Крычкавыя
Невялiкiя, рэдка адносна дужыя водныя птушкi, стройнага целаскладу, з вострымi крыламi i часцей за ўсё вiлкападобным хвастом. Афарбоўка звычайна бела-шэрая, радзей – бела-чорная. Палавы дымарфiзм адсутнiчае, але ёсць узроставы. Здабычу ловiць у вадзе, кiдаючыся ў яе з паветра, або збірае з паверхні. Гнёзды часцей за ўсё ў калонiях на зямлi. 43 вiды.
Спіс відаў
Крычка малая
Самая малая з крычак, бела-шэрая з чорнай «шапачкай». У гнездавы перыяд белы лоб, жоўтая дзюба з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. У няшлюбным уборы верх... далей...
Крычка палярная
Падобная на рачную крычку, але папялiсты колер верху больш цёмны i займае большую плошчу. Канцы рулявых нязначна выступаюць па-за канцы складзеных крылаў; ногi карацейшыя,... далей...
Крычка пярэстаносая
Параўнальна вялiкіх памераў, белая, у палёце кароткае верацёнападобнае тулава, верх галавы чорны з невялiкiм чубам, бачным ззаду. Дзюба чорная з жоўтым канцом, ногi чорныя,... далей...
Крычка рачная
Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымi крыламi; ногi ўвесь час чырвоныя. Увесну i летам канец... далей...
Крычка чайканосая
Бела-папялiстая з чорным верхам галавы (узiмку больш светлая), чорны колер пераходзiць на шыю. Дзюба тоўстая, кароткая i чорная, ногі параўнальна доўгія, чорныя. Папялiсты колер... далей...
Крычка-чэграва
Самая вялiкая з крычак, палёт павольны, як у чаек. У няшлюбным уборы верх галавы у белых рысках, канцы крылаў знiзу цёмныя (у каралеўскай крычкі... далей...
Рыбачка белакрылая
У гнездавы час чорная з белымi пярэднiмi часткамi верху крылаў, хвастом і паясніцай, а таксама чырвонымі дзюбай i нагамi. У няшлюбным уборы ад чорнай... далей...
Рыбачка белашчокая
У гнездавы час афарбоўка цела цёмна-шэрая i чорная. Чорны верх галавы кантрастуе з белымi шчокамi. У палёце нiз крылаў амаль белы. Дзюба i ногi... далей...
Рыбачка чорная
У гнездавы перыяд амаль цалкам шэра-чорная (таксама i дзюба) з рознай інтэнсіўнасцю чорнага колеру, толькi крыючыя падхвосця белыя, а ногi карычнева-чорныя. Самка крыху святлейшая.... далей...