуацыя крытычная. Вельмі незвычайная і харызматычна выглядаючая птушка (гл. здымак) зараз як ніколі раней блізкая да знікнення. З агульнай колькасцю ў 200-300 пар птушкам патрэбная неадкладная дапамога людзей.
АДЫГЕЯ ЛИКВИДИРУЕТ ПРИРОДООХРАННУЮ ЗОНУ, ВХОДЯЩУЮ В НАСЛЕДИЕ ЮНЕСКО Президент Республики Адыгея Аслан Тхакушинов отменил указ 1997 г о создании на территории региона — в верховьях рек Цица, Пшеха и Пшехашха — памятника природы республиканского значения, внесенного в список всемирного наследия ЮНЕСКО. Об этом говорится в указе президента Адыгеи, текст которого есть в распоряжении РИА Новости.
Цэнтр Супрацоўніцтва Моладзі (Польшча) пачынае рэалізацыю праекта “Навучальныя візыты і стажыроўкі для разьвіцьця”, у межах якога запланаваны шэраг навучальных візытаў для моладзі (студэнтаў і прадстаўнікоў НДА) з Украіны, Беларусі, Малдовы.
Wesleyan University, Meddleton, Connecticut абвяшчае аб стыпэндыі для замежных абітурыентаў. Стыпэндыя поўнасьцю альбо часткова кампэнсуе выдаткі на адукацыю. Сярэдні памер стыпэндыі -- $38,400. Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў — 1 студзеня 2008 г.
Орнітолагі з Оксфардскага ўніверсітэта (Oxford University), Вялікабрытанія, назіралі за птушкамі з дапамогай мініятурных відэакамер, размешчаных прама на целе птушак. Клейкай стужкай навукоўцы прымацавалі да хвастоў 18 новакаледонскіх крумкачоў (Corvus moneduloides) перадатчыкі вагай усяго 14 грамаў, і адпусцілі птушак у натуральнае асяроддзе. Новокаледонские крумкачы жывуць у лясах і аддаюць перавагу гарыстай мясцовасці, акрамя таго, яны вельмі палахлівыя, таму вывучаць іх паводзіны ў прыродных умовах надзвычай цяжка.
Міжнародная група навукоўцаў запусціла вылічальную сець з 40 тысяч персанальных кампутараў у 45 краінах свету, задачай якой з'яўляецца пошук вакцыны супраць птушынага грыпу. Падобныя размеркаваныя сістэмы часта выкарыстоўваюцца ў даследчай практыцы, замяняючы суперкампутары.
Новы від мурашынага крапіўніка знойдзены ў Багіі (Bahia), Бразілія, і нядаўна быў апісаны ў часопісе Zootaxa (1). Сінкорскі мурашыны крапіўнік (Sincorá Antwren) Formicivora grantsaui знойдзены толькі сярод расліннай асацыяцыі campo rupestre ў гарах Serra do Sincorá на вышыні ад 850 да 1100 м над узроўнем мора ў раёне Chapada Diamantina.
Мінулыя выходныя сябры АПБ з Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення як і тысячы іншых аматараў птушак — дзетак і дарослых, правялі, назіраючы за нашымі крылатымі сябрамі — птушкамі. У Восеньскіх назіраннях птушак-2007 на Берасцейшчыне прынялі ўдзел больш за 130 чалавек: настаўнікі і вучні, студэнты і навукоўцы, ўсе разам назіралі птушак, насалоджваліся добрым восеньскім надвор’ем.
Даследаванні паказалі, што плямістасць птушыных яек узмацняецца, калі ў самкі назіраецца недахоп кальцыя, а калі імунная сістэма самкі парушаная, шкарлупіна набывае сіне-зялёнае адценне. Наяўнасць ДДТ прыводзіць да падвышанай крохкасці шкарлупіны, што таксама выклікаецца недахопам кальцыя.
У Новым Арлеане ствараецца Frozen Zoo ("замарожаны" заапарк), у якім навукоўцы спадзяюцца сабраць замарожаныя яйкаклеткі знікаючых відаў жывёл. З яйкаклетак, папярэдне падвергнутых крыокансервацыі, ужо атрымалася вывесці птушанятаў канадзкага жураўля і кацянятаў хатняй коткі. Пакуль атрымоўваецца ажывіць яйкаклеткі, замарожаныя найдаўжэй на тры тыдні.
Во время Международных дней наблюдений за птицами в нынешнем году белорусские наблюдатели отметили 24 872 птицы, относящиеся к 112 видам. Самыми наблюдаемыми птицами стали:
Скворец – 3055 особей;
Серый журавль – 2723 особи;
Галка – 2122 особи.
Больш 40 000 чалавек з 31 краіны па ўсёй Еўропе прынялі запрашэнне партнёрскіх арганізацый BirdLife International на працягу двух дзён прыняць удзел у назіраннях птушак. І, найперш, дагэтуль шмат у чым здзіўляючай і фантастычнай восеньскай міграцыі птушак. Пад час 1 120 экскурсій бёдуотчарамі ад Іспаніі да Азэрбайджану і ад Мальты да Швэцыі было заўважана больш 2 мільёнаў птушак!
На славутае балота Ельню (ТВП міжнароднага значэння) адбылася экскурсія сябраў Мінскага Diplomatic Birding Club у складзе дыпламатаў з амбасад Нямеччыны і Вялікабрытаніі, а таксама Прадстаўніцтва ААН па справах уцекачоў. Гідамі сталі Аляксандар Вінчэўскі (АПБ/BirdLife International) і Пётр Багалей (дырэктар заказніка "Ельня"). Надвор'е было пераменным, але нам пашанцавала назіраць сотні мігрыруючых гусей і больш за тысячу жураўлёў.
Сёння, 7 кастрычніка, сябры Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ адзначалі свой першы юбілей – пяцігоддзе з дня афіцыйнай рэгістрацыі. Дата супала з Сусветнымі днямі назіранняў за птушкамі, таму было вырашана адзначыць юбілей разам з птушкамі. Людзі рознага ўзросту – ад 5 да 66 гадоў, розных прафесій і заняткаў: школьнікі і студэнты, выкладчыкі і інжынеры, прадпрымальнікі і сталяры, настаўнікі і дызайнеры сабраліся разам, бо ўсiх нас аб’ядноўвае любоў да прыроды і назіранняў за птушкамі.
Сёння, ў першы дзень Сусветных назіранняў за птушкамі, больш за сто 8-класнікаў з гарадзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага прынялі ўдзел у невялікім свяце, якое арганізавалі для іх сябры АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення.
Пачалося свята з прэзентацыі “Як людзі назіраюць за птушкамі”, у якой не толькі распавядалася пра птушак, але і пра сучаснасць і мінулае назіранняў, аб метадах, якія для гэтага выкарыстоўваюцца і пра дзейнасць АПБ па вывучэнню і ахове птушак.
Сегодня группа Экозащита направила письмо поддержки директору национального парка Куршская коса Снегиреву Е.С., решительно приступившему к осуществлению мер по прекращению незаконного строительства на территории Куршской косы, несмотря на яростное сопротивление местных чиновников и представителей силовых органов. Директор национального парка Куршская коса Снегирев Е.С., как только был утвержден в должности, ввел ограничение на въезд строительной техники на территорию парка. Это решение было принято в рамках активно начатых директором мер по прекращению незаконного строительства в нацпарке, принявшего в последние годы невиданный размах. Ограничение немедленно опротестовала районная прокуратура, объявив приказ <О введении временного ограничения въезда транспортных средств на территорию нацпарка> противоречащим Конституции и... Правилам дорожного движения, но, подумав, протест отменила.
Трэцяга кастрычніка на галоўным паштамце Мінску ў прысутнасці прадстаўнікоў Міністэрства сувязі, літоўскіх дыпламатаў і АПБ адбыўся ўрачысты выпуск з гашэннем штэмпелем першага дня марак першага сумеснага беларуска-літоўскага выпуску, прысвечаных дубальту і драчу, а таксама трансгранічнай Рамсарскай тэрыторыі і ТВП Котра-Чапкяляй.
Этот полевой сезон для орнитологов средней полосы Европейской России начался достаточно необычно – весна пришла на пару недель раньше срока. В Московской области первые грачи на грачевниках появились 5 марта – обычно это бывает во второй половине марта. 9 марта встречены первые скворцы, 10 марта – белые трясогузки, полевые жаворонки и чибисы; в норме все эти птицы прилетают к нам в конце марта. Необычайно ранним был прилет деревенских ласточек. Обычно они появляются в конце апреля, самая ранняя встреча до нынешнего года была зарегистрирована 11 апреля, а в этом году первых деревенских ласточек видели 5 апреля!
3 кастрычніка BirdLife International прадставіў свой погляд на будучыню Агульнай сельскагаспадарчай палітыкі Еўразвязу (Common Agricultural Policy (CAP) пад час адкрытых дэбатаў з удзелам еўракамісара Фішэр-Боэл (Fischer-Boel).
“Новыя выклікі – новая CAP“ пад такім дэвізам прайшла прэзентацыя, якая заклікала перагледзець асноўныя палажэнні САР, каб падтрымаць устойлівае вядзенне сельскай гаспадаркі і аўтэнтычныя сельскія краявіды для дасягнення мэтаў па ахове навакольнага асяроддзя.
Яны хочуць злучыць усе значныя нацыянальныя паркі ў Германіі ляснымі калідорамі, каб дапамагчы захаванню біяразнастайнасці ў краіне. Еўрапейскі лясны кот (Felis silvestris silvestris) будзе сымбалем гэтага праекту.
Найвышэйшую ўзнагароду Эўропы за ўнёсак у ахову расьлін атрымаў мянчук Алег Маслоўскі. Апроч яго, такой узнагародай валодаюць усяго 12 чалавек у сьвеце. Узнагароджаньне адбылося пры канцы верасьня на 5‑й міжнароднай канфэрэнцыі «Planta Europa» ў Румыніі. «Срэбны ліст» прысуджаюць за ўнёсак у захаваньне расьлін.
Два дэльфіна, самка і яе дзіцяня, былі заўважаныя ў нядзелю камандай нямецкага паліцэйскага катэра ў водах Балтыйскага мора. Выяўленне дэльфінаў выклікала сапраўдную сенсацыю сярод нямецкіх марскіх экспертаў, яны мяркуюць, што з'яўленне дэльфінаў з'яўляецца вынікам глабальнага пацяплення. Гэтыя водныя сысуны звычайна жывуць у цяплейшых водах Міжземнамор'я і каля ўзбярэжжа Афрыкі, так што іх з'яўленне каля берагоў значна больш прахалоднай паўночнай Нямеччыны, відаць, мае дачыненне да падвышэння тэмпературы акіянаў.
А вы знаете, почему красавицу-чомгу называют большой поганкой?
Кто такая клуша? Где живет лысуха? Какой «пробы» серебристая чайка? Почему сизая
чайка залетела на страницы Красной книги? Ответы на эти и другие вопросы можно
будет получить от специалистов общественной организации «Ахова
птушак Бацькаўшчыны», а также понаблюдать за указанными и многими другими
видами птиц на специализированной наблюдательной площадке в городе Минске.
С октября начинается новый сезон "Зоологических четвергов" (ЗЧ). Стать куратором ЗЧ любезно согласился Геннадий Аркадьевич Миндлин.
Сёлета, 7 кастрычніка, мы адзначаем наш першы юбілей. Менавіта 5 год таму Гродзенскае абласное аддзяленьне АПБ было афіцыйна пастаўлена на улік Упраўленьнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Так склалася, што сёлета 7 кастрычніка, — нядзеля, ёсьць таксама адным з двух дзён Пан’эўрапейскіх назіраньняў за птушкамі. Таму на апошняй Радзе аддзяленьня было вырашана прапанаваць адзначыць гэты дзень РАЗАМ усім сябрам АПБ з Горадні і раёну.
Група палеантолагаў пад кіраўніцтвам доктара Алана Тэрнера (Alan Turner) з Амерыканскага музея натуральнай гісторыі (American Museum of Natural History) у ЗША прыйшлі да высновы, што выкапневыя двуногія драпежныя дыназаўры велоціраптары (род Velociraptor) мелі апярэнне, як птушкі. Аб гэтым паведамляе артыкул даследнікаў у Science.
American University (Вашынгтон) абвяшчае пра стыпендыю для замежных студэнтаў, якія пачнуць навучаньне на першым курсе ў восеньскім сэмэстры 2008 года. Памер стыпендыі — $30,000, тэрмін – 4 гады. Кошт навучаньня ва ўнівэрсытэце $46,000. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 15 студзеня. Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на вэб-пляцоўцы www.american.edu Паводле інфармацыйнай рассылкі “Кроніка грамадзянскага жыцьця Гарадзеншчыны”
Урад Славацкай Рэспублікі зацьвердзіў стварэньне нацыянальнай стыпендыяльнай праграмы для падтрымкі абмена студэнтаў, дактарантаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў у межах праграмы MINERVA. Праграма адбываецца згодна “Стратэгіі канкурэнтаздольнасьці Славакіі да 2010 года: “Нацыянальнай Лісабонскай стратэгіі”, якую ў лютым 2005 года зацьвердзіў Урад СР. Дзейнасьць MINERVA скіраваная на чатыры асноўныя сфэры: іннавацыя, навуковыя дасьледаваньні; інвестыцыі ў людзкія рэзэрвы і адукацыю; прадпрымальніцкі асяродак; інфармацыйнае грамадзтва. Нацыянальная стыпендыяльная праграма фінансуецца Міністрэствам адукацыі Славацкай Рэспублікі.
На востраве Аіту (Aitu), што ўваходзіць у астравы Кука, амаль праз два стагоддзі адсутнасці былі выпушчаны 27 Рыматарскіх папугаяў-лоры (Vini kuhlii). Рэінтрадукцыя стала магчымай дзякуючы 15-ці гадовай папярэдняй працы двух даследчыкаў з Cook Islands Natural Heritage Trust: Джэральда МакКормэка (Gerald McCormack) і Юд’іф Кунзле (Judith Kunzlé). Фундавалі ж рэінтрадукцыю з грошай, сабраных на мінулагоднім Брытанскім ПтушкаФэсце (2006 British Birdwatching Fair).
Перасяленне папугаяў не адбылося б без дазволу мясцовых жыхароў в-ва Рыматара (Француская Палінезія). Справа ў тым, што прыкладна сто гадоў таму мясцовая каралева налажыла табу на паляванне на гэтых папугаяў, якое, фактычна выратавала іх ў межах натуральнага арэалу. (Ёсць меркаванні, што папугаі на яшчэ 2 астравы ў архіпелагу Кірыбаці, дзе яны таксама распаўсюджаны, былі завезены).
Представители 16 наиболее развитых в экономическом отношении стран мира в ближайшие два дня будут обсуждать в Вашингтоне, в каком формате продолжить переговоры о взаимных ограничениях выбросов углекислого газа. Действующие сейчас контрольные механизмы фактически не работают, и выброс в атмосферу разгоняющих всемирное потепление парниковых газов нарастает.
Жыхары Берасьцейшчыны назіраюць масавы лёт буйных матылёў – звычайных языканаў і бярозкавых бражнікаў. Як распавёў навуковы супрацоўнік Інстытута заалёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Кулак, гэта рэдкая для Беларусі зьява. Звычайна такія віды сустракаюцца ў адзінкавых выпадках. А іх масавае зьяўленьне ў нашай краіне можна патлумачыць сьпякотным летам.
Навукоўцы з Інстытута біятэхналогіі і наноматэрыялаў у Сінгапуры (Institute of Bioengineering and Nanotechnology) стварылі партатыўны прыбор, які можа ідэнтыфікаваць вірус птушынага грыпу штаму H5N1 менш за 30 хвілін.
Сёння выйшаў у свет найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы і Паўночнай Афрыкі ў перакладзе на грэцкую мову. Падрыхтоўку перакладу ажыццявілі партнёры BirdLife у Грэцыі і на Кіпры — Hellenic Ornithological Society (HOS) і BirdLife Cyprus.
The next generation of conservationists are being sought as part of a global awards scheme giving young people an opportunity to get involved in the conservation of some of world's most threatened species — many of them in BirdLife Partner countries and territories.
The Conservation Leadership Programme (CLP, formerly the BP Conservation Programme) are asking for applications for their Future Conservationist Awards 2008, seeking project ideas from teams of young people with an aim to develop their skills through a practical conservation project.
Award-winning teams will be eligible to receive up to $12,500 worth of funding, with priority given to the highest quality applications.
Росприроднадзор накіраваў у свае тэрытарыяльныя органы для апрабацыі новую методыку вылічэння памеру шкоды, прычыненай жывёлам, занесеным у Чырвоную кнігу РФ, а таксама тым, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, і іх асяродзю.
Дакумент вызначае метады вылічэння памеру шкоды як самім жывёлам, так месцам іх пасялення: спусташэнне гнёздаў птушак, нор, сховішчаў, парушэнне шляхоў міграцыі жывёл, знішчэнне месцапражыванняў безхрыбетных і г.д.
Кіеўскі экалога-культурны цэнтр, Экоправа-Кіеў і Бюро экалагічных расследаванняў (Львоў) звярнуліся праз СМІ да зорак украінскага шоў-бізнэсу з прапановай прыняць удзел у барацьбе супраць т.зв. спартовага палявання і жорсткага абыходжання з жывёламі.
Ва ўсім свеце зоркі эстрады і кіно: Пол Макартні, Брыджыт Бардо, Андрыяна Чэлентана, Дэйм Джудзі Дэнч, Ноэл Гэллахер, Памела Андерсон і іншыя выступаюць супраць спартовага палявання і нашэння мяхоў. Пол Макартні з калегамі дамогся забароны ў Вялікабрытаніі традыцыйнага палявання на ліс, Андрыяна Чэлентана сабраў у 1988г. 14 млн. подпісаў італьянцаў супраць палявання.
На сустрэчы краін «Вышаградзкай чацьвёркі» ў пятніцу абмяркоўвалася візавае пытаньне ў дачыненьні да грамадзян трэціх краін. Прэзыдэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі й Славакіі прынялі рашэньне, што пасьля ўступленьні ў шэнгенскую зону будзе адмененая плата за афармленьне віз. У прыватнасьці, гаворка ішла пра грамадзянаў Украіны й Беларусі, а таксама іншых краін, якія ня ёсьць сябрамі Эўрапейскага Зьвязу. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сказаў. што адмяняць візы для грамадзян трэціх краін рэспубліка ня мае намеру, аднак гатовая выдаваць візы бясплатна.
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае прыняць удзел у "Восеньскіх днях назіранняў за птушкамі 2007". Як і ў мінулыя гады, у гэтыя ж дні будуць праходзіць назіранні за птушкамі па ўсёй Еўропе. Каб прыняць удзел у найбуйнейшай акцыі на кантыненце, Вам неабходна ў суботу-нядзелю 6-7 кастрычніка паназіраць некалькі гадзін за птушкамі ў прыродзе.
Для таго, каб Вашы назіранні трапілі ў Глабальны спіс відаў птушак (якіх адзначылі ў гэтыя дні ва ўсім Свеце), патэлефануйце ў офіс АПБ 7 кастрычніка да 16.00 і паведаміце вынікі сваіх назіранняў.Тэлефоны: (017)-263-06-13, 223-06-13 (МТС), 101-68-87 (Velcom)
З 1 па 7 кастрычніка пройдзе Другі этап працы па аднаўленню гідралагічнага рэжыму аднаго з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы – балота Ельня, Рамсарскай тэрыторыі, Тэрыторыі важнай для птушак Міжнароднага значэння, Рэспубліканскага гідралагічнага заказніка.
Исследователи NASA, используя данные, собранные за 20 лет космического наблюдения, утверждают, что антарктический снег тает все дальше от берега и все на больших высотах. Антарктический шельфовый ледник также тает все интенсивнее.
Поверхность Антарктиды содержит 90% пресной воды Земли, что делает ее крупнейшим потенциальным источником повышения уровня моря. Снег в Антарктиде до последнего времени таял очень медленно, потому что даже летом, в большинстве районов, как правило, температуры намного ниже нуля. Тем не менее, исследователи NASA, используя данные, собранные с 1987 по 2006 год обнаружили, что таяние снега было особенно интенсивным в 2005 году: снег таял на площади до 800 километров вглубь материка и почти до двух километров над уровнем моря в антарктических горах. Данные за 20 лет подтвердили, что таяние снега и льда, наблюдаемое в 2005 году, было беспрецедентным. За этот же период, было отмечено интенсивное таяние на шельфовом леднике Росса.
21 верасня Цэнтральным саветам АПБ было зацверджана новае палажэнне Клуба200. Змяненні ў яго былі ўнесены падчас першай канферэнцыі Клуба200. Асноўныя змяненні і дапаўненні звязаны з канферэнцыяй Клуба, праўленнем (зменшана колькасць сяброў праўлення з 7 да 5, праўленне абірае Старшыню Клубу200). Акрамя гэтага, быў застаўлены толькі адзін спосаб атрымання інфармацыі аб цікавых назіраннях птушак ад Каардынатара Клуба — праз SMS-паведамленні.
Поўную версію новага палажэння глядзіце тут.
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: сябра Клубу200 АПБ Хокан Ёртман (Швэцыя).
Вялікая белая чапля (Egretta alba) абрана Цэнтральным Саветам АПБ птушкай 2008 года. Гэты від атрымаў большасць галасоў сярод чатырох кандыдатаў на гэтую “пасаду”: поплаўны лунь, сокал-пустальга, свіргуль і вялікая белая чапля.
Каталонскі ўрад (Каталонія – адна з правінцый Іспаніі) пытаецца прадавіць прыняццё закона, які зробіць легальным “паляванне” на птушак з дапамогай клею, паведамляе SEO/BirdLife (BirdLife у Іспаніі).
Такі метад забойства птушак быў адмыслова забаронены еўрапейскімі законамі, таму што ён не выбірае ахвяраў (кожная птушка адпаведнага памеру, якая сядае на галіны, абсмараваныя клеем, фактычна гіне) і цяжка кантраляваць яго прымяненне.
У дадатак да гэтага, “у адпаведнасці з традыцыяй”, “паляўнічыя” прыцягваюць ахвяр на абмазаныя клеем дрэвы, прайграючы запісы песняў птушак.
На прыканцы мінулага тыдня ў ваколіцах балота Дзікае (ТВП, Пружанскі р-н), адбыўся чарговы летнік Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ.
Летнік быў прысьвечаны як практычным дзеянням па ахове біяразнастайнасці Берасцейшчыны, так і тэарэтычнай працы.
У першы дзень, сябры аддзялення займаліся размяшчэннем у ваколіцах балота штучных гнездавых скрыняў для соў. Найперш, для рэдкіх ахоўваемых відаў: барадатай кугакаўкі, вераб'інага і касматаногага сычоў. Вясною гэтага году ў адной з вывешаных раней скрыняў пасяліўся касматаногі сыч і паспяхова выгадаваў птушанят. Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе прынамсі некаторыя скрыні будуць занятыя птушкамі, яны паспяхова выгадуюць птушанят, і ў нашых лясах рэдкія птушкі стануць больш звычайнымі.
Малы грыцук (Limosa lapponica) з умоўным імем E7, які стаўся знакамітым дзякуючы свайму вясноваму рэкорднаму безпасадачнаму пералёту, нядаўна пабіў свой жа рэкорд! У гэты раз пад час міграцыі з месцаў гнездавання на Алясцы ў Новую Зеландыю на месцы зімоўкі. І спадарожнікавая тэлеметрыя пацвердзіла “ўсталяванне” новага выніку.
На працягу сямі месяцаў гэты малы грыцук праляцеў 29.000 км – вяртаючыся з зімоўкі ў Новай Зеландыі, праз Кітай на Аляску, а зараз назад у Новую Зеландыю.
Новы рэкордны безпасадачны пералёт адбываўся на працягу 8 дзён пад час пералёту праз Ціхі акіян на адлегласць у 11.600 км!
19 верасня 2007 г. Экоправа-Кіеў і Кіеўскі экалога-культурны цэнтр падалі пазоў у Гаспадарчы суд г. Кіева на Мінпрыроды Ўкраіны. Грамадскія арганізацыі абскардзяць у судзе зацверджанае яшчэ ў 1991 г. Мінпрыроды Украіны Палажэнне аб селекцыйным адстрэле зубраў. Нягледзячы на тое, што гэты падзаконны акт супярэчыць ст.19 Закона "Аб Чырвонай кнізе Ўкраіны" у тым, што чырвонакніжныя жывёліны не падлягаюць камерцыйнаму выкарыстанню пры іх выемцы з прыроды, дадзенае Палажэнне такое камерцыйнае выкарыстанне зубраў прадугледжвае -(паляванне на зубраў замежных турыстаў, купля імі “трафеяў” зубра і д.п.). Па меркаванні эколагаў, менавіта гэты дакумент паслужыў шмат у чым чыннікам масавага знішчэння зубраў ва Ўкраіне на працягу апошніх 15 гадоў.
В швейцарском монастыре Einsiedeln Monastery были обнаружены ежедневные записи, которые с 1671 по 1704 год вел монах, брат Иосиф Дитрих (Josef Dietrich). Записи велись на швейцарском диалекте немецкого, а пометки на полях делались на латыни. Брат Иосиф отвечал за наблюдение за погодой. Такая должность сохранилась в монастыре до сегодняшнего дня. 11 января 1684 года монах записал: «Такой страшный холод, что все вино для причастия замерло». 13 января он записывает: «Стало еще холоднее. Люди не помнят такого холода».
В последние десятилетия лидером научного прогресса бесспорно остается биология. И в это же время проходят громкие судебные процессы призывающие ограничить или вовсе исключить преподавание в школе эволюционной теории Дарвина — фундамента, на котором стоит все здание современной биологии. О причинах этого парадокса рассказывает доктор биологических наук, сотрудник Палеонтологического института РАН Александр Марков. С ним беседует Александр Костинский.
Кампанія DigitalGlobe, якая прадстаўляе спадарожнікавыя фатаграфіі для праекту Google Earth,, плануе ў аўторак запусціць новы спадарожнік WorldView I. Генеральны дырэктар Digital Globe Джылл Сміт (Jill Smith) заявіў, што гэты спадарожнік зможа фатаграфаваць у дзень да 600 тысяч квадратных кіламетраў паверхні планеты з разрашэннем да 2 метраў. Апарат Quickbird, запушчаны кампаніяй у 2001 годзе, працуе ў некалькі раз павольней і з горшым разрашэннем.
У той час, як Чырвоны Спіс МСАП-2007 паказвае маштабы крызісу знікненняў, у якім апынулася прырода Зямлі, існуюць прыклады паспяховых дзеянняў па ахове канкрэтных відаў. Адзін з такіх прыкладаў – маўрыкійскі папугай – паказвае, што адпаведнае грашовае забеспячэнне і самаадданая праца ў палявых умовах могуць літаральна выцягнуць від з-за мяжы знікнення.
Маўрыкійскі папугай (Psittacula eques) у 1970х гг меў агульную папуляцыю з 10 птушак (!) і быў прызнаны “самым рэдкім папугаем на Зямлі”. Аднак у Чырвоным Спісе МСАП гэтага году яго статус быў зменены з “Крытычна пагражаемага” на “Пагражаемы” (Critically Endangered to Endangered).
“Маўрыкійскі папугай можа быць натхняючым прыкладам таго, як від можа быць выратаваны на мяжы поўнага знікнення” – так пракаментаваў гэтую падзею д-р Сц’юарт Батчэрт (Dr Stuart Butchart), каардынатар Глабальнай відавой праграмы BirdLife.
Интернациональная команда ученых, в состав которой вошли 50 исследователей из Германии, России, Нидерландов, Финляндии, Испании, США, Швейцарии, Японии, Франции и Китая приняла участие в экспедиции на борту научно-исследовательского судна Polarstern. Экспедиция Института полярных и морских исследований Альфреда Вегенера в Германии (Alfred-Wegener-Institute for Polar and Marine Research) продолжалась два с половиной месяца. Главной целью ученых было исследование льдов в районах центральной Арктики.
10 верасня прадстаўнікі шматлікіх прыродаахоўных арганізацый, навукоўцы, а таксама прадстаўнікі ўладаў і грамадзкасці падпісалі “Дэкларацыю лясоў” (Declaration of the Forests), адна з галоўных мэтаў якой – зменшыць выкіды двувокісі вугляроду з-за павелічэння дэфорэстацыі. Лепшае месца для падпісання дакумэнту было цяжка прыдумаць: цырымонія адбылася на вяршыні вежы, якая з дапамогай адмысловага абсталявання вымярае канцэнтрацыю СО 2 ў навакольным паветры. Сама вежа знаходзіцца ў рэзерваце Cuieiras у Амазоніі.
Калі я атрымаў запрашэнне прыняць удзел у летніку для кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор” на Прыпяці ў Тураве, дык пагадзіўся без прамаруджвання. Пабываць зноў сярод старых і новых сяброў, на станцыі кальцавання, убачыць новыя віды птушак, палюбавацца Прыпяццю і старажытным Туравам. Што можа быць лепш – каб правесці свой вольны час у пачатку жніўня, калі да школы яшчэ далёка, а душа рвецца ў падарожжы і патрабуе новых уражанняў ад гэтага вельмі нетрывалага і хутка пралятаючага лета.
Арганізатары 25 верасня паведамілі, што атрымалі больш заявак на ўдзел у летніку, чым прадугледжвалася месцаў. Перапрашаем за магчымыя непаразуменні!
З 12 па 14 кастрычніка ў ваколіцах в. Гусак Маларыцкага р-на Брэсцкай вобласці адбудзецца летнік у рамках праекту “Прырода аб’ядноўвае людзей”. Пад час летніка прадугледжваюцца ня толькі назіранні за птушкамі, але таксама начныя ўлікі соў і штодзенная 1-3 гадзінная праца па вырабу штучных гнездавых скрынь для розных відаў соў, знаёмства з айчынным і замежным вопытам па вывучэнню начных драпежных птушак, баўленне часу з сябрамі АПБ з усёй Беларусі, а таксама і сябрамі з замежжа.
Арганізуеца летнік Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ і Брэсцкай абласной грамадскай экалагічнай арганізацыяй “Зялёны край”, пры падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.
Считается, что главное преимущество полового размножения состоит в том, что потомство получается более разнообразным, это создает материал для естественного отбора и способствует ускорению эволюции. Но согласно другой точке зрения, половое размножение помогает видам корректировать эволюционные изменения в интересах целой популяции.
О роли полового размножения в эволюции рассказывает заведующий лабораторией молекулярной генетики Института проблем химической физики РАН, доктор биологических наук Виктор Щербаков.
Жыццё на Зямлі знікае хутка і, на жаль, гэты працэс будзе працягвацца не гледзячы на тыя высілкі, якія прымаюцца, каб яго запаволіць. Аб гэтым сведчыць апошні Чырвоны Сьпіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, абнародаваны учора, 12 верасня 2007г., МСАП (Міжнародны Саюз Аховы Прыроды) (2007 IUCN Red List of Threatened Species).
Найбольш буйны пажар, з якім прыходзіцца мець справу выратавальнікам, разгарэўся на тэрыторыі Пухавіцкага раёна паблізу пасёлка Дружны, дзе агнём ахоплена 1,8 гектара тарфяніку. Не першыя суткі пажарныя ліквідуюць узгаранне ў Смалявіцкім раёне: тут пад агнём апынулася 0,9 гектара. У Віцебскай вобласці пажарныя тушаць тарфянік паблізу вёскі Задзетуні на плошчы 0,4 гектара.
В рамках ФЦП "Развитие Сочи" планируется строительство дороги по территории Кавказского заповедника. В скором времени, в рамках реализации Федеральной целевой программы "Развитие г.Сочи как горно-климатического курорта (2006-2014гг.) должен состояться конкурс для выбора исполнителя работ по проекту "Подъездной участок к хребту Псехако, 11,5 км (включая проектно-изыскательские работы)". После чего стартует процесс по реализации данного проекта. Эта дорога заявлена как один из основных объектов олимпийской транспортной инфраструктуры, она призвана обеспечить подъезд к олимпийскому лыжному комплексу, который намечено расположить в верхней части хребта Псехако.
Адна з бразыльскіх ТВП, існаванню якой пагражае небяспека — Boa Nova IBA, атрымае значную дапамогу ад новага праекту, пад час якога прадугледжваецца разам з мясцовым насельніцтвам стварыць план кіравання тэрыторыяй, каб прапагандаваць паспяховае устойлівае выкарыстанне лясных рэсурсаў.
Праект па ахове атлантычных трапічных лясоў (Forest Conservation Project in Atlantic Tropical Forest) будзе адным з вынікаў міжнароднага супрацоўніцтва паміж Азіяцкім аддзелам BirdLife, грамадзкай арганізацыяй “Выратуем Бразылію” (SAVE Brasil — BirdLife у Бразыліі) і фундатарам праекту – японскай кампаніяй Ricoh Co. Ltd.
С визитом в Ираке недавно побывал президент Соединенных Штатов Джордж Буш. Этим жестом он, несомненно, хотел подчеркнуть тот факт, что в этой стране продолжается постепенная нормализация. В эту картину хорошо укладывается новость об издании первой книги на арабском языке «Птицы Ирака» и что правительства Канады и Италии финансирую программу по восстановлению болот между реками Тигр и Евфрат. Об истории и современности края с директором этой экологической программы беседует Ирина Лагунина.
В Минске в сентябре будет выпущена опытная партия установок для отпугивания птиц.Как рассказал корреспонденту БЕЛТА один из разработчиков нового прибора, сотрудник лаборатории орнитологии Института зоологии Национальной академии наук Максим Тарантович, новая установка может транслировать различные акустические эффекты, направленные на отпугивание птиц. В числе таких звуков — птичьи голоса тревоги и опасности.
У дадатак да таго, што яна з’яўляецца адной з форм аховы біяразнастайнасці, экалягічная сэртыфікацыя (environmental certification) грамадзкіх лясоў ёсць таксама першасным фактарам для ўстойлівага эканамічнага росту на адпаведнай тэрыторыі. Яна забяспечвае рынкавую крэдытаздольнасць для прыроднай прадукцыі, палітычна арганізоўвае грамадзкасць і дапамагае кантраляваць узровень цэнаў. Гэта – галоўныя высновы кандыдацкай дысертацыі даследчыка Раймунда Маціелы (Raimundo Maciel) на тэму “Экалагічная сэртыфікацыя – стратэгія аховы дажджавых лясоў Амазоніі” ("Certificação Ambiental — Uma estratégia para a conservação da Floresta Amazônica"), якую навуковец нядаўна абараніў ва ўніверсытэце Кампінас (Campinas State University (Unicamp)).
У сэзон міграцыі земнаводных ад кіроўцаў патрабуецца пільнасьць. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай быць уважлівымі на дарогах, дзе пралягаюць маршруты вялікага перасялення жабаў і рапух.
Уже более 10 лет в ИПЭЭ РАН собирается Сравнительная остеологическая коллекция позвоночных животных. Коллекция была создана для определения костей из археологических памятников, погадок и помета, пещерных, речных, озерных, торфяных и пр. отложений, а также для разного рода морфологических и других исследований. Для работы с коллекцией допускаются все желающие. К настоящему времени в коллекции есть костные материалы более 200 видов млекопитающих и более 400 видов птиц (остеологическая коллекция рептилий, амфибий и рыб находится на начальной стадии формирования).
Уважаемые коллеги! В адрес Президента Республики Беларусь и ряда государственных структур, ответственных за разработку и принятие правовых актов Республики Беларусь по вопросам охраны окружающей природной среды и экологической безопасности почтовой связью было направлено обращение Международного социально-экологического союза, Союза охраны птиц России и Центра охраны дикой природы (см. вложение). Ниже приводится сопроводительная записка к обращению:
Пад час спаборніцтваў на чарговым чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі адна з трох камандаў з Горадні "Тупік", на працягу 20 хвілін назірала даволі рэдкую ў Беларусі, і асабліва на Гарадзеншчыне, птушку: чорнаваллёвага гагача (Gavia arctica). Птушка была заўважана ў затоцы Нёману недалёка ад вёскі Беражаны. Трэба адзначыць, што гагач ёсць вельмі рэдкім для Беларусі гняздуючым відам: вядомы адзінкавыя гнездаванні толькі ў паўночнай частцы краіны, зрэдку пад час транзітных міграцый можа залятаць на вадаёмы і ў іншыя часткі Беларусі.
Друзья, с октября с.г.на Гуманитарный экологический журнал начинается подписка на 2008 год. Журнал издается Киевским эколого-культурным центром с 1999г. и выходит 4 раза в год. Издание публикует материалы, посвященные экологической этике, заповедному делу, экологической философии, зоозащите, экологической теологии, истории природоохраны, экологическому праву, экологической культурологии, современной идее дикой природы, правам природы, радикальной природоохране, экоэтическому образованию и воспитанию, экологической социологии, экофеминизму. Около половины публикуемых в каждом номере материалов — переводные, представляющие современные идеи западных специалистов в этих отраслях .
У Паўднёвай Каліфорніі на працягу 2001-05гг. з трынаццаці выпадкаў гнездавання ў прыродзе крытычна знікаючага віду птушак – каліфарнійскага кондара (Gymnogyps californianus) толькі адзін выпадак скончыўся паспяхова – з гнязда вылецела птушаня. Аўтары артыкулу [1], апублікаванага ў часопісе Bird Conservation International (“Міжнародная ахова птушак”) прыйшлі да высновы, што “праглынанне матэрыялаў антрапагеннага паходжання” – а менавіта рознага смецця – з’яўляецца непасрэднай прычынай смерці як мінімум двух птушанят кондара, а таксама мела вялікі ўплыў на смерць яшчэ некалькіх.
Ученые десятилетиями спорят о направленности процессов эволюции и их темпах. Широко распространены мнения об их постоянном ускорении. Считается, что оно хорошо заметно, если рассматривать развитие биосферы Земли в целом. Однако на уровне отдельных видов, полагают ученые, эволюция, видимо, не ускоряется, а наоборот, замедляется. Согласно недавно выдвинутой гипотезе, закономерным результатом эволюции должно стать появление видов, все более устойчивых к дальнейшей эволюции. Об этой идее рассказывает ее автор, доктор биологических наук, заведующий лабораторией молекулярной генетики Института проблем химической физики РАН Виктор Щербаков. С ним беседуют Александр Костинский и Александр Марков.
Сёння, 8 верасня, на працягу 9 гадзін — з 6.00 да 15.00, па ўсёй Беларусі праходзіў чарговы Бёдрэйс — "гонка за птушкамі", арганізаваны АПБ. Трынацаць каманд, з якіх тры мелі міжнародны склад, стараліся за гэты час вызначыць як мага больш відаў птушак. Адмысловае журы ў складзе доктара біялагічных навук Міхаіла Нікіфарава (дырэктар Інстытуту заалогіі НАН Беларусі і сябра Цэнтральнага Савету АПБ) і кандыдата біялагічных навук Эдуарда Монгіна (супрацоўнік Інстытуту заалогіі і сябра АПБ) падвяло афіцыйныя вынікі.
Бронзавы Ўсяслаў Чарадзей, з сокалам, /больш падобным на канюха…Але гэта напэўна першы помнік з драпежнай птушкай у нашай краіне.- Harrier/ імчыць на кані на скрыжаваньні вуліцаў Кастрычніцкай і Эўфрасіньні Полацкай. Скульптар Аляксандар Прохараў прыбраў неабавязковыя дэталі манумэнту, што былі ў эскізе. Цяпер яго сылюэт выдатна глядзіцца. Стылістыка помніка, анахранічная для нашага часу, аднак была добра ўспрынятая, зразуметая правінцыйным чынавенствам — больш, чым імпрэсіяністычны Ўсяслаў аўтарства Алеся Шатэрніка. Урэшце, конных статуяў у Беларусі вобмаль. І патрабаваньні да іх, пакуль, дыдактычныя і дэкаратыўныя.
В 1992 году на Черниговщине насчитывалось 120 зубров. Сегодня — ни одного. Последние семь погибли 19 марта с.г. во время охоты облавой, устроенной то ли на кабана, то ли на косулю. Напуганные зубры выскочили на лед здешней речушки и утонули. Туши трех позже смогли вытянуть, причем одна была уже без головы — кто-то, видимо, успел отрезать на "трофей".
Россельгаснагляд Расіі афіцыйна пацвердзіў захворванне свойскіх курэй птушыным грыпам у Краснадарскім краі — прычынай масавай гібелі птушак стаў штам віруса Н5N1.
За апошнія дні на птушкаферме ў Брухавецкім раёне загінулі або знішчаныя каля васьмісот курэй. Для прадухілення эпідэміі будзе забіта ўсё пагалоўе.
1 верасня ў Беларусі адкрыты сезон палявання на арабка, шэрую курапатку, зайца-беляка і зайца-русака. Як паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Новікаў, сезон працягнецца па 2-ю нядзелю снежня.
У нядзелю, пасля абеду, пад час чарговага наведвання ачышчальных сажалак Гроднаводаканала, якія знаходзяцца паміж вв. Зарачанка і Беражаны (Гродзенскі р-н), сябра АПБ і фотамастак Мікалай Гулінскі зрабіў некалькі “дзяжурных” здымкаў адной з сажалак. На ёй харчаваліся некалькі відаў кулікоў, якія, аднак, не падпусцілі яго бліжэй, чым на 60-70 м, а потым і ўвогуле пераляцелі на іншыя вадаёмы з нізкім узроўнем вады.
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”. -Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год -ТЫ жывеш у Горадні -ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Грамадзянская Беларусь" запрашае дзесяць беларускіх актывістаў, якія працуюць у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, наведаць з адукацыйным візытам Чэскую рэспубліку.
Грамадзкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы. У верасьні-кастрычніку група плянуе правесьці шэраг сустрэч у Мінску, Гомелі, Гародні. Сустрэчы будуць прысьвечаныя сучаснай сытуацыі з захаваньнем біяразнастайнасьці на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі.
Упершыню для ўласна амерыканскага віда птушак было падпісана пагадненне на аснове Канвенцыі па мігрыруючым відам (Convention on Migratory Species (CMS)). Яно заклікае Аргентыну і Чылі каардынаваць дзеянні па ахове, якія маюць на мэце прыпыніць нядаўняе рэзкае змяншэнне колькасці паўднёва-амерыканскай матэрыковай папуляцыі чырвонагаловай гусі (Chloephaga rubidiceps).
Мэмарандум аб паразуменні, які быў падпісаны, будзе дапамагаць больш цеснай каардынацыі прыродаахоўных высілкаў і лепшай супрацы з фермерамі, паляўнічымі і менэджэрамі рэзэрватаў у абодвух краінах. …
З жыццём і дзейнасцю славутага заолага і заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза дагэтуль звязаны шматлікія пытанні, на якія не заўсёды атрымліваецца знайсці адказы.
Адным з такіх пытанняў было месца, дзе пахаваны наш славуты зямляк. Справа ў тым, што ва ўсіх даступных нам літаратурных крыніцах як месца апошняга спачынку Канстанціна Тызенгаўза згадваўся фамільны склеп пад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў м.Жалудок (Шчучынскі р-н на Гарадзеншчыне). Аднак, пад час наведвання намі касцёла і фамільнага склепу Тызенгаўзаў пад ім у сакавіку 2006г выявілася, што там ёсць пахаванні брата, бацькі, продкаў і іншых сваякоў орнітолага. Адлі рэштак Канстанціна там няма.
Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў орніталягічным часопісе Ibis, сведчыць, што ў большасці відаў птушак самцоў больш, чым самак. Гэтае адкрыццё наводзіць на думку, што папуляцыі многіх зьнікаючых відаў птушак на сам рэч ёсць меншымі, чым лічылася раней. Бо іх колькасць ацэньваецца ў большасці выпадкаў па падліках самцоў.
Самцы ў птушак звычайна больш ярка афарбаваныя, чым самкі. Акрамя таго, самцы ў многіх відаў спяваюць, каб прывабіць партнёршу і паказаць сапернікам, што тэрыторыя ўжо занята. Гэта робіць іх больш лёгкімі да падліку. Даследчыкі па колькасці самцоў звычайна ацэньваюць колькасць гняздуючых пар. Аднак, як аказалася, гэта не зусім правільна.
Навукоўцы з Цэнтра даследавання ракавых захворванняў імя Фрэда Хаткинсона, ЗША (Fred Hutchinson Cancer Research Center) атрымалі ўскоснае пацверджанне перадачы віруса птушынага грыпу (H5N1) ад чалавека да чалавека паміж блізкімі сваякамі. Элізабэт Холларан (Elizabeth Halloran) і яе калегі даследавалі выпадак, які здарыўся ў 2006 годзе, калі ў Інданэзіі ад захворвання вірусам птушынага грыпу памерлі сем чальцоў адной сям'і.
21-25 августа 2007 года на территории республиканского гидрологического заказника «Ельня» состоялся волонтерский лагерь АПБ по восстановлению гидрорежима на болоте Ельня путем устройства серии временных водозадерживающих сооружений из подручных материалов на канале, идущем от озера Белое до реки Волта (через озера Лебединое и Большое).
Как говорится — «отрицательный результат — тоже результат». Данное выражение как нельзя лучше подходит к ответу на запрос АПБ, пришедшему из Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь за подписью ее начальника Михаила Арешко (гл. адсканаваны адказ тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=248 ).
Исходя из ответа Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь, подтвердилось как минимум два факта нарушения природоохранного законодательства. Хотя сама инспекция рассматривает только один из них, про второй забывая!
Цікавую гісторыю давялося пачуць пад час здымкаў перадачы, прысвечанай беламу буслу ў адной з вёсак на Гарадзеншчыне. Здымачная група БТ папрасіла мяне дапамагчы зняць гэтых птушак, а таксамa распавесці пра іх жыццё, колькасць, месцы зімовак і г.д. Я пагадзіўся дапамагчы і мы паехалі шукаць яшчэ не адляцеўшых у вырай птушак вакол Горадні. Як і чакалася, найбольш птушак было там, дзе і гнездавала іх найбольш. Вакол Горадні ёсць дзьве вёскі, у якіх гняздуюць па 4-5 пар белых буслоў штогод. Гэта Агароднікі і Лойкі.
На працягу амаль пяці дзён настаўнікі і кіраўнікі клубаў АПБ “Крылаты дазор” з усёй Беларусі ўдзельнічалі ў палявым летніку “Ад роўнага да роўнага-ІІ”. Найбольш актыўныя сябры АПБ з Гарадоцкага, Сенненскага, Слонімскага, Шумілінскага, Наваградзкага раёнаў, а таксама са Слоніма, Барысава, Мінску, Шуміліна, Горадні і самога Турава не толькі назіралі за птушкамі ў адным з самых прыгожых куткоў Палесся і Беларусі.
Існаванне адзінай, вядомай па-за межамі Іраку гняздуючай папуляцыі басрскай чаротаўкі (Basra Reed-warbler) было пацверджана сябрамі грамадзкай арганізацыі SPNI (BirdLife у Ізраілі).
Пасля адкрыцця ў мінулым годзе чатырох асобін гэтага віду ў пойме Гулы (Hula Valley) ў Ізраілі, сёлета SPNI анансавала вяртанне трох з гэтых акальцаваных чаротавак разам з адной неакальцаванай – гэта надзейны доказ гнездавання гэтага віду ў Ізраілі.
Першая рэакцыя дзяржаўных органаў на бойню птушак, якая адбылася на калоніі ў вусце Лані, ў нашай арганізацыі падобна, нікога не здзівіла. Адказу ў стылі "у Багдадзе ўсё спакойна" чакалі калі не ўсе, дык, напэўна, большасць. І іх адносіны да гэтага — ну што ж, не атрымалася, можа у іншы раз паспеем...
Пад час трохдзённай імпрэзы, якая праходзіла з 19 па 21 жніўня і была арганізавана RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі) і Leicestershire & Rutland Wildlife Trust, BirdLife прадстаўляў сваю новую ініцыятыву. Яна называецца “Пазбегнем знікненняў – зберажом найбольш пагражаемых птушак” (‘Preventing Extinctions: saving the world’s most threatened birds’).
Ужо акрэсьленая як найвялікшая па ахопу відаў і геаграфіі, гэтая праграма мае на мэце выратаванне ўсіх 189 відаў птушак, якія маюць статус “крытычна знікаючых” (Critically Endangered). Для гэтага шукаюцца т.зв. “відавыя чэмпіёны” (‘Species Champions’), якія будуць фундаваць працу па вызначэнню “відавых ахоўнікаў” для кожнай арганізацыі, партнёра BirdLife International, і людзей, найлепш падыходзячых для работы па ахове гэтых відаў.
Група этолагаў з новазеландскага Оклендскага ўніверсітэту (University of Auckland) пад кіраўніцтвам доктара Алекса Тэйлара (Alex Taylor) паказала, што крумкачы з Новай Калядоніі (Corvus moneduloides) могуць паслядоўна выкарыстаць дзве розных прылады, каб здабыць сабе ежу.
Пры гэтым крумкачы разважалі пасродкам аналогіі, а не метадам спроб і памылак. Раней было прадэманстравана, што гэтыя птушкі могуць вучыцца адна ў адной складаным паслядоўнасцям дзеянняў.
У суботу, 8 верасня пройдзе IV адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі — час рэгістраваць каманды! Апошні срок рэгістрацыі каманд: чацвер, 6 верасня, 17.30.
Ва ўтульным будынку Мінскай раённай станцыі юных турыстаў “Ветразь”, якая знаходзіцца пад Мінскам, на працягу амаль двух дзён працавалі найбольш актыўныя сябры АПБ з Мядзелу, Маладэчна, Валожыну, Старых Дарог, Смалявіч, Барысаву, Слуцку, а таксама з Бярэзінскага, Пухавіцкага і Мінскага раёнаў.
Акрамя дэталёвага разбору штогадовых акцый і кампаній АПБ, прысутныя распавялі пра найбольш цікавы досвед у іх арганізацыі і правядзенні.
В заброшенный бастион Брестской крепости, который находится за чертой города, ежегодно слетаются зимовать около трех тысяч летучих мышей. Официально это место называется заказник "Барбастелла". Это самая крупная зимовка рукокрылых в Европе. — В этих подвалах микроклимат, близкий к пещерному, — объясняет сябра организации "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Мария Демянчик. — Сюда летят зимовать мыши из Польши и России. Ведь до ближайших гор с пещерами далеко. Но зимовать мышам спокойно не дают…
На працягу апошніх 40 дзён сябры АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення двойчы адзначылі чырвонага каршуна (Milvus milvus) ў Гродзенскім раёне. 12 ліпеня Дзьмітры Якубовіч назіраў дзьвюх птушак каля звалкі ў м. Гожа. Сёння, 17 жніўня, Яўген Сліж на працягу 5 хвілін назіраў за адной птушкай за в. Зарачанка ў дарогі на Каўбаскі, таксама ў Гродзенскім раёне.
У суседняй Польшчы падобныя спаборніцтвы міжнароднага маштабу праходзяць ужо больш за дзесяцігоддзе, а ў нас касцы‑малайцы сабраліся памерацца сілай і майстэрствам упершыню. Ранкам у сераду ўсе сабраліся каля балота ў Здзітаве, якое загадзя было раздзелена на дзялянкі для зручнасці ўдзельнікаў. Падтрымаць землякоў і гасцей падцягваліся вяскоўцы. А ўжо нашага брата‑журналіста было, можа, па тры «адзінкі» на кожнага касца. Яно і зразумела: касьба ўручную паступова становіцца экзотыкай нават у сельскай мясцовасці ў эпоху камп’ютарызацыі жывёлагадоўлі і «Джон Дзіраў» на палях.
Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” запрашае беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў наведаць Чэхію ў межах 4-5 дзённага адукацыйнага візыту.
Приглашаем Вас принять участие в III Международной научной конференции «Актуальные проблемы экологии – 2007», которая состоится в г.Гродно 21-23 ноября 2007 г. Конференцию проводит факультет биологии и экологии Гродненского государственного университета им. Я. Купалы В рамках конференции планируется обсуждение вопросов по следующим разделам: Биоразнообразие. Экологическое состояние особо охраняемых природных территорий. Оценка воздействия промышленных предприятий и агрокомплекса на окружающую среду. Экологический мониторинг и биотестирование в системе управления качеством окружающей среды. Экологическая физиология и биохимия. Экологическое образование и воспитание.
Центром, определяющим сексуальное различие в поведении, у многих биологических видов может быть маленький сенсорный орган, найденный в носах всех позвоночных животных кроме высокоразвитых приматов. Ученые обнаружили, что мутация только одного гена может изменить поведение самок мышей, делая их поведение подобным поведению самцов.
12 жніўня 2007г. адбылася першая канферэнцыя Клуба200 АПБ. Канферэнцыя прайшла ў г. Тураве (Гомельская вобл.) адначасова з летнікам настаўнікаў-сябраў АПБ. На ёй прысутнічала 7 сябраў Клуба і 3 кандыдаты ў сябры.
Ученые по-разному оценивают состояние флоры и фауны в зоне отчуждения Представление о том, что в 30-километровой зоне отчуждения вокруг Чернобыльской атомной электростанции бурно развиваются дикая фауна, не соответствует действительности, говорят специалисты.
Звычайная стрынатка (Emberiza citrinella), афарбаваная як светла-жоўты кенар была адзначана гэтай вясною каля в. Сухаўчыцы (Кобрынскі раён Брэсцкай вобл.). На працягу некалькіх хвілін за ёй назіралі ў бінокль аўтар і Ала Кальчанка. Адбылася гэтая сустрэча 28 красавіка 2007г.
С 21 по 26 августа на болоте Ельня (Рамсарское угодье, республиканский заказник, Территория, важная для птиц международного значения) пройдет лагерь АПБ по сооружению плотин на одном из главных каналов, дренирующих центральную часть болота. Приглашаем принять участие в лагере всех, кому небезразлична судьба Ельни. Если Вы хотели бы принять участие, пожалуйста, свяжитесь с секретариатом АПБ. АПБ компенсирует расходы на транспорт и питание участников. Проживание в близких к полевым условиям.
13 жніўня 2007г. у групе іншых кулікоў: баталёнаў, чарнышоў і цякуноў на адной з сажалак гарадзкіх ачышчальных збудаванняў у в.Беражаны Гродзенскага раёна сябра АПБ і фотамастак Мікалай Гулінскі адзначыў адзінкавую асобіну малога грыцука (Limosa lapponica). Па чырвона-бурай афарбоўцы нізу цела, галавы і шыі птушкі можна сцвярджаць, што гэта быў самец у летнім уборы.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 16 жніўня 2007 г. выпусціў ў абарачэнне першыя памятныя манеты новай серыі "Птушка года" – "Звычайны салавей": срэбную – наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм; медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Студент из Беларуси предлагает метод переработки загрязнителей в биотопливо и едет на финал Международного Стокгольмского Водного Приза для молодежи
Около 600 птенцов уничтожено в результате варварской расправы над бакланами на колонии в устье р.Лань. Кто устроил варварскую расправу над пернатыми в заказнике "Средняя Припять"? Читайте статью Виктора Куклова из "Народной Газеты".
Адмысловае журы пад час амаль гадзіннай працы адабрала лепшыя з 64 твораў, дасланых у Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ на мастацкі конкурс “Салавей- птушка 2007 года”. Пераможцы былі вызначаны ў трох узроставых групах: 6-9 год, 10-12 год і 13-16 год, а таксама асобна сярод дэкаратыўна-мастацкіх працаў. Найбольш твораў у гэтым годзе было атрымана са Слоніма і Смаргоні. І менавіта прадстаўнікі гэтых гарадоў перамаглі і занялі прызавыя месцы ў большасці выпадкаў на абласным этапе гэтага конкурсу.
Існуючы Рэспубліканскі заказнік “Прыбужскае Палессе” і ўтвораны на яго аснове біясферны рэзерват з той самай назвай неўзабаве можа значна павысіць свой статус.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Прыбужскае Палессе” утвораны ў 2003 годзе Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ў паўднёвай частцы Брэсцкага района на плошчы 7950 га. Ў тым жа годзе на базе заказніка рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ўтвораны рэзерват “Прыбужскае Палессе” на плошчы 48024 га. У 2004 годзе рэзерват “Прыбужскае Палессе” атрымаў афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЕСКА.
У Беларусi пачаўся чарговы сезон летне-асенняга палявання на вадаплаўную i балотную птушку. У адрозненне ад леташняга года, умовы надвор’я не паўплывалi на тэрмiны пачатку палявання i яго працягласць.
Упершыню для Беларусі сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ падцверджана другое на год гнездаванне адной з самых рэдкіх соў Беларусі – сіпухі (Tyto alba).
15 августа 2007 года на территории республиканского биологического заказника “Споровский” в д. Шилин Берёзовского района пройдёт первенство района по ручному сенокошению низинных болот “Споровские сенокосы”.
Вёска Старадубцы, што ў Кобрынскім раёне, нагадвае нечым мележаўскія Курані: балоцістыя мясціны, каларытны вясковы побыт, цесная сувязь з прыродай. Асабліва здзіўляе вялікая колькасць буслянак. Здаецца, што ў такой вёсцы павінны панаваць шчасце, нараджацца дзеці і працягваць справу бацькоў... Аднак на сёнешні дзень тут няма ніводнага школьніка. Асноўныя жыхары Старадубцаў – людзі пенсіоннага ўзросту. Жыве тут сям’я Дубіна, дзякуючы якой карэспандэнты нашай газеты сумесна з намеснікам старшыні Заходне-Палесскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Алегам Кальчанкам пазнаёміліся са Старадубцамі.
12 жніўня адбудзецца першая канферэнцыя Клуба200. Канферэнцыя будзе праходзіць у г. Тураве Жыткавічскага раёна. У праграме канферэнцыі справаздача каардынатара Клуба аб дзейнасці за апошнія 2 гады, перавыбары праўлення Клуба200, зацвярджэнне эмблемы, абмеркаванне шляхоў развіцця Клубу і іншае. Пасьля канферэнцыі жадаючыя змогуць прыняць удзел у бёдуотчарскім летніку для сябраў Клубу200, які працягнецца да 15 жніўня. Для сябраў і кандыдатаў у сябры Клубу200 ў суботу, 11 жніўня, у 14.00 будзе арганізаваны бясплатны праезд да Турава ад будынку РЭЦДзЮ. Пражыванне ўдзельнікаў будзе таксама аплочана арганізатарамі.
Па ўсіх пытаннях, звязанных з канферэнцыяй Клуба200, звяртайцеся да Сямёна Левага па тел. (8017)263-06-13.
Канферэнцыя і летнік адбудуцца пры падтрымцы Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA і Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF (BirdLife у Швэцыі).
На здымку Георгія Гулеўскага (АПБ): малады самец звычайнай гагі — адзін з рэдкіх відаў птушак, які змаглі ўбачыць сябры Клубу200, дзякуючы сыстеме распаўсюджвання паведамленняў аб цікавых назіраннях.
Пасля пяці гадоў незалежнасці Тымор-Лестэ (Timor-Leste) (былы Ўсходні Тымор) абвясціў аб стварэнні першага на сваёй тэрыторыі нацыянальнага парку, які будзе ахоўваць некалькі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння і не сустракаюцца больш нідзе на Зямлі.
Гэтая навіна была сустрэтая з энтузіязмам праз BirdLife International, — адну з некалькіх арганізацый, якія прымалі ўдзел у праектаванні будучага нацыянальнага парку.
Ягуары, блакітныя макао і гіганцкія мурашкаеды ўпрыгожваюць краявіды бразільскай "Cerrado" (саванны), апошняй раўніне такога памеру, дзе тэмпература змяняецца ад невыноснага холаду да спякоты, ад якой трэскае глеба. Тут нізкае кустоўе і пашы чаргуюцца з лясамі, ў якіх знаходзіцца самая вялікая біяразнастайнасць з усіх саванных лясоў на Зямлі. Але хутка ўсё гэта можа знікнуць. За апошнія чатыры дзесяцігоддзі больш за палову саванны было трансфармавана пад ранча для развядзення быдла і палі пад вырошчванне соі. Апошнім часам да гэтых асноўных фактараў, якія знішчаюць тутэйшыя краявіды, дадалося вырошчванне цукровага трыснёгу, з якога атрымліваюць бразыльскі этанол.
Цішыня… Нязвыклая для гэтых мясцін, таму варожая, палохаючая!
Так напэўна можа цяпер сустрэць вядомая ня толькі ў Беларусі калонія чапель і бакланаў – Вусце Лані!
Яшчэ колькі тыдняў таму, яна была самай вялікай у Беларусі і адной з найвялікшых ў кантынентальнай частцы Еўропы. Больш за 1000 птушыных семьяў выводзілі тут сваіх нашчадкаў (нават па мерках чалавека, даволі вялікае паселішча) – таму на пачатку лета колькасць жыхароў тут павялічвалася да 4000-5000 тысяч птушак.
BirdLife International і вялікая колькасць іншых НДА віталі рашэнне польскага Ўраду аб прыпыненні пабудовы хуткаснай аўтатрасы Via Baltica праз забалочаную пойму рэчкі Распуда (Rospuda) у Паўночна-Усходняй Польшчы.
Рашэнне было прынята ў адказ на “акцыю апошняй хвіліны” Еўрапейскай камісіі, якая папрасіла Еўрапейскі суд (European Court of Justice) выдаць тэрміновы загад у рамках працэдуры ‘interim measures’ і патрабаваць у Польшчы тэрмінова прыпыніць працы, да таго часу, пакуль не будзе дастаўлены поўны вырак Суду.
“Вялікі кулён”– веснік Заходне Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. У гэтым нумары: інфармацыя аб дзейнасці аддзялення за мінулы год і планы на сёлета, апавяданні пра падарожжа па Беларусі і ня толькі, пра птушак і ня толькі. Інфармацыя пра перыядычныя выданні нашых суседзяў, ва ўжо знаёмай рубрыцы — “Перыёдыка свету” і новыя рубрыкі: “Нашы суседзі” і “Старонка “Клубу200”, карысныя парады па біятэхніі насякомых і Палажэнні аб конкурсах аддзялення.
Пачынаючы з 2005 году, сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ рэалізуецца праграма “Практычная ахова звычайных відаў соў”, якая прадугледжвае не толькі развешванне штучных гнёздаў для розных відаў соў, але і вывучэнне гнездавой экалогіі і кальцаванне птушанят менавіта вушастай савы.
Яшчэ адна сям’я ўтварылася, дзякуючы дзейнасці АПБ па развіццю рэгіянальных груп. У пятніцу, 27 ліпеня 2007г. пабраліся шлюбам Аксана Казловіч – Старшыня Савету Наваградзкага раённага аддзялення АПБ і сябра Савету Гродзенскага абласнога аддзялення і Аляксандр Цвырко – сябра Савету Наваградзкага раённага аддзялення АПБ. Абодва – актыўныя ўдзельнікі сэмінараў, канферэнцый, летнікаў і іншых мерапрыемстваў нашай арганізацыі. Абодва працуюць настаўнікамі ў школах Наваградзкага раёну на Гарадзеншчыне.
Выйшаў чарговы, падвойны (1-2 2007) нумар бюлетэню рэгіянальных лідэраў АПБ “Рахмах крылаў”. Акрамя матэрыялаў, якія ўжо з’яўляліся сярод навін на нашым сайце, у ім ёсьць эксклюзіўныя артыкулы: расповеды пра сустрэчу з аляпкай Георгія Гулеўскага, пра гагаліную загадку Мікалая Гулінскага, пра нечаканае гнездаванне махнатаногіх сычоў у гнездавой скрыні Андрэя Абрамчука і разважанні Юркі Бакура пра прыроду і вайсковыя палігоны.
З 11 па 16 жніўня 2007г. ў г.Тураве на базе Станцыі кальцаваньня Інстытуту заалогіі НАН Беларусі адбудзецца другі палявы летнік для сябраў АПБ – настаўнікаў і кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор”. Пад час летніку прадугледжваюцца не толькі назіранні за птушкамі і ўдзел у іх кальцаванні, але таксама ўлікі птушак і штодзень 1-2 гадзінная праца па ачыстцы ТВП “Тураўскае Балонне” ад хмызьняку. Знаёмства з калегамі-сябрамі АПБ з усёй Беларусі дапаможа ў далейшай працы з дзеткамі і падлеткамі.
Уважаемые коллеги!В Каневском заповеднике можно заказать следующие издания:Орнитологический журнал "Беркут", том 3, вып. 1, 1994 60 руб. том 3, вып. 2, 1994 70 руб. том 5, вып. 1, 1996 70 руб. том 5, вып. 2, 1996 100 руб. том 6, вып. 1-2, 1997 100 руб. том 7, вып. 1-2, 1998 120 руб.
Вашингтон. Распространение высокопатогенного птичьего гриппа в 60 странах с 2003 года привело не только к гибели миллионов птиц и 192 из 318 инфицированных людей. Оно побудило многих профессиональных ветеринаров и медиков объединить силы в борьбе с появляющимися заболеваниями, большинство из которых возникает у животных. В Соединенных Штатах, например, в июне Американская медицинская ассоциация, в которую входят 244 000 специалистов, приняла политику "единого здравоохранения", предусматривающую более тесные связи и расширение сотрудничества в области образования и научных исследований между представителями медицины и ветеринарии.
Працягваем нагадваць пра спадчыну вялікага біёлага, 300годдзе якога адзначаюць па ўсім Сьвеце ў гэтым годзе.
Ліннэй моцна любіў прыроду і на працягу ўсяго жыцьця захаваў пачуцьцё зьдзіўленьня і захапленьня да жывых істотаў. Яго рэлігійнасьць схіліла яго да “прыроднай тэалёгіі” (natural theology) – стылю мысьленьня, запачаткаванага ў біблейныя часы і асабліва папулярнага напрыканцы XVII- пачатку XVIII ст.. Дзеля таго, што Бог стварыў сусьвет, магчыма зразумець Божы замысел праз вывучэньне яго стварэньняў. Сам Ліннэй пісаў ва ўступе да апошняга выданьня Systema Naturae: “Creationis telluris est gloria Dei ex opere Naturae per Hominem solum.” – “Стварэньне Зямлі ёсьць славай Божай, што бачна з працаў Прыроды хаця ж бы на прыкладзе Чалавека”. Вывучэньне прыроды павінна было дапамагчы ў разуменьні першаснага парадку Божага стварэньня, і было задачай натуралістаў сканструяваць “натуральную клясыфікацыю”, якая павінна была адлюстроўваць гэты Парадак у Сусьвеце.
В воскресенье известный литовский спортсмен, чемпион мира по триатлону Видмантас Урбанас начал беспрецедентный заплыв. Он собирается вплавь пересечь Балтийское море. Цель этого экстремального испытания — не спортивное достижение, а стремление обратить внимание общества на экологическое состояние Балтики.
Опытный 49-летний спортсмен уже не раз совершал экстремальный заплывы. Нынешний – 209 километров этапами от шведского города Кальмара до литовской Паланги — Урбанас вновь посвящает экологическим проблемам. Акция и называется «Один через Балтику. Море будущим поколениям».
У 2007 годзе сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ арганізавана і праведзена даследаванне двух патэнцыйных ТВП (тэрыторый важынх для птушак = ІВА) у Маларыцкім раёне: “Арэхаўскі” і “Гусацка-Лукаўскі”. Адна з гэтых тэрыторый з’яўляецца праектаваным біялагічным заказнікам рэспубліканскага значэння “Арэхаўскі”, другая патэнцыйная ТВП аб’ядноўвае дзве ўжо існуючых ААПТ: біялагічны заказнік мясцовага значэння “Гусак” і біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Лукава”.
Палеонтологические данные говорят о том, что первые млекопитающие появились на земле очень давно (200-320 миллионов лет назад), одновременно с динозаврами, и большую часть своей истории млекопитающие прожили «в тени динозавров». Все это время они оставались мелкими животными, однако, по мнению некоторых палеонтологов, именно развитие млекопитающих постепенно готовило почву для вымирания динозавров и глобальной смены власти на планете, которая произошла около 65 миллионов лет назад.
Развитие мелких растительноядных позвоночных животных в свою очередь привело к появлению специализированных хищников, тоже млекопитающих, которые ориентировались на питание мелкими позвоночными. И, по-видимому, эти хищники с удовольствием поедали и беззащитных детенышей динозавров, что могло способствовать постепенному упадку этих властелинов планеты.
Сегодня речь пойдет о дальнейшей истории млекопитающих и о том, каким образом сложилась судьба этой группы после того, как динозавры исчезли с лица Земли, и перед млекопитающими открылись небывалые возможности, которые они с успехом использовали в течение кайнозойской эры. Кайнозойская эра началась примерно 65 миллионов лет назад и продолжается поныне – это эра млекопитающих.
Жніво ў гэтым годзе пачалося вельмі рана. Бітвы за ўраджай ужо вядуць на многіх палетках. Але не толькі за ўраджай змагаюцца на палях азімых зерневых. На іх кожны год знаходзяць для сябе аптымальныя ўмовы для гнездавання многія віды птушак. І сярод іх – поплаўныя луні (Circus pygargus). І за іх жыццё таксама змагаюцца пад час жніва.
Гэтыя прыгожыя птушкі прылятаюць да нас ужо ў красавіку,а ў траўні самцы адчайна выконваюць сапраўдныя паказы лётнага майстэрства, кідаючыся з крыкамі ўніз з вышыні і на шляху да месца будучага гнязда (ў якой-небудзь расліннасці вышынёй не менш за 30 см) робяць “бочкі” і мёртвыя петлі. Ды так прыгожа і ўдала, што любы пілот-ас пазайздросціць! І ўсё гэта – каб прыцягнуць увагу самкі да месца будучага гнездавання.
Ученые Университетского колледжа Лондона (University College London) обнаружили самую высокую скорость эволюционных изменений за все историю генетики. Численность самцов бабочек Hypolimnas bolina на островах Самоа в южной части Тихого океана 6 лет назад составляла только 1% популяции, и существование популяции было поставлено под угрозу. Численность самцов стремительно возросла за последние 6 лет и сегодня достигла 40% популяции.
В последнее десятилетие интенсивно развивается новая область палеонтологии – наука об ископаемых бактериях. Оказалось, что в камне сохраняются не только скелеты крупных скелетов динозавров или моллюсков, но и разнообразные остатки микроорганизмов. Именно эти находки рассказывают нам о самых ранних проявлениях земной жизни, о том, какой была наша планета два миллиарда лет назад.
Чтобы ответить на вопрос «Есть ли жизнь на Марсе?» ученые исследуют микроструктуру марсианских метеоритов. В этих метеоритах под электронным микроскопом обнаруживаются тельца, удивительно схожие по форме с ископаемыми земными бактериями. О том, что представляют собой обнаруженные в метеоритах образования, рассказывает ведущий научный сотрудник Геологического института РАН Владимир Сергеев:
Асноўныя функцыі экасістэм, такія як паглынанне вуглякіслага газу і ачыстка вады, залежаць ад колькасці відаў у экасістэме. Эндзі Гэктар (Andy Hector) і Роберт Бэгчы (Robert Bagchi) з Універсітэта Цюрыха (University of Zurich), Швайцарыя, прааналізавалі дадзеныя аб працы экасістэмы, якая ўключала ў сябе розныя віды траў. Яны распрацавалі метад, які дазваляе вызначыць, колькі розных відаў неабходна для забеспячэння нармалёвага функцыянавання экасістэмы. Чым больш працэсаў адбываецца ў экасістэме, тым больш відаў неабходна для яе ўстойлівага функцыянавання.
12 ліпеня зарэгістрыравана новае аддзяленне АПБ — Барысаўскае раённае. Гэта 11 аддзяленне нашай арганізацыі, другое ў Мінскай вобласці. Старшынёй аддзялення абраны Сямён Левы, супрацоўнік АПБ (спецыяліст па развіццю арганізацыі), каардынатар Клуба200.
14 ліпеня адбыўся пазачарговы з'езд АПБ. На з'ездзе прысутнічаў 21 чалавек, усе сябры АПБ з правам голасу, таму з'езд лічыцца правамоцным. Асноўным пытаннем было абмеркаванне змяненняў у Статуце ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Беларусь далучылася да міжнароднай схемы кальцавання поплаўных лунёў (Circus pygargus) каляровымі кольцамі. Каляровыя пластыкавыя кольцы, абавязкова ў дадатак да металічных, даюць магчымасць здалёк прачытаць пазнакі, а таксама па камбінацыі колеру кальца і надпісу адпаведна вызначыць, у якой краіне і калі была акальцавана птушка. Зразумела, што з адпаведнай оптыкай гэта магчыма зрабіць на яшчэ жывой птушцы. А калі надпіс адпаведна вялікі – даведацца і аб сустрэчы канкрэтнай птушкі. Усё гэта вельмі важна не толькі каб больш даведацца аб тэрмінах і шляхах міграцый канкрэтных папуляцый, але і аб іншых момантах жыцця птушак: прыхільнасці іх дадзенай тэрыторыі, часе пачатку гнездавання (= дарослага жыцця), прыхільнасці тых самых птушак да тых самых ці розных гнездавых біятопаў і г.д. З гэтага году з’явілася магчымасць атрымаць больш дадзеных і пра жыццё беларускіх поплаўных лунёў.
Заяўкі на стыпэндыі прымае Рада Паўночных Краінаў (The Nordic Council of Ministers). Кампэнсаваць частку выдаткаў на жыцьцё і навучаньне змогуць тыя, хто хоча стаць бакаляўрам ці магістрам ва Ўкраіне і нагледзеў сабе ўнівэрсытэт.
В Европе внедряют новые методы борьбы с глобальным потеплением. В конце июня в Нюрнберге прошел медиасаммит "Изменение климата в XXIвеке", организованный концерном "Сименс". На встрече были озвучены новыеаргументы в пользу борьбы с всемирным потеплением и предложены проекты всфере защиты климата.
Брэст – не толькі самы салаўіны горад, але і самы сакаліны. Самы сакаліны – таму, што менавіта тут існуе самая вялікая на Беларусі гарадская папуляцыя сокала-пустальгі (Falco tinunculus), дарэчы, віда, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. У Брэсце гняздзіцца 40-60 пар гэтай птушкі.
Ужо трэці год запар ў наваколлі Брэста паспяхова гадуе птушанят адна з самых рэдкіх соў Беларусі – сіпуха (Tyto alba).
Сіпуха – гэта адзін з двух сінантропных відаў соў, што гняздзіцца на Беларусі. Яе арэял прымеркаваны да краін Заходняй Еўропы, а па заходняй частцы нашай краіны праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду. Птушка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі (2004). Больш за сорак гадоў у нашай краіне не знаходзілі гнёзд сіпухі.
Использование методов геопространственного анализа
позволило выявить странный и труднообъяснимый факт: птицы с ярким оперением "избегают"
Чернобыльского реактора.
Неожиданное открытие, сделанное при анализе распределения гнездовий птиц в
окрестностях Чернобыля, поможет многое прояснить в характере воздействия малых
доз радиации на живые организмы.
Уважаемые коллеги, приглашаем Вас принять активное участие в выставке: «Минск 940».В 2007 году Минску исполняется 940 лет. Великое историческое прошло и неспокойные будни наших дней, уходящая старина и наступающая повсеместно современная архитектура, будничная жизнь города и его праздники – все это ждет своего отображения. Ведь многие из нас, могут сказать – это мой город.
Вместе с другим научно-популярным изданием, Nature («Природа»), Science стал лауреатом престижной испанской ежегодной премии Фонда принца Астурийского (The Prince of Asturias Foundation) за достижения в гуманитарной и коммуникационной сферах. Журнал основан в 1880 году в Нью-Йорке, сейчас издается в Вашингтоне Американской Ассоциацией научных достижений (AAAS/Science Awards) тиражом в 130 тысяч экземпляров. Главный редактор американского еженедельника Science («Наука») — Дональд Кеннеди (Donald Kennedy).
Ніколі раней экалягічная акцыя не зьбірала такой аўдыторыі. 7 ліпеня на ўсіх сямі кантынэнтах Зямлі — у Аўстраліі (Сыднэй), Азіі (Шанхай і Кіёта), Паўночнай Амэрыцы (Нью‑Ёрк і Вашынгтон), Паўднёвай Амэрыцы (Рыа‑дэ‑Жанэйра), Антарктыдзе (дасьледчыцкая станцыя «Ратэра»), Афрыцы (Ёганэсбург), Эўропе (Лёндан і Гамбург) — 24 гадзіны нон‑стоп праходзіў экалягічны фэстываль поп‑ і рок‑музыкі. Мэтай фэсту Live Earth (Жывая Зямля) было прыцягненьня ўвагі да праблемы глябальнага пацяпленьня.
З мэтай аператыўнага рэагавання на паведамленні грамадзян аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства Дзяржаўная Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь арганізавала работу "гарачай" лініі. Выдзелены спецыяльныя тэлефонныя нумары як у самой Дзяржінспекцыі, так і ў яе абласных і міжраённых падраздзяленнях.
У гэтым годзе плануецца выданне новага палявога вызначальніка птушак Беларусі. АПБ рыхтуе яго разам з выдавецтвам "Рифтур". У аснове фотавызначальніка будуць каляровыя фотаздымкі птушак. Фотаздымкі будуць адбірацца рэдакцыйнай калегіяй выдання і мастацкім рэдактарам на конкурснай аснове.
На жаль, мы вымушаны змяніць даты правядзення летніка АПБ для настаўнікаў. Арганізатарамі было атрымана ўсяго 5 анкет-заявак на ўдзел у ім. Таму вырашана перанесці яго на пачатак жніўня. Канкрэтныя даты будуць выстаўлены на сайце. Астатнія ўмовы і месца правядзення застаюцца ў сіле.
Еўрапейскі суд (The European Court of Justice) прызнаў Гішпанію вінаватай у парушэннях еўрапейскіх прыродаахоўных законаў. Згодна з пастановаю Суда, краіна не выконвае ўсталяванне Адмысловых ахоўных тэрыторый (Special Protection Areas (SPAs)), як гэтага патрабуе Дырэктыва па дзікіх птушках Еўразвязу (EU Birds Directive) у сямі рэгіёнах, а менавіта ў Андалузіі, на Балеарскіх і Канарскіх астравах, у Кастыллі-Ля-Манчы, Галісіі і Валенсіі.
Aфіцыйнае адкрыцьцё помніка мае адбыцца 3 ліпеня. Але некаторыя значныя падзеі, зьвязаныя з імем знакамітага французкага біёлага, на жаль, былі забыты і ніяк не адзначаны ў 2006г, калі можна было ўспомніць пра значныя для гісторыі Беларусі і біялягічнай навукі даты.
Адна з самых рэдкіх беларускіх птушак двойчы адзначана ў чэрвені гэтага году ў Гродзенскім раёне. 9 чэрвеня яе не толькі атрымалася назіраць каля в.Цыдавічы аўтару, але і нават зняць невялікі фільмік на лічбавую камеру праз трубу.
Другі раз чырвоны каршун быў адзначаны аўтарам разам з Яўгенам Сліжом і яшчэ дзвума студэнтамі біяфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэту каля в.Русота.
У сакавіку гэтага года стартаваў новы праект, прысвечаны практычнай ахове птушак. Праект гэты міжнародны, аб чым, дарэчы сведчыць і яго назва “Прырода аб’ядноўвае людзей”. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекту з’яўляюца Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ і абласная грамадская экалагічная арганізацыя “Зялёны край”. Замежнымі партнерамі з’яўляюцца польскія грамадскія арганізацыі Люблінскае арніталагічнае таварыства (LTO), Польскае таварыства аховы птушак (ОТОР) і прыродаахоўнае таварыства “Bocian”. Праект ажыццяўляецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.
С 1 июня 2007 года начался приём фоторабот на 2-й конкурс "Золотая черепаха" на звание "Лучший фотограф живой природы".Регистрация завершится 31 октября 2007 года. А итоговая выставка состоится в Москве с 1 февраля по 4 марта 2008 года. Подробней смотрите на www.animalphoto.ru
Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды приглашает фотолюбителей и профессиональных фотографов принять участие в V Республиканском фотоконкурсе "Это твоя земля", целью, которого является привлечение внимания всех жителей Беларуси к проблемам сохранения природных богатств родной страны.
З 6 па 10 ліпеня 2007г. ў г.Тураве на базе Станцыі кальцавання Інстытуту заалогіі НАН Беларусі адбудзецца другі палявы летнік для сябраў АПБ – настаўнікаў і кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор”. Пад час летніку прадугледжваюцца не толькі назіранні за птушкамі і ўдзел у іх кальцаванні, але таксама ўлікі птушак і штодзень 1-2 гадзінная праца па ачыстцы ТВП “Тураўскае Балонне” ад кустоўя. Знаёмства з калегамі-сябрамі АПБ з усёй Беларусі дапаможа ў далейшай працы з дзеткамі і падлеткамі. А водная экскурсія па Прыпяці і гіторыка-этнаграфічная па Тураву заставіць добрых уражанняў на другую палову лета.
У сярэдзіне мінулага тыдня фотавыстава “Нашы птушкі-2007” з найлепшых здымкаў, дасланых на конкурс Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ пераехала з Астраўца ў г.Ашмяны. Тут яна будзе працаваць на працягу двух тыдняў у памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі.
А ў Астраўцы месца фотаздымкаў занялі найлепшыя працы юных мастакоў з выявай птушкі 2006 году – кнігаўкі. Трыццаць малюнкаў з Жодзіна і Мінску, Наваградка і Слоніма, Смаргоні і Лельчыцаў, Свіслацкага і Жыткавіцкага раёнаў, а таксама іншых мясцін Беларусі хоць і паказваюць хараство толькі аднаго віду птушак, але даюць надзею, што людзі задумаюцца над лёсам усіх. І не толькі птушак, але і іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды.
Сёння поспехам скончыўся трэці этап акцыі па ратаванню поплаўных луней (Circus pygargus), якія загнездавалі на полі шматгадовых траў. Напрыканцы траўня — пачатку чэрвеня гэтага году сябрамі АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення Дзьмітрыем Вінчэўскім і Тацянай Смыкоўскай былі знойдзены тры гнязды поплаўных лунёў на вялікім полі шматгадовых траў каля в.Русота ў Гродзенскім раёне. Як вядома, луні – адзіная група драпежных птушак, якія гняздуюць выключна на зямлі. Таму ўсе гэтыя гнёзды былі адпаведна пазначаны бел-чырвонымі стужкамі, каб механізатары змаглі заўважыць і заставіць вакол іх няскошаны ўчастак.
Отложения на дне фьордов в Британской Колумбии свидетельствуют, что климатические изменения вызываются солнечной активностью — и что теперь нам нужно готовиться к пагубному глобальному похолоданию. Если нынче послушать политиков и экологов, покажется, что исследования климатических изменений — весьма скучное научное направление, где открывать уже почти нечего. Все — от Дэвида Судзуки и Ала Гора до премьер-министра Канады Стивена Харпера — уверяют нас, что "наука пришла к единому мнению". На недавнем саммите "Группы восьми" канцлер Германии Ангела Меркель даже попыталась убедить лидеров мировых держав выступить в ролиГоспода Бога — ограничить выбросы углекислого газа до уровня, который магическим образом не позволит температуре в мире повыситься больше чем на два градуса.
Учора ўвечары Еўрапейская камісія была паінфармавана чэскімі ўладамі пра масавыя смяротныя выпадкі, звязаныя хутчэй за ўсё з птушыным грыпам у цэнтральнай частцы краіны ў Пардубіцкім (Pardubicky) раёне. На мясцовай індычынай ферме здохла прыкладна 1800 птушак з 6000, якія там утрымліваліся. Лабараторныя тэсты, якія праводзілі ўчора і сёння ў Дзяржаўным ветэрынарыйным інстытуце ў Йіхлаве і Нацыянальнай лабараторыі ў Празе пацвердзілі, што прычынай масавай гібелі свойскай птушкі быў высоканебяспечны штам H5N1 вірусу птушынага грыпу. Адабраныя матэрыялы былі адасланыя ў Галоўную лабараторыю Еўрапейскай супольнасці ва Ўэйбрыджы для пацверджання атрыманых вынікаў.
20-22 чэрвеня ў Мінску праводзіцца III міжнародная канферэнцыя Фонду Міхаэля Отто (Нямеччына) "Захаванне водна-балотных угоддзяў і змена клімату ў Беларусі".
Яна праводзіцца сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук, прадстаўніцтвам ААН/ПРААН і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Дзевяць даследванняў, праведзеных па ўсяму Свету, былі сабраны пад адной вокладкай ў новым выданні BirdLife. Яны паказваюць: падвышэнне якасці жыцця можа ісці побач з аховай біяразнастайнасці. Апублікаваная сёння, брашура Conserving biodiversity, improving livelihoods, яскрава высвечвае крокі, якія павінны быць зроблены для барацьбы з беднасцю праз ахову біяразнастайнасці і падтрымку ўстойлівага кіравання навакольнымі рэсурсамі лакальнымі супольнасцямі.
Шаноўныя сябры АПБ! У сувязі з неабходнасцю рэгістрацыі выданняў АПБ і ўнясення зменаў у Статут АПБ, Цэнтральны Савет АПБ склікае пазачарговы з’езд. Пазачарговы з’езд адбудзецца 14 ліпеня 2007 года, у суботу, у памяшканні актавай залі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (РЭЦДзЮ), які размешчаны па адрасу: Мінск, вул. Макаёнка – 8. У гэтым жа будынку знаходзіцца офіс АПБ. Пачатак працы з’езду – 10.00.
Педагоги Шумилинского, Полоцкого, Новополоцкого, Бешенковичского, Городокского районов изучали птиц с … катамаранов. 14 июня на реке Оболь в Шумилинском районе состоялся сплав. Организатором выступило Шумилинское районное отделение АПБ в рамках проекта «Наблюдение за реками».
Кампанія B&Q, трэцяя па велічыні ў Сьвеце гандлёвая сець па продажам канструкцый і дэкаратыўных матэрыялаў з драўніны сёньня заявіла праз сваіх прадстаўнікоў у Пэкіне, што на працягу трох наступных гадоў усе яе прадукты, якія будуць прадавацца ў Кітаі, будуць вырабляцца толькі з сэртыфікаванай драўніны.
Новае дасьледаванне Нацыянальнага Адзюбонаўскага таварыства (National Audubon Society (BirdLife у ЗША) паказала, што колькасць некаторых самых звычайных амэрыканскіх відаў птушак значна зменшылася за апошнія сорак гадоў. У некаторых відаў падзенне колькасці адбылося нават на 80%!
“Мы гаворым не пра рэдкія ці экзатычныя віды – гэта птушкі, якія прылятаюць на нашы сталоўкі і збіраюцца на бліжэйшых азёрах або марскіх залівах. І як ні дзіўна – іх робіцца менш кожны дзень” – сказаў Старшыня таварыства Карол Браўнэр (Carol Browner).
С 15 по 19 мая, Казахстан стал принимающей стороной международного совещания исторической важности — Шестой встречи Государств, подписавших Меморандум о взаимопонимании, касающегося мер по сохранению стерха (Grus leucogeranus). Встреча была организована Комитетом лесного и охотничьего хозяйства Министерства сельского хозяйства Республики Казахстан и Проектом ЮНЕП/ГЭФ "Развитие и сохранение миграционных маршрутов и водно-болотных угодий для Сибирского журавля-стерха и других водоплавающих птиц в Азии", совместно с секретариатом Конвенции по охране мигрирующих видов диких животных (Боннскаяконвенция) и Международным фондом охраны журавлей (МФОЖ).
4-7 февраля 2008 г., Иваново В программе Конференции предусмотрены пленарные и секционные доклады, симпозиумы, круглые столы и стендовые доклады. Планируется издание тезисов сообщений и сборника "Изучение и охрана большого и малого подорликов в Северной Евразии".
Камбінацыя дзеяньня адмоўных фактараў, такіх як зьмены клімату і зьнішчэньне месцапражываньняў будзе сур’ёзна пагражаць ад 400 да 900 відам птушак да 2050 году згодна з дасьледчыкамі, якія праводзілі аналіз глябальных эфэктаў людзкой актыўнасьці на кантынэнтальныя (не марскія) віды птушак.
Да канца нашага стагоддзя гэты сьпіс павялічыцца мінімум у два разы. Да катэгорыі пагражаемых дасьледчыкі адносілі віды, арэал якіх зьменшыцца найменей на палову. Яны падкрэсьліваюць, што хаця эфэкты зьменаў клімату вельмі значныя самі па сабе, да іх дадаюцца непасрэдныя зьнішчэньні і дэградацыя экасыстэм: напрыклад, высечка лясоў або іх пераўтварэньне ў сельгаспадарчыя землі.
Карл Ліннэй (Carl Linnaeus), вядомы таксама як Карл фон Ліннэ (Carl von Linné) або Каролюс Ліннэўс (Carolus Linnaeus) лічыцца заснавальнікам Таксаноміі. Яго сыстэма найменьня, ранжыраваньня і клясыфікацыі арганізмаў дагэтуль выкарыстоўваецца (хоць і са значнымі зьменамі). Яго ідэі па клясыфікацыі аказалі значны ўплыў на пакаленьні біёлягаў – як яго сучасьнікаў, так і тых, хто жыў пасьля яго. Нават на тых, хто не прымаў яго зыходныя філязофскія і тэалягічныя ўстаноўкі.
В соответствии с Тегеранской конвенцией, которая вступила в силу в августе 2006 г., Республика Азербайджан, Исламская Республика Иран, Республика Казахстан, Российская Федерация и Туркменистан будут сотрудничать с тем, чтобы повернуть вспять кризис окружающей среды, наступивший в результате разрушения среды обитания, промышленного загрязнения и чрезмерной эксплуатации рыбных и других живых ресурсов моря.
Міжнародны студэнцкі летнік “Вывучаем Прыпяць разам” праходзіў на базе Станцыі кальцавання птушак Інстытута заалогіі НАН Беларусі ў г. Тураў на працягу тыдня. Летнік сабраў студэнтаў і магістрантаў з Беларусі (Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы, Гродзенскі медыцынскі дзяржуніверсітэт, Беларускі дзяржуніверсітэт, Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Ф.Скарыны), Украіны (Львоўскі, Чаркаскі і Камянец-Падольскі універсітэты) і Швэцыі, якіх прыцягвае вывучэнне прыроды.
Усе ўдзельнікі з’яўляюцца сябрамі нацыянальных партнёрскіх арганізацыі міжнароднай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International: беларусы ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), украінцы “Украінскага таварыства аховы птушак”, а швэды “Швэдзкага орніталагічнага таварыства” (SOF). Менавіта АПБ і SOF, пры падтрымцы Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA і арганізавалі гэты палявы летнік.
Трэці год запар адбываецца акцыя па ахове двух найбольшых папуляцый барадатай кугакаўкі (Strix nebulosa) ў Беларусі. Спонсары акцыі – аматары соў з Нідэрландаў Онно дэ Бруэйн і Алла Квяткоўская-дэ Бруэйн.
2 чэрвеня Целяханскую пушчу наведала чарговая экспедыцыя ў складзе Аляксандра Вінчэўскага (BirdLife International), Генадзя Міндліна (АПБ) і брытанскага калегі Джозефа Стратфорда, які жыве ў Літве. Вясна 2007 года выдалася не найлепшай для грызуноў і адпаведна для іх галоўных аматараў – соваў. У Белавескай пушчы, напрыклад, у гэтым годзе не знойдзена ніводнага гнязда барадатай кугакаўкі.
Маленький птенец сидит на тропинке и жалобно пищит. Окружающий мир полон опасностей. Так и хочется спасти бедное создание от неминуемой гибели, забрать птенца домой, обогреть, накормить. Когда птенчик подрастет, мы же его все равно выпустим на свободу. Подобные рассуждения характерны для многих людей, которые находят маленьких «бедолаг». Но, подобрав птенца, вы допустите ошибку, которая будет стоить ему жизни.
Новае дасьледаваньне паказала, што за апошнія 25 год птушкі, якія жывуць на сельскагаспадарчых тэрыторыях у Заходняй Эўропе, зьменшылі сваю колькасьць амаль на 50%. Гэты небясьпечны трэнд ёсьць вынікам інтэнсыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Эўразьвязе і праблема можа быць вырашана толькі хуткімі рэформамі.
Вынікі, абвешчаныя сёньня, аб’ядноўваюць найбольш верагодныя ў сваёй галіне індыкатары стану біяразнастайнасьці, атрыманыя дзякуючы Панэўрапейскай схеме маніторынгу звычайных відаў птушак (the Pan-European Common Bird Monitoring Scheme (PECBMS) – партнэрству вядучых навукоўцаў з Эўрапейскай Рады па ўліках птушак (the European Bird Census Council), BirdLife International, Каралеўскага таварыства па ахове птушак (the RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі) і Statistics Netherlands.
Віншуем нашых калег і сябраў АПБ, арнітолагаў Любоў Вяргейчык і Натальлю Карліонаву з паспяховай абаронай навуковых дысертацый на званне кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці заалогія.
Далейшых поспехаў на карысць птушак і людзей!
Сябры і калегі.
Около 200 детей и взрослых наблюдали птиц в Лошицком усадебно-парковом комплексе 5 июня. Школьники с восторгом определяли птиц с помощью мини-определителя «Птицы Лошицкого парка». Речная крачка и озерная чайка не сторонились людей, подлетали близко к детям. В кустарнике постоянно напевала чечевица. Лысуха с уже подросшими птенцами обследовала берега водоема. Дети прямо в парке отмечали увиденных птиц в буклете. Погода была очень жаркой. Наверное, поэтому так и не удалось услышать соловьиного сверчка. Зато приятно было отметить такой вид, как сирийский дятел, который для Лошицкого парка отмечался, наверняка, впервые.
ПРААН, сумесна з Міністерствам лясной гаспадаркі на аснове рэкамендацый Белдзяржэкспертызы ўзгаднілі і зацвердзілі будаўніцтва пабудоў для правядзення паўторнага забалочвання на 4 з 17 праектных тэрыторый: «Міранка» (ур. Волчае Балота, Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), «Дакудаўскае» (Лідскі раён Гродзенскай вобласці), «Галое» (Чэрвенскі раён Мінскай вобласці), «Барценіха» (Валожінскі раён Мінскай вобласці). Будаўнічыя праекты распрацаваны так, каб найлепш аднавіць натуральны гідралагічны рэжым на пашкоджаных балотах, стварыць адпаведныя ўмовы для балотнай флоры і фауны, зменшыць імавернасць узнікнення тарфяных пажараў, скараціць выкіды СО2 ў атмасферу. Будаўніцтва водарэгуліруючых пабудоў пачнецца ўжо ў гэтым месяцы.
Крыніца: www.peatlands.by
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: балота Альманы.
Приглашаем Вас принять участие в III Международной научной конференции «Актуальные проблемы экологии – 2007», которая состоится в г.Гродно в ноябре 2007 г. Организаторы конференции: факультет биологии и экологии Гродненского государственного университета им. Я. Купалы. В рамках конференции планируется обсуждение вопросов по следующим разделам:
У нядзелю, 3 траўня, у раённым цэнтры Астравец, што на Гарадзеншчыне, адкрылася фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ “Нашы птушкі-2007”. Розныя моманты з жыцця беларускіх птушак на 25 найлепшых фотаздымках, дасланых на абласны фотаконкурс, змогуць паглядзець наведвальнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі на працягу двух наступных тыдняў.
Веб-сайт www.peatlands.by был создан в рамках совместного проекта Программы развития ООН (ПРООН), Глобального экологического фонда (ГЭФ) и Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь по ренатурализации и устойчивому управлению торфяными болотами.Партнёрами проекта являются АПБ и RSPB (BirdLife в Великобритании).
Дзмітрыям Шамовічам і яго калегамі ў Расонскім раёне, што на поўначы Беларусі, у траўні былі знойдзены на гнездаванні дзве пары лебядзей-клікуноў. Адзін з самцоў меў на шыі і лапе блакітнага колеру кольцы з нумарам 2U21. Гэта можна ўбачыць на фота.Паводле атрыманай намі інфармацыі ад Лехо Луйгуйоэ (Leho Luigujoe), каардынатара вывучэння лебедзяў у Эстоніі, гэтая птушка была акальцавана ў заходняй частцы гэтай прыбалтыйскай краіне Пітэрам Райа (Peeter Raja) 21 жніўня 2001г.
Лебедзі-клікуны адны з нямногіх відаў птушак, якія актыўна пашырылі свой гнездавы арэал за апошняе дзесяцігоддзе. Першы выпадак гнездавання клікуноў у Беларусі быў зарэгістраваны зусім нядаўна — у 2002г. на рыбгасе "Руда" ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.Фота Ігара Бышнёва (АПБ).
У сярэдзіне траўня ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці адзначана другое гнездаванне чорнагаловага ерчыка (Saxicola torquata) ў Беларусі. Аўтар знаходкі — сябра АПБ Дзяніс Кіцель. Ім назіралася спачатку пара дарослых птушак, а потым і два злёткі.
Упершыню чорнагаловы ерчык у Беларусі на гнездаванні адзначаны на рыбгасе Страдач Брэсцкага р-на у 2001 г. сябрамі АПБ Андрэем Абрамчуком, Сяргеем Абрамчуком, Вадзімам Пракапчуком і Андрэем Хвалеем.
На фота Дзяніса Кіцеля самка чарнагаловага ерчыка.
Пасля некалькіх год “даспявання”, сёння нарэшце з’явілася першая версія Поўнага Cпісу птушак Свету, падрыхтаванага BirdLife International (The BirdLife checklist of the birds of the world). Сколькі ж відаў птушак жывуць зараз на Зямлі паводле новага Спісу? Адказ – 9 956 (і яшчэ 155 “магчымых відаў” пакуль знаходзяцца па-за Спісам і іх статус павінен больш дэталёва абмяркоўвацца).
Як стала вядома, 28 мая 2007 года Жыткавіцкі райвыканкам НЕ даў дазвол на будаўніцтва дамбы на ТВП Тураўскае Балонне (Туровский луг), якое хацелі пачаць у рамках рэалізацыі дзяржпраграмы супрацьпаводкавай абароны. Такое рашэнне стала магчымым дзякуючы аператыўнаму аб'яднанню высілкаў мясцовай грамадскасці і ўладаў, прыродаахоўных праектаў і прыцягненню ўвагі да праблемы захавання гэтага ўнікальнага месца ў натуральным выглядзе.
В Минске площадка по наблюдению за соловьями располагалась в Центральном ботаническом саду. Послушать соловьев пришли более 1700 минчан и гостей столицы. Такого результата никак не ожидали организаторы акции. Но день был очень теплым. Погода «улыбалась». Да и площадка располагалась в людном месте, где по обеим сторонам дороги пели соловьи.
Большинство людей даже представить себе не могут, что существует такая птица — сверчок. А между тем, сверчки живут даже в Минске. Увидеть их очень сложно. Это маленькие неприметные птицы. А вот услышать речного и соловьиного сверчков можно в Лошицком парке белорусской столицы.
BirdLife
і WWF South Africa апублікавалі справаздачу пра зробленыя ўпершыню дакладныя даследаванні па ацэнцы ўздзеяння рыбнай лоўлі доўгімі лінамі на розныя віды птушак і іншых жывёл, якія харчуюцца ля заходніх ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі (таксама на ўзбярэжжах Намібіі і Анголы). Справаздача ацэньвае штогадовыя ахвяры гэтага тыпу рыбнай лоўлі ў 34 тысячы марскіх птушак, 4200 марскіх чарапах, больш за 7 мільёнаў донных і пелагічных відаў акул і скатаў.
Не пасьпелі жыхары і госьці сталіцы прызвычаіцца да выгляду рэканструяванай плошчы Незалежнасьці, як яе зноў у найбліжэйшыя месяцы чакаюць зьмены. Самую вялікую плошчу Менску ўпрыгожыць скульптурны дэкор, які ў мастацкім асяродку ўжо пасьпеў выклікаць як памяркоўнае ўхваленьне, так і рэзкую крытыку.
Киевский хозяйственный суд принял к рассмотрению иск общественныхорганизаций к Госкомлесхозу Украины в защиту волков. "ЭкоПраво-Киев" иКиевский эколого-культурный центр обвиняют Госкомлесхоз в нарушении ЗаконаУкраины "О защите животных от жестокого обращения". Вопреки емулесоохотничье ведомство позволяет отстреливать беременных самок волка ибеспомощных волчат. Первое заседание суда запланировано на конец мая.
Долгое время считалось, что все многоклеточные животные возникли сразу и одновременно, и произошло это событие около 540 миллионов лет назад. Чарльз Дарвин не мог объяснить это явление. Согласно теории естественного отбора виды животных формируются постепенно в ходе пошагового приспособления к условиям среды. Поэтому внезапное появление разнообразных многоклеточных называли «кошмаром Дарвина». Теперь палеонтологам стали известны ископаемые животные, жившие и раньше этого рубежа. «Кошмар Дарвина» оказался иллюзией.
Американские палеонтологи из Института по изучению динозавров (The Dinosaur Institute, Natural History Museum of Los Angeles County, Los Angeles, California) нашли в Аргентине гигантский череп ископаемой хищной нелетающей птицы из группы фороракосов.
Апошнія ацэнкі стану папуляцый ўсіх птушак, якія жывуць на нашай плянэце, выявілі, што цяпер пад пагрозай зьнікненьня знаходзіцца найбольшая колькасьць птушак у параўнаньні з мінулымі гадамі. І крытычна неабходны дадатковыя дзеяньні па іх ахове, каб перапыніць гэтую смутную тэндэнцыю.
Абноўлены штогадовы Чырвоны Сьпіс BirdLife International (BirdLife International’s annual Red List update) –які ўтрымлівае апошнія дадзеныя па памеру папуляцыі, яе трэндам і памеру арэалу для ўсіх 10 000 відаў птушак ва ўсім Сьвеце – уключае 1 221 від птушак. Усе яны знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня і з такім статусам будуць уключаны ў Чырвоны Сьпіс МСАП 2007 году (2007 IUCN Red List).
19 траўня 2007г. ганаровы сябра АПБ і фотамастак-анімаліст Жорж Гулеўскі на працягу некалькіх хвілін назіраў і фатаграфаваў самца звычайнай гагі (Somateria mollissima), які заляцеў на вадасховішча Юбілейнае, што пад Горадняй.
Новый вид колибри обнаружили в тропическом лесу Колумбии орнитологи Александр Кортес-Дьяго (Alexander Cortes-Diago) и Луи Альфонсо Ортега (Luis Alfonso Ortega) из Фонда сохранения колибри (Hummingbird Conservancy). Как выяснилось, только что описанный вид уже нуждается в защите, прежде всего, от вторжения человека в её среду обитания.
16 траўня 2007г. ўдзельнікі міжнароднага студэнцкага палявога летніка, арганізаванага АПБ і Швэдзкім орніталягічным таварыствам SOF, на працягу некалькіх секундаў назіралі ў Столінскім раёне жоўтую чаплю (Ardeola ralloides). Літаральна праз 2-3 хвіліны пасьля пачатку воднай экскурсіі па Прыпяці ад насоснай станцыі ў в.Альшаны (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.) птушка праляцела на адлегласьці некалькіх метраў ад экскурсійнага баркасу над густымі зарaсьнікамі вярбы.
Чаплю адначасова ўбачылі 18 чалавек.
В глобальной сети появился веб-сайт, на котором собрана информация обо всех известных на сегодня представителей биологического разнообразия планеты. На сайте можно найти описания всего живого, обитающего на планете — от яблок до гигантских глубоководных крабов, всего более 1,8 млн видов существующих на Земле. Проект "Энциклопедия жизни" длился более 10 лет по всему миру и его стоимость превысила 100 млн долларов.
В АПБ можно заказать новые методические пособия: 1. "Зимняя подкормка птиц и искусственные гнездовья. Акции в экологическом образовании.", составители С.В. Зуёнок, А.В. Абрамчук, А.Е. Винчевский. 2. "Экологические игры от АПБ", составители А.Е. Винчевский, С.В. Зуёнок, С.В. Левый, Н.И. Поречина. 3. "Дикий квадрат", составители Л.С. Чумаков, С.В. Зуёнок, А.Е. Винчевский. Методички адресованы прежде всего людям, работающим с детьми. Все три будут высланы руководителям клубов АПБ "Крылатый дозор" и учителям, работающим по программе АПБ "Дикий квадрат". Заказать издания можно, позвонив нам на номер (017)-263-06-13.
Сёння, 12 траўня 2007г., каардынатару Клуба200 АПБ прыйшло юбілейнае, сотае паведамленне аб назіранні рэдкага віда птушак. SMS даслаў Вадзім Пракапчук: "Малы кіркун (кулик-воробей), 4 птушкі, ачышчальныя збудаванні г. Каменца, Брэсцкая вобл."
Пра Клуб200 АПБ можна больш даведацца тут:
www.ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=club200
У рамах праекту па разьвіцьцю рэгіянальных груп АПБ адбыўся адукацыйны візыт рэгіянальных лідэраў АПБ ў Швэцыю. Нашы партнэры са Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF (BirdLife у Швэцыі) на працягу тыдня стараліся паказаць самыя розныя бакі сваёй дзейнасьці. Але асноўнымі, канешне, былі супольныя назіраньні за птушкамі.
Уважаемые коллеги, приглашаем вас к участию, ждем от вас предложений по мероприятиям ФотоФорума 2007. Первая специализированная выставка-ярмарка профессиональной и любительской фотографии. Организатор: Выставочная компания НВЦ «БелЭкспо». Соорганизатор Белорусское общественное объединение (творческий союз) «Фотоискусство». Журнал «Фотомагия» издательство «Туризм и отдых». Сроки 12-15 июня 2007 г. Место: НВЦ «БелЭкспо, ул. Я. Купалы, 27, Минск.
Городские птицы по-своему борются с урбанистическим шумом. Самцы зарянки поют ночью, чтобы разнообразие песни могла оценить самка. Синицы в Бельгии переходят на более высокие частоты, а соловьи в Германии стали петь настолько громко, что уже "нарушают" европейские законы о шумoвом загрязнении.
Сябра АПБ і фотапаляўнічы Мікалай Гулінскі з Горадні 3 траўня 2007г. назіраў і сфатаграфаваў на адной з ачышчальных сажалак ВА “Гродна-Азот” каля в. Беражаны ў Гарадзенскім раёне самца пярэстай качкі (Tadorna tadorna).
Президент Беларуси Александр Лукашенко своим указом внес дополнения и изменения в Правила ведения охотничьего хозяйства и охоты и в Правила ведения рыболовного хозяйства и рыболовства, сообщили "Интерфаксу" в пресс — службе главы государства.
Іn October 2007, the University of Greifswald /Germany will start theinternational postgraduate MSc programme "Landscape Ecology and NatureConservation". The 2-year programme addresses to postgraduates withpractical work experience. Based on multidisciplinarity and individualmentoring, students will be prepared for careers in internationaladministration and organisations as well as in research institutes andprivate companies.
26 красавіка ў рамках веснавога тыдня дабра Заходне-Палескім аддзяленнем АПБ сумесна з аддзелам выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсытэту імя А.С. Пушкіна была праведзена акцыя “Вясна ідзе — вясне дарогу!”
Акцыя была накіравана на прыцягненне увагі моладзі да актыўнай аховы прыроды, а таксама на прапаганду здаровага ладу жыцця. Кожны жадаючы студэнт альбо супрацоўнік універсітэту мог унесці свій пасільны уклад у справу дапамогі братам нашым меншым. Актывісты Заходне-Палескага аддзялення АПБ на заднім двары універсітэту будавалі штучныя скрыні для птушак розных відаў і запрашалі усіх жадаючых далучыцца да гэтай справы.
Адчынены раздзел Тэрыторыі Важныя для Птушак (ТВП). Чытайце болей тут.
Приглашаем Вас принять участие во II Международной конференции «Зоологические исследования в регионах России и сопредельных территорий», посвященной 75-летию кафедры зоологии и общей биологии Нижегородского государственного педагогического университета, которая будет проходить в ноябре 2007 года.
На турбазе “Нёман”, што пад Гродна, з 20 па 22 красавіка 2007г. прайшоў адукацыйны трэнінг для студэнтаў – сябраў АПБ. Дваццаць удзельнікаў з розных ВНУ Гродна, Мінску, Гомелю і Пінску з дапамогай трэнэра Вітаўта Рудніка (ГА “Трэці сэктар”, Гродна) разам вучыліся фасілітацыі групавых сустрэч. Аб’яднаўшыся ў групы, усе змаглі паспрабаваць свае сілы ў правядзеньні абмеркаваньняў з выкарыстаньнем розных мэтадаў. А потым падзяліцца ўражаньнямі пра тое, што атрымалася, а што выклікала цяжкасьці, прапанаваць рэкамэндацыі сваім калегам.
Выказваем самыя шчырыя спачуваньні Аляксандру Ясевічу — сябру Цэнтральнага Савету АПБ — з нагоды заўчаснай сьмерці маці. Сябры і калегі
Сотні паштовых марак для дапамогі альбатросам ужо даслалі або перадалі ў офіс АПБ нашы сябры з усёй Беларусі:
«Естественные и инвазийные процессы формирования биоразнообразия водных и наземных экосистем», которая состоится 5–8 июня 2007 г. в г. Ростове-на-Дону
Трэці год запар Брэсцкі абласны краязнаўчы музей адчыняе свае дзьверы для ўсіх юных аматараў птушак і прыроды ўвогуле. Трэці год запар гучаць у залах музею дзіцячыя галасы і птушыныя спевы. Трэці год запар вучні з розных школ г. Брэста разам сустракаюць птушак, сустракаюць вясну.
International Aquatic Warbler Conservation Officer (BirdLife International/CMS) located at APB-BirdLife ,
Minsk. We are looking for a motivated conservation manager interested and able to work in an exciting international context.
Учора, 18 красавіка 2007г., Мікалай Лаўніковіч (Старшыня Рады Лунінецкага раённага аддзяленьня АПБ) адзначыў і пачуў першага ў гэтым годзе салаўя – птушку 2007 году. Адбылося гэта ў Брэсцкім раёне каля санаторыя “Берасьце” на канале паміж воз. Рагазянскім і Белым. Мікалай здолеў падысьці да сьпевака і добра яго разгледзець нават у паўзмроку.
Начал свою работу сайт конкурса http://drive.ten.by, смотрите, участвуйте, закачивайте свои фотографии. I этап, 1.04. – 20.05.2007 г. II этап, 16.05. – 15.10.2007 г. Первый белорусский конкурс цифровой фотографии – «Драйв», стартовавший в 2005 году, открыл новую страницу в белорусской фотографии. Конкурс прошел с небывалым успехом. Было получено около 1000 фотографий, от почти 100 авторов со всех регионов республики. С невиданным интересом прошла итоговая выставка конкурса, лист претендентов на награды содержал 18 авторов, всем были вручены дипломы и ценные призы. Созданная по итогам конкурса презентация была первой, выпущенной в Беларуси, мультимедийной презентацией фотоконкурса.
Як вядома, прырода і асабліва птушкі, не маюць межаў. Таму міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы прыроды і навакольнага асяроддзя рэч вельмі патрэбная і нават неабходная.
Калі мой сябра Кшыштаф Вайцэхоўскі запрасіў мяне на канферэнцыю Люблінскага арніталагічнага таварыства (LTO), якая павінна была адбыцца 14-15 красавіка ў Любліне, я зразумеў, што гэта бадай найлепшая нагода пазнаеміцца з калегамі-арнітолагамі з за Буга — найблізшымі нашымі суседзямі. Даведацца аб іх справах, ды аб сваіх расказаць па магчымасці. Таму не вельмі доўга вагаючыся разам з сябрам, Вадзімам Пракапчуком (дарэчы, каардынатарам будучага сумеснага праекта пад прыгожай і сімвалічнай назвай “Прырода аб’ядноўвае людзей”, які фінансуецца Праграмай малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду (ПМГ ГЭФ)), вырушылі ў падарожжа.
Грамадзкія арганізацыі Экаправа-Кіеў і Кіеўскі Эколага-культурны Цэнтар (КЭКЦ) атрымалі бліскучую перамогу над Мінпрыроды і Дзяржлесгасам Украіны ў судзе.
Сёньня, 18 красавіка 2007г., вырашылася судовая цяжба, якая пачалася паўтары гады таму.
Кіеўскі апэляцыйны гаспадарчы суд задаволіў галоўнае патрабаваньне заяўнікаў, а менавіта “ прызнаць, што Мінпрыроды і Дзяржкамлесгас Украіны парушаюць Закон Украіны “Аб жывёльным сьвеце”, таму што не вядуць кадастар жывёльнага сьвету.
Другі том справаздачы ІІой Міждзяржаўнай сустрэчы па зьменах клімату (Intergovernmental Panel on Climate Change (IPCC)) утрымлівае пацьверджаньні меркаваньняў навукоўцаў аб тым, што ўзрост тэмпэратуры і зьмяншэньне асадкаў выкліча паступовую гібель дрэваў у трапічных дажджавых лясах і іх замену расьліннасьцю саван ужо да канца гэтага стагоддзя. Пад час адмысловай прэзэнтацыі ва ўнівэрсытэце Сан-Паўлу навукоўцы, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы IPCC, прадставілі больш дэталёвую інфармацыю адносна гэтай праблемы.
З сёньняшняга дня на сайце ЕВСС – Эўрапейскай Рады па ўліках птушак (European Bird Census Council) па адрасе http://www.ebcc.info/pecbm.html будуць даступныя трэнды і індыкатары колькасьці для 124 эўрапейскіх відах птушак з 20 краін нашага кантынэнту. Дадзеныя ахопліваюць 25-гадовы пэрыяд – з 1980 па 2005г. Для некаторых краін будуць даступныя дадзеныя нават за 1960я гг.
14-15 красавіка ў Кобрыне адбыўся сэмінар АПБ, прысьвечаны пачатку ў Беларусі маніторынгу звычайных гняздуючых відаў птушак. Сябры АПБ з Багушэўску, Барысава, Брэста, Горадні, Кобрына, Магілёву, Менску, Мікашэвічаў, Слоніму, Слуцку, а таксама з Наваградзкага, Мастоўскага і Шумілінскага раёнаў абмяркоўвалі мэтодыку правядзеньня маніторынгу, закладку дасьледчых квадратаў і трансэктных лініяў у іх, магчымыя тэрміны і формы справаздачы.
Сёньня, у першы сапраўды цёплы дзень пасьля “вяртаньня зімы”, на Гарадзеншчыне ўпершыню ў гэтым годзе для Беларусі адзначылі вясковых ластавак. Над ачышчальнымі сажалкамі ВА “Гродна-Азот” каля вёскі Беражаны (Гродзенскі раён) ганаровы сябра АПБ і фотапаляўнічы Георгій Гулеўскі назіраў 6 птушак. Яны чародкай ляталі адна за адной і пасьпявалі не толькі лапаць у паветры жамяру, але і сьпяваць.
Зямля на парозе глябальнае экалягічнае катастрофы, але зямляне яшчэ маюць час мабілізавацца і ўратавацца — справаздача Міжурадавай камісіі па справах зьмены клімату.
Яна побач. Мы ўжо адчуваем яе — падчас студзеньскай адлігі ды ліпеньскіх халадоў, падчас незразумелага ўрагану ды раптоўнай засухі. Гэта — зьмена клімату.
На пералічаных ніжэй сайтах можна знайсьці як тапаграфічныя карты Беларусі з часоў Савецкага Саюзу, так і заходнюю і паўднёвую частку краіны на польскіх (1920-1939гг.) і аўстра-венгерскіх картах пачатку мінулага стагоддзя. А таксама карты Ўкраіны і Малдовы.
Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр “Трэці Сэктар” і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы ня болей за 1 год.
З 20 па 22 красавіка (з абеду пятніцы па абед ў нядзелю) у навакольлі Гродна адбудзецца трэнінг для студэнтаў – сябраў АПБ на тэму “Фасілітацыя групавых сустрэч, альбо як эфэктыўна арганізаваць і правесьці сустрэчу”. Трэнінг адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталягічнага таварыства SOF з удзелам прадстаўнікоў таварыства і Швэдзкага агенцтва па разьвіцьці міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.
«Начныя жыхары лясоў» — менавіта пад такой назвай на тэрыторыі Пружанскага раёна, у ваколіцах знакамітага балота і ТВП (тэрыторыі, важнaй для птушак) “Дзікае” адбыўся палявы летнік для старшакласнікаў і студэнтаў — сябраў АПБ. Летнік быў арганізаваны сябрамі Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пры падтрымцы Шведскага арніталагічнага таварыства (SOF) і Шведскага агенства па міжнароднаму развіццю SIDA.
Калі ласка, паглядзіце новую інфармацыю, якая з'явілася на нашым сайце:
Эколого-энтомологический центр провинции Лангедок-Руссильон (Франция) приглашает Вас представить Ваши аудиовидеоматериалы на 7 Международный энтомологический кинофестиваль, который состоится в городе Прад с 10 по 14 октября 2007 г.Цель этого уникального международного конкурса фильмов о насекомых и других наземных беспозвоночных — средствами кинематографии содействовать формированию научного мировоззрения, распространению знаний о насекомых и среде их обитания, пропаганде охраны природы.
Анкета ўяўляе сабой каляровы буклет на некалькіх старонках. Інфармацыя падзелена на блокі: "пра АПБ", "чаму птушкам патрэбна наша дапамога", "што мы робім для таго, каб захаваць птушак", "напрамкі дзейнасці, на якія Вы можаце зрабіць ахвяраванне", "што атрымліваюць сябры АПБ". Сама анкета адрыўная (частка-анкета з асабістымі дадзенымі запаўняецца і дасылаецца ў офіс нашай арганізацыі, а буклет з карыснай інфармацыяй застаецца новаму сябру АПБ). Усе фота, якія размешчаны ў анкеце, зроблены сябрамі АПБ. Адну ці некалькі новых анкет можна замовіць па тэлефоне (017)-263-06-13.
Пра вясновую міграцыю птушак у Беларусі можна даведацца (акрамя форумаў на нашым сайце, канешне) з наступных сайтаў: Сайт Інстытута заалогіі НАН Беларусі: http://biobel.bas-net.by/zoo/flu/News.htmТут Вы знойдзеце свежыя навіны са станцый назірання за вясновай міграцыяй водна-балотных , інфармацыю як адбывалася міграцыя ў 2006 годзе, навуковыя артыкулы пра птушыны грып і шмат іншага. Сайт бёдуотчараў з Беларусі, Швецыі і Латвіі: http://putni.se/Тут змешчаны першыя даты прылётаў некаторых відаў птушак у трох краінах.
31 марта 2007 года в польском городе Седльце прошла научно-практическая конференция, посвященная охране пустельги (Falco tinnunculus). В конференции принял участие и представитель АПБ — Руслан Шайкин.
Два прыродаахоўныя альянсы ў Ціхаакіянскім рэгіёне аб’ядналіся, каб разам працаваць на выратаваньне ад зьнікненьня тых птушак рэгіёну, якім пагражае найбольшая небясьпека.
“На Ціхаакіянскі рэгіён прыпадае найбольшая колькасьць відаў птушак, якім пагражае зьнікненьне, як на адзінку тэрыторыі, так і на тысячу жыхароў, калі параўнаць гэтыя паказчыкі для ўсёй плянэты. Акрамя гэтага, тут ужо адбылася самая вялікая колькасьць зьнікненьняў,” сказаў Дон Ст’юарт (Don Stewart), кіраўнік ціхаакіянскага аддзяленьня BirdLife.“Зараз трэба без прамаруджваньня ахоўваць птушак на ціхаакіянскіх астравах, і каардынацыя акцый будзе дапамагаць рабіць гэта так, каб ніводны від больш не зьнік”.
Малы грыцук (Limosa lapponica), на якім быў замацаваны спадарожнікавы перадатчык, “паставіў” новы рэкорд па хуткасьці пералёту на вялікую адлегласць. Гэты кулік праляцеў з Паўночнага вострава Новай Зеландыі ў Yalu Jiang (Кітай, на паўночным ускрайку Жоўтага мора) – усяго 10 200 км. Палёт заняў толькі 9 дзён. Пра гэта паведаміла каманда навукоўцаў з праекту вывучэння міграцыі ціхаакіянскіх прыбярэжных птушак (Pacific Shorebird Migration Project), якія назіралі за пералётам гэтай птушкі.
4 красавіка адбыўся сэмінар-практыкум “Разьвіцьцё здольнасьцяў навучэнцаў да дасьледчай і досьледнай працы”, арганізаваны Ўпраўленьнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным аграрным ўнівэрсытэтам на базе апошняга.
На яго былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных установаў з ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласьці і абласнога цэнтру, якія займаюцца арганізацыяй дасьледчай працы навучэнцаў.
З 11 па 18.05.2007 на базе Станцыі кальцаваньня Інстытуту заалёгіі НАН Беларусі ў г.Тураў (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) адбудзецца міжнародны студэнцкі палявы летнік. Для ўдзельнікаў – студэнтаў з Беларусі, Швэцыі і Ўкраіны – плянуецца адмысловая праграма па кальцаваньню і назіраньням за птушкамі, вызначэньню кажаноў, назіраньням за мясцовай батрахафаунай і жукамі, фларыстыцы і геабатаніцы, а таксама цікаваму і вясёламу адпачынку. Пражываньне плянуецца ў драўляных дамах. Усе выдаткі па праезду, харчаваньню і пражываньню бяруць на сябе арганізатары летніку: АПБ (ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”), SIDA і Швэдзкае орніталягічнае таварыства SOF.
Новы інтэрнэт‑сайт «Басэйн ракі Прыпяць» /www.pripyatplan.org/ распрацаваны праектам, што фінансуецца Эўразьвязам. Створаны ён для збору і распаўсюджаньня інфармацыі пра розныя аспэкты Пляну кіраваньня басэйнам Прыпяці згодна з патрабаваньнямі воднай Рамкавай дырэктывы ЭЗ ды пра мэрапрыемствы і дасягненьні праекту.
Крытычны параўнаўчы агляд навуковай літаратуры, прысьвечанай распаўсюджаньню высока патагеннага птушынага грыпу (Highly Pathogenic Avian Influenza=HPAI) штама H5N з’явіўся ў часопісе Ibis [1] Брытанскага орніталягічнага зьвязу (British Ornithologists Union). Галоўная выснова гэтага артыкулу – гандаль свойскай птушкай і прадуктамі птушкаводзтва хутчэй, чым міграцыі дзікіх птушак — галоўны мэханізм глябальнага пашырэньня патагеннага вірусу птушынага грыпу.
Агляд паказвае, што мігрыруючыя птушкі шырока і шмат разоў абвінавачваліся ў распаўсюджваньні вірусу і гібелі свойскай птушкі, не гледзячы на тое, што прычынай было перамяшчэньне жывых хатніх птушак і прадуктаў птушкаводзтва, такіх, як птушынае мяса.
Каля адной тысячы паштовых марак ужо перададзена Каралеўскаму таварыству аховы птушак (RSPB, BirdLife у Вялікабрытаніі) у рамках акцыі па захаванню альбатросаў. Большасць з іх склалі маркі, якія праз некалькі гадоў збіраў офіс АПБ. Маркі выразаліся з канвертаў, якія Вы дасылалі нам.
Такім чынам усе, хто нам пісаў, сталі ўдзелькамі гэтай акцыі.
"Зачем нужны заповедники, или 129 вопросов об особо охраняемых природных территориях Беларуси (ООПТ)" — именно так называется книга, которая была подготовлена в рамках проекта "Внедрение опыта Евросоюза по сохранению заповедников и заказников в сотрудничестве с местным населением и властями" в рамках Партнёрской программы институционального строительства ТАСИС Европейского союза.
Сёньня ў Брусэлі было абвешчана аб дасягненьні вырашальнага пагадненьня па новай схеме фінансаваньня на 785 міліёнаў эўра мерапрыемстваў па выратаваньні прыроды Эўропы, якая знаходзіцца пад найбольшай пагрозай.
Новы фонд ЛайфПлюс Прырода і Біяразнастайнасьць (The ‘LIFE+ Nature and Biodiversity’ fund) будзе са-фінансаваць праекты па ахове месцапражываньняў і відаў, якія маюць прыярытэтную патрэбу у гэтым на тэрыторыі ўсёй Эўропы. Уладальнікі і мэнэджэры такіх тэрыторый будуць мець магчымасьць атрымаць фундушы, каб зьдзейсьніць інавацыйныя мэтады павелічэньня прыроднай каштоўнасьці сваіх земляў.
Бразыльскія ўлады забясьпечаць для амазонскіх плямёнаў, па‑ранейшаму ізаляваных ад сьвету, бясплатны спадарожнікавы інтэрнэт, каб тыя маглі выкарыстоўваць яго ў барацьбе зь нелегальным высяканьнем трапічных лясоў.
Цяпер багата ў якіх вёсках, да якіх нават дарог няма, будзе інтэрнэт.
Парниковый эффект вызвал великое переселение насекомых. Даже тропические бабочки стали в Европе уже привычным явлением. Некоторые виды даже зимуют в Германии. Зато холодолюбивые виды находятся под все большей угрозой.Изменение климата, по данным ученых, привело к настоящему "великому переселению" бабочек. "В последние годы теплолюбивые виды активно потянулись на север, тогда как холодолюбивые находятся под все большей угрозой", — говорит Йозеф Зеттеле из Центра по изучению окружающей среды им. Гельмгольца. Другие специалисты тоже сообщают о миграции этих насекомых с востока на запад и поясняют, что некоторые виды уже преодолели Альпы в направлении южной Германии.
Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША запрашае моладзь розных узроставыхгруп (10-11, 12-13, 14-15 год) прыняць удзел у міжнародным мастацкім конкурсе "Што для вас з’яўляецца важным у навакольным асяроддзі?"(International art competition based on the theme "What is important to you about our environment?"). Праект можа быць выкананы ў любым фармаце.
У мiнулыя выхадныя 45‑гадовы жыхар вёскi Мiкулiчы Брагiнскага раёна загiнуў пры выпальваннi сухой травы i сьмецьця.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс‑службе абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сiтуацыях, мужчына быў знойдзены супрацоўнiкамi раённага аддзела па НЗ, якiя прыбылi ў вёску па выклiку на тушэньне ўчастка.
26 сакавіка 2007 году Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў афіцыйнае карыстаньне марку «Ўсходні салавей» са штогадовай сэрыі «Птушка года». Яе падрыхтаваў выдавецкі цэнтар «Марка» РУП «Белпошта».
Каля 100 000 альбатросаў гіне кожны год ад рыбалоўных кручкоў пры прамысловай здабычы траскі з выкарыстаннем закідных лінёў. Альбатросы забіваюцца ў такой вялікай колькасці, што зараз 19 з 21 відаў альбатросаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Польскія і міжнародныя прыродаахоўныя недзяржаўныя арганізацыі віталі сёньняшняе рашэньне Эўрапейскай камісіі, што Польшча павінна адказваць перад Эўрапейскім Судом (the European Court of Justice (ECJ)) за парушэньне заканадаўства Эўразьвязу па навакольнаму асяроддзю праз плянаваньне пабудовы хуткаснай аўтамагістралі Via Baltica праз ахоўваемую прыродную тэрыторыю – пойму ракі Распуда (Rospuda) ў Паўночна-Усходняй Польшчы.
Сябры, за апошнія 10 год Кіеўскім эколяга-культурным цэнтрам апублікаваны наступныя кнігі па запаведнай справе, з амаль усімі імі можна азнаёміцца на сайце Цэнтру
www.ecoethics.ru
Вашингтон. Число подтвержденных Всемирной организацией здравоохранения (ВОЗ) случаев заражения людей птичьим гриппом возросло до 281, причем новые случаи зафиксированы в Египте и Лаосе. ВОЗ и международные эксперты проводят встречу в Турции, обсуждая, как лучше лечить людей, инфицированных высокопатогенным вирусом птичьего гриппа H5N1.
Навукоўцы з дасьледчага цэнтру Аарона Дайманда ў Нью-Ёрку (Aaron Diamond AIDS Research Centre) абвесьцілі, што яны знайшлі спосаб лёгкай вытворчасьці вакцыны супраць птушынага грыпу, які выклікае вірус H5N1. Дасьледнікі сцьвярджаюць, што досьледы на мышах паказалі эфэктыўнасьць распрацаванай праз іх вакцыны для барацьбы з хваробай і папярэджаньня масавых захворваньняў сярод людзей.
Рэгулярнае забясьпечваньне грыфаў дастатковай колькасьцю не атручанай падліны ёсьць добра распрацаваным мэханізмам іх аховы. Такія пляцоўкі – “Рэстараны для грыфаў” – асабліва важныя на тэрыторыях, дзе большасьць памерлай жывёлы літаральна “атручана” лекамі.
Каманда з Peregrine Fund апошнім часам працавала над магчымасьцю распаўсюджваньня “рэстаранаў для грыфаў” на Індыйскім субкантынэнце, дзе мясцовае насельніцтва “для прафіляктыкі” літаральна нашпігоўвае хатнюю жывёлу анты-васпаленчым лекам Дыклафенак’ам. Апошняе катастрафічнае зьмяншэньне колькасьці трох відаў грыфаў з роду Gyps, тонкадзюбага сіпа (Slender-billed) (Gyps tenuirostris), індыйскага (G. Indicus) і беласьпінага (Oriental White-backed Vulture) (Gyps bengalensis) грыфаў зьвязана з назапашваньнем леку ў арганізьме грыфаў праз харчаваньне на трупах хатняй жывёлы. Атручаныя дыклафенакам птушкі гінуць ад падагры.
20 сакавіка пасля правядзеньня праверкі распачата крымінальная справа згодна з часткай 3 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае здабыча рыбы або іншых водных жывёл) у дачыненьні да 25‑гадовага рабочага Мінскага завода ацяпляльнага абсталяваньня.
На паседжаньні Эўрапейскай Рады, што адбылося 8—9 сакавіка ў Брусэлі, лідэры дзяржаваў і ўрадаў краінаў‑чальцоў Эўразьвязу падтрымалі прапановы Эўрапейскай Камісіі, накіраваныя на пабудаваньне экалягічна чыстай энэргетыкі ЭЗ.
Рашэньне Эўрапейскай Рады тычылася павышэньня долі ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі ў структуры эўрапейскай энэргетыкі, скарачэньня выкідаў парніковых газаў у атмасфэру і павышэньня энэргаэфэктыўнасьці электрапрыбораў, транспартных сродкаў, архітэктурных збудаваньняў і электрагенэратараў у ЭЗ.
Запрошуємо Вас взяти участь у роботі ІХ наукової конференції Західноукраїнського орнітологічного товариства, присвяченої пам’яті Олександра Грабаря, яка відбудеться 18-21 жовтня 2007 р. в Ужгородському національному університеті. Публікація матеріалів з різних проблем вивчення та охорони птахів планується у Науковому віснику Ужгородського національного університету.
Адны з найбольш рэдкіх птушак Сярэдняга Ўсходу вярнуліся на месцы гнездаваньня, забясьпечыўшы навукоўцаў дадзенымі пра шляхі міграцыі і месцы зімоўкі. Гэтая інфармацыя будзе выкарыстана для распрацоўкі плянаў па ахове віду пасьля гнездавога сэзону. Але неразгаданай засталася загадка маладых, пакуль негняздуючых птушак – дзе зімуюць яны?
Немало чудес преподносит природа в текущем году с наступлением первых весенних дней. В связи с тем, что март на редкость оказался самым теплым за прошедшее десятилетие, что не могло не отразиться на миграционных процессах птиц, многие виды прибыли к местам размножения на две-три недели раньше обычных сроков. Хотя очень редко, но случается, когда южные виды птицы мигрируют значительно севернее естественных мест обитания.
З сёньняшняга дня на сайце www.springalive.net эўрапейскай кампаніі "Жывая вясна" працуе беларуская старонка.
У параўнаньні з мінулым годам адбылося некалькі зьменаў.
Дадаліся новыя раздзелы (напрыклад, з адукацыйнымі матэрыяламі для настаўнікаў) і сэрвісы (напрыклад, можна спампаваць для свайго манітора рухомую застаўку або даслаць электронную паштоўку з выявай аднаго з чатырох відаў птушак "Жывой вясны" свайму сябру), ды шмат іншага — запрашаем на сайт "Жывой вясны"!
Сёньня ў сябраў АПБ з Барысава Анжэлы Журавель і Сямёна Левага (на здымку) нарадзілася дачка. Віншуем іх з прыгожым папаўненьнем у сям’і, а будучае Барысаўскае аддзяленьне АПБ – з новым маленькім сябрам!
Нашы найлепшыя пажаданьні нованароджанай і яе бацькам.
Росту ва ўсім!
Сябры і калегі
Голас суматранскай наземнай зязюлі (Sumatran Ground-cuckoo) (Carpococcyx viridis) быў запісаны ўпершыню, што дае навукоўцам дадатковую надзею на выратаваньне гэтай надзвычай рэдкай птушкі ад пагрозы зьнікненьня.
Запіс голасу адной птушкі быў зроблены мясцовымі паляўнічымі пасьля доўгага высьлежваньня і потым перададзены ў Таварыства Аховы Дзікай прыроды (Wildlife Conservation Society (WCS)).
Ужо бачылі белага бусла ці вясковую ластаўку? Віншуем! Зазірніце на сайт "Жывой вясны" і занясіце сваё назіранні!
У гэтым годзе, як і раней, мы разам з жыхарамі з амаль усіх еўрапейскіх краін будзем назіраць за прылётам добра вядомых і прыкметных птушак: вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, белага бусла і звычайнай зязюлі.
8 сакавіка самка сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus) некалькі хвілін назіралася Сямёнам Левым у садзе аднаго з прыватных дамоў у г. Барысаў (Мінская вобласць). Гэта першае назіранне гэтага віду ў Барысаве і, магчыма, самая паўночная сустрэча сірыйскага дзятла на тэрыторыі Беларусі.
З 28 сакавіка па 1 красавіка пройдзе трэці летнік “Начныя жыхары лясоў”. Арганізатарам з’яўляеца Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ. Першыя два аднаймённыя летнікі праходзілі каля в. Дзедаўка на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гэты раз сустрэча адбудзецца на хут. Юзэфін (Пружанскі раён) каля знакамітага балота Дзікое, дзе ёсць магчымасць сустрэць барадатую кугакаўку (гл. яе партрэт на здымку).
Минский городской комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды проводит фотоконкурс «Это твоя земля». Конкурс проводится в номинациях: «Красота родной природы», «Экология и человек». Работы представляются в цветном варианте и должны быть отпечатаны на фотобумаге формата 15*20 см, 20*30 см или 30*45 см. При подведении итогов жюри оценивает оригинальность сюжета фотоснимка, эмоциональность, отображение и раскрытие темы номинации, художественные и технические качества работы. Участвуйте и побеждайте, ведь вас ждут ценные призы!
Арнітолягі ўсяго Сьвету сьвяткуюць з нагоды навіны, што від, які не адзначаўся больш пасьля свайго адкрыцьця ў Індыі ў 1867г., быў зноў адзначаны. Прычым, двойчы!
Індыйская вялікадзюбая чаротаўка (Large-billed Reed-warbler) (Acrocephalus orinus) дагэтуль заставалася адной з найменш вядомых птушак на Зямлі. Адзінкавая птушка была закалекціявана ў даліне Сатледж, Хімачал Прадэш, Індыя (Sutlej Valley, Himachal Pradesh) у 1867 годзе, і пасьля гэтага многія навукоўцы ставілі пад сумнеў факт апісаньня менавіта новага віду птушак. Выказваліся меркаваньні, што гэта абератыўная асобіна шырока вядомых відаў чаротавак.
Выратаваньне каліфарнійскага кондара (Gymnogyps californianus) — адзін з найбольш вядомых амерыканскіх праектаў па рэінтрадукцыі – атрымаў падтрымку ад ранча плошчай 270 000 акраў (1 акр=0,405 га), на якім дзяржава ажыццяўляе найвялікшую праграму прыватнага паляваньня.
Кампанія Tejon Ranch Company, якая працуе супольна з the U.S. Fish & Wildlife Service і таварыствам Audubon California (BirdLife ў Злучаных Штатах) абвесьціла, што яна забараняе выкарыстаньне паляўнічай амуніцыі са свінцом на ранча ў каліфарнійскіх гарах Тэхачапі (Tehachapi Mountains), якое кампанія арэндуе ў дзяржавы.
Невялікая экспедыцыя, якая вандруе па Сырыі, сёньня зрабіла сенсацыйную заяву: яна адкрыла найвялікшую зімуючую папуляцыю аднаго з найбольш пагражаемых эўразійскіх відаў птушак – крэчаткі (Vanellus gregarius).
Існуючыя да гэтага ацэнкі колькасьці ўсёй сусьветнай папуляцыі гэтага віду кнігавак, які знаходзіцца пад крытычнай пагрозай зьнікненьня (Critically Endangered species), вагаліся ад 400 да 1500 асобін. Таму сэнсацыйнай стала вядомасьць ад чальцоў экспедыцыі пра тое, што яны бачылі больш за 1200 крэчатак на працягу аднаго дня, і больш за 1500 – калі скласьці ўсіх убачаных птушак гэтага віду за час вандроўкі. Усе крэчаткі назіраліся на некалькіх лугах у Паўночнай Сырыі.
Сёньня на вэб-сайце газэты “Звязда” з’явілася інтэрвію сябра АПБ Аляксандра Вінчэўскага карэспандэнту газэты Сяргею Расольку наконт мэтазгоднасьці веснавога паляваньня на птушак. Прапануем яго Вашай увазе.
Подведены итоги зимних учетов птиц в Беларуси, которые были организованы общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Аномально теплая зима сказалась и на зимующих птицах. Некоторые перелетные виды птиц остались зимовать в стране. Другие птицы в январе неожиданно стали строить гнезда…
Учора былі падведзены вынікі XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў. Сярод пераможцаў былі і сябры АПБ.
У гэтым годзе надыход каляндарнай вясны супаў з прылётам першых пералётных птушак. Сведкамі гэтай падзеі сталі арнітолагі-сябры АПБ з Берасьцейшчыны, якія сёння назіралі за палявымі жаўрукамі і кнігаўкамі, — яны вярнуліся першымі. Магчыма, калі не пахаладае, на працягу тыдня пералётныя птушкі дасягнуць і паўночнага ўсходу нашай краіны.
Менавіта так названа чарговая заалагічная сустрэча. Першага сакавіка ў будынку Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва Вольга Лукшыц распавядзе пра прыроду і птушак Кандалакшскага запаведніку. Таксама будзе паказаны відэафільм. Пачатак у 17 гадзін. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Адна з найбольш рэдкіх птушак Новай Зэляндыі – мёдасмактун Notiomystis cincta – сёньня вярнулася на галоўны востраў Новай Зэляндыі ўпершыню за апошнія 125 гадоў. Трыццаць гэтых рэдкіх птушак, якіх абарыгены называюць “Хіхі”, былі выпушчаны ў рэзерваце Waitakere Ranges пасьля таго, як іх прывезьлі з выспаў Tiritira Matangi, — месца, дзе яны былі рэінтрадукаваны раней.
Пасля пяці год дасьледваньняў, адмысловая экспедыцыя адкрыла ў Сенегале месца зімоўкі вяртлявай чаротаўкі – эўрапейскай вераб’інай птушкі, якой пагражае зьнікненьне.
У сувязі з гэтым Ларс Лахманн (Lars Lachmann) (прадстаўнік RSPB (BirdLife ў Вялікабрытаніі), якое спрычынілася да арганізацыі экспедыцыі ў Заходнюю Афрыку)) сказаў, што “веданьне таго, дзе яны зімуюць, дае нам магчымасьць паўтарыць у Афрыцы пасьпяховыя дзеяньні па ахове віда, якія былі зробленыя ў Эўропе”.
У школе-інтэрнаце ў мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне 22 лютага адбылася сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ з вучнямі 3 і 4 класаў.
Чарговая справаздачная канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ у гэты раз была прысьвечана 125годдзю з дня народзінаў нашага земляка з Лідчыны, заснавальніка літоўскай арніталёгіі, акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Тадаса Іванаўскаса).
У суботу, 17 лютага 2007г., у актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна сабраліся больш за 70 аматараў дзікіх птушак і роднай прыроды, каб разам успомніць і адзначыць найбольш важныя падзеі з жыцьця сябраў АПБ з Гарадзеншчыны і праслухаць восем навукова-папулярных прэзентацый.
Институт зологии академии наук Молдовы 18-19 октября 2007 проводят зоологическую конференцию. Тематика конференции: - разнообразие наземных и водных сообществ животных; - систематика и эволюция животных; - структура и динамика популяций животных в естественных и антро-погенных экосистемах; - функционирование популяций и роль животных в поддержании экологического равновесия; - биологический контроль в регулировании численности вредителей; - охрана редких, уязвимых и находящихся под угрозой исчезновения видов животных в условиях интенсификации антропогенного пресса.
УВАЖАЕМЫЕ КОЛЛЕГИ! Приглашаем Вас принять участие в работе ІV Международной научной конференции “БИОРАЗНООБРАЗИЕ И РОЛЬ ЖИВОТНЫХ В ЭКОСИСТЕМАХ”, которая состоится 9–12 октября 2007 г. на базе Днепропетровского национального университета.
Да ўвагі настаўнікаў з Пінскага, Столінскага, Лунінецкага і Жыткавіцкага раёнаў! У сакавіку 2007 года стартуе праект АПБ «Захаваем прыроду Палесся разам!». Мэта праекта — прыцягненне мясцовага насельніцтва да працесу захавання глабальна значнай біяразнастайнасці на тэрыторыі заказніка «Сярэдняя Прыпяць».
Пад час прэс-канфэрэнцыі ў Менску начальнік галоўнага ўпраўленьня вэтэрынарыі Мінсельгасхарчу Аляксандр Аксёнаў зазначыў, што ў Беларусі распрацаваны Комплексны плян мерапрыемстваў па прафіляктыцы птушынага грыпу на 2007 г. Мерапрыемствы ў першую чаргу скіраваныя на папярэджаньне заносу вірусу на тэрыторыю Беларусі. Паколькі найбольш імаверным кірункам заносу інфэкцыі зьяўляецца поўдзень краіны, там працягнуць дзейнасьць адмысловыя станцыі адсочваньня, што працуюць ад 2003 г. Над асаблівым “наглядам” апынуцца Сож і Прыпяць.
Праект дырэктывы наконт разгляду сур’ёзных экалягічных злачынстваў у рамках крымінальнага права быў прадстаўлены Эўрапейскай Камісіяй 9 лютага. Незаконныя выкіды небясьпечных рэчываў у паветра, ваду ці глебу, незаконная перавозка адкідаў, незаконны гандаль рэдкімі жывёламі і расьлінамі могуць мець разбуральныя наступствы для здароўя чалавека і навакольнага асяродзьдзя, сьцьвярджае Эўрапейская Камісія. У сувязі з гэтым узьнікае неабходнасьць эфэктыўных санкцыяў, што будуць караць парушальнікаў на ўсёй тэрыторыі Эўразьвязу.
У пятніцу, 16 лютага 2007г. у памяшканьні гасьціннай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна прайшла трэцяя Гродзенская абласная адкрытая заалічная канферэнцыя навучэнцаў. На гэты раз яна была прысьвечана 200годдзю выданьня праф. Станіславам Баніфацыям Юндзіллам першых падручнікаў па заалогіі для школ Віленскай навучальнай акругі (у яе цалкам уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі).
ГНУ «Всероссийский научно-исследовательский институт охотничьего хозяйства и звероводства» РАСХН 22-25 мая 2007 г. в городе Кирове, (Россия) проводит Международную научно-практическую конференцию «Современные проблемы природопользования, охотоведения и звероводства» посвященную 85-летию института и приглашает Вас принять участие в её работе.
Российская Академия Наук, Министерство образования и науки Российской Федерации, Северо-Кавказский государственный технический университет, Международный фонд Н.Д. Кондратьева, Академия медико-технологических наук Российской Федерации, Научно-исследовательский институт «Циклы природы и общества» проводят с 14 по 15 мая 2007 г. в городе Ставрополе VIII Международную конференцию студентов, аспирантов и молодых ученых «Ц и к л ы».
23–26 октября 2007 г. на базе Института биологии внутренних вод им. И.Д. Папанина РАН (пос. Борок Ярославской обл.) планируется проведение XIII Международной школы конферции молодых учёных «Биология внутренних вод».
С 1 января 2007 г. выходит в свет научный журнал "Общая и прикладная ценология" – первый и единственный в мире трансдисциплинарный журнал, рассматривающий и обобщающий знания, методы, принципы изучения и управления большими системами как ценозами различного происхождения.
Заява Эўракамісіі была распаўсюджаная пасьля паседжаньня Рабочай групы Міжурадавай камісіі па праблемах зьмены клімату, што праходзіла з 29 студзеня па 1 лютага ў Парыжы. Згодна з заключэньнем Рабочай групы, адсутнасьць неабходных дезяньняў у сфэры барацьбы з глябальным пацяпленьнем можа прывесьці да катастрафічных наступстваў.
Прэзідэнт Эўрапейскай камісіі Хосэ Мануэль Барросо (José Manuel Barroso) сёньня пад час сустрэчы з прадстаўнікамі BirdLife International выказаў моцную падтрымку ахове біяразнастайнасьці. Гэта адбылося пад час прадстаўленьня новай справаздачы “Дабрабыт у ЭЗ праз дабрабыт дзікай прыроды” (“Wellbeing Through Wildlife in the EU”), для якой Барроса напісаў уступ.
Прам’ер-міністры Кітаю і Японіі сустрэліся і абмеркавалі дзеяньні па ахове аднаго з найбольш вядомых азіяцкіх відаў птушак – японскага, або чырвонаногага ібіса (Nipponia nippon). Такім чынам адбыўся яшчэ адзін з крытычна важных крокаў у ахове гэтага аднаго з найбольш рэдкіх відаў сусьветнай авіфауны.
Птушыны грып: вірус H5N1 адзначаны ў ВялікабрытанііУчора ўвечары Эўрапейская камісія была інфармавана ўладамі Злучанага каралеўства пра магчымы выпадак захворваньня птушыным грыпам у Саффалку (Suffolk), на ўсходзе Англіі. Прыкладна 2500 індычак загінулі ў статку з больш чым 150000 птушак. Адразу ж прыклады тканіны загінулых птушак былі адасланы ў лябараторыю ў Уэйбрыджы, якая сёньня зранку...
У студзені ў рамках праекта "Внедрение опыта Евросоюза по сохранению заповедников и заказников в сотрудничестве с местным населением и властями" выйшаў новы плакат АПБ — "Растения, занесённые в Красную книгу Беларуси"....
Положение о студенческих, аспирантских и докторантских стипендиях им. В.И. Вернадского(Утверждено исполкомом Фонда имени В.И.Вернадского 5 сентября 1996 г.,Протокол №4, дополнено 22 декабря 2004 г., Протокол №26)....
С 1989 года программой ЮНЕСКО "Человек и биосфера" (МАБ) ежегодно выделяется 10 поощрительных премий молодым ученым для проведения исследований по экосистемам, природным ресурсам и биоразнообразию. Через предоставление грантов молодым исследователям МАБ укрепляет потенциал нового поколения ученых по всему миру, осознавая что оно сможет сыграть ключевую роль в решении экологических проблем и вопросов устойчивого развития....
Межрегиональная научно-практическая конференция "ИЗУЧЕНИЕ ПТИЦ НАТЕРРИТОРИИ СРЕДНЕГО ПОВОЛЖЬЯ", 23-25 марта 2007 г., Чебоксары Организаторы: Биолого-химический факультет Чувашского государственногопедагогического университета им.И.Я.Яковлева, Чувашское отделение Союза охраны птиц России и Экологическое движение молодежи Чувашской Республики. Основной целью проведения конференции мы видим консолидацию орнитологов СреднегоПоволжья для обобщения результатов работы и подготовки совместных планов по изучению птиц региона. Основные направления работы конференции:* Экология птиц на территории Среднего Поволжья.* Многолетние мониторинговые исследования и оценка численности птиц натерритории Среднего Поволжья.* Эволюционная морфология птиц.* Редкие птицы Среднего Поволжья и их охрана По согласованию с Оргкомитетом возможно расширение направлений работыконференции. Сборник планируется подготовить к началу конференции, поэтомубольшая просьба не затягивать со сроками подачи готовых материалов (вэлектронном виде и на бумажном носителе) — 15 февраля 2007 г. Заявка на участие в работе конференции заполняется каждым участником вотдельности и отправляется вложенным файлом вместе со статьей до 15 февраля2007 г. по адресу: sopr21@yandex.ru По всем вопросам — в Оргкомитет по адресу: г.Чебоксары, Чувашскоеотделение Союза охраны птиц России, sopr21@yandex.ru, edemchr@mail.ru Совещание "ДИНАМИКА ЧИСЛЕННОСТИ ПТИЦ В НАЗЕМНЫХ ЛАНДШАФТАХ"20-22 февраля 2007 г., Москва Организаторы: Институт проблем экологии и эволюции им.А.Н.Северцова РАН,Мензбировское орнитологическое общество, Союз охраны птиц России. Совещаниеприурочено к 20-летию программ зимних учетов птиц России и сопредельных стран. Секции:* "Динамика численности птиц в связи с колебаниями климата и автохтоннымипопуляционными процессами"* "Изменения в птичьем населении и численности видов под воздействиемсукцессионных процессов и антропогенной трансформации местообитаний"* "Методы и организация мониторинга численности птиц в наземных ландшафтах" Контакты: voop21@rambler.ru — Преображенская Е.С. Крыніца:seminar@biodiversity.ru праз http://www.seu.ru/
1 лютага ў памяшканні Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва пройдзе чарговая заалагічная сустрэча...
З восені 2006г. існуе Шведска-Латвійска-Беларускі сайт рэгіянальных груп бёрдуотчэраў — http://www.putni.se/. З'явіўся сайт пасля сустрэчы аматараў назіранняў за птушкамі з трох краін з розных рэгіянальных груп летам 2006г. у Латвіі.
Выйшаў чарговы падвойны нумар 1-2 за 2007 год Гродзенскага абласнога інфармацыйнага бюлетэню АПБ "Кабец".
27-28 студзеня ў Вялікабрытаніі пройдуць чарговыя "Вялікія садовыя назіранні за птушкамі" (Big Garden Birdwatch). Удзельнікам гэтай акцыі трэба на працягу адной гадзіны паназіраць за птушкамі ў сваіх садах і потым даслаць вынікі.
У 2007 г. дзеці з клубаў "Крылаты дазор", калі яны з'яўляюца яго сябрамі другі або трэці год, атрымаюць новыя значкі ад Аховы птушак Бацькаўшчыны. Значкі маюць выяву розных жывёл — вавёрка, сава, вожык і божая кароўка. Дзеці, якія будуць толькі ўступаць у клуб атрымаюць значкі з лагатыпам і назвай клубу.
Віншуем сябраў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь 2006 года!
Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа абвяшчаюць фотаконкурс.Фотаздымкі чакаюць да 19 лютага па адрасе: г.Мінск, 220030, вул.К.Маркса,35, БАЧК, фотаконкурс “Беларусь побач”. Тэмы: -Суседства прыроды і прагрэсу; -Каханьне і каханыя; -Незвычайнае звычайнае жыцьцё; -Ты мой брат, каго завуць беларусам альбо Беларусь у партрэтах; -Прыгажосьць; -На скрыжаваньнях; -Будучыня…?; -Мы падобныя (тэма ВІЧ). Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы спабору размешчаная на вэб-пляцоўцы www.belpobach.page.by альбо па тэлефонах +375-29-3429938, 29-8707051, 29-7074377.Крыніца: Кроніка гармадзкага жыцця Гарадзеншчыны, вып. 231 (18 студзеня 2007г.) www.ts.adukatar.net
Шаноўныя калегі!
Па ініцыятыве Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ пачынаецца праца над стварэннем "Атласа рэдкіх птушак Брэсцскай вобласці.
Первые Международные научно-практические чтения по заповедному делу памяти Ф.Р.Штильмарка
Ужо другі раз Дом-музей А.Міцкевіча, што ў Наваградку, стаў месцам, якое гасцінна прымае ўсіх, хто цікавіцца светам птушак. На гэты раз 26 снежня мінулага года тут адбылася канферэнцыя Навагрудскага р
Главы ветеринарных служб стран-членов ЕС на встрече, состоявшейся в Брюсселе,единогласно поддержали решение запретить ввоз в Европу диких птиц, пишет британская The Times
Завершилась работа над созданием Интернет-версии Красной книги Республики Беларусь, осуществленная при поддержке проекта программы развития ООН (ПРООН) и Глобального экологического фонда (ГЭФ) "Создание условий для устойчивого функционирования системы охраняемых водно-болотных угодий в Белорусском Полесье" в тесном взаимодействии с Министерством природных ресурсов и охраны окружающей среды, общественной организацией “Ахова Птушак Бацькаўшчыны”, Королевским обществом защиты птиц (RSPB), Институтами зоологии и ботаники Национальной академии наук Республики Беларусь и компанией "МедиуМ".
Чорнага і белага буслоў, шэрую чаплю і вушатую саву, шуляка-карагольчыка і шуляка-галубятніка, скапу і арла-маркута, а таксама качак-крыжанак намаляваў мясцовы сябра АПБ Станіслаў Памецька. Былы настаўнік і актыўны філатэліст вельмі любіць дзікую прыроду і птушак. Таму не толькі збірае іх выявы на паштовых марках і капэртах, але вырашыў паспрабаваць перадаць свае ўражанні ад самых цікавых сустрэч са светам птушак з дапамогай малюнкаў іншым.
Падрыхтаваны дзесяты спецыяльны нумар Брэсцкага рэгіянальнага бюлетэня “Кулён”. Нумар прысвечаны толькі совам. У ім Вы знойдзеце расказ пра летнікі “Начныя жыхары лясоў”, якія праводзіць Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ. А таксама аб знаходках соў у Брэсцкай вобласці ў 2005г., па дадзеным складзены мапы. Ёсць інфармацыя аб знаходках сіпух на паўднёвым захадзе краіны.
Астраханский государственный университет проводит Международную научно-практическую конференцию «Экология биосистем: проблемы изучения, индикации и прогнозирования» посвященную 75-летию Астраханского государственного университета.
Игорь Бышнев (директор АПБ по связям с общественностью, помимо остальных должностей) и Павел Зубрицкий получили Специальную премию от А.Г. Лукашенко в номинации киновидеоискусство, за создание научно-популярного видеосериала "Чернобыльские джунгли. 20 лет без человека".
Выйшаў з друку і пакуль ёсць для распаўсюду сярод сябраў АПБ — настаўнікаў і кіраўнікоў пазашкольных устаноў “Сборник материалов второй Гродненской открытой областной зоологической конференции учащихся, посв. 220-летию со дня рождения Константина Тызенгауза» (17-19.02.2006, г.Гродно). Гродно: ГОУПП 2006 — 95 с.
Трэцяя Гродзенская адкрытая абласная заалагічная канферэнцыя навучэнцаў адбудзецца з 16 па 18 лютага 2007 г. на базе Гродзенскай гімназіі №1 імя Я.Карскага. Анкеты на ўдзел і тэксты дакладаў прымаюцца да 15 студзеня 2007г.
С 1 по 31 января 2007 года общественная организация “Ахова птушак Бацькаўшчыны” проводит зимние учеты птиц.