In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Гага сібірская

Клікніце, каб павялічыць!
© Eugenijus Kavaliauskas Аўтар: © Eugenijus Kavaliauskas

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Гага сібірская

Лацінская назва: Polysticta stelleri
Ангельская назва: Steller's eider
Руская назва: Гага стеллерова

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы бела-рыжа-чорны з характэрнымi чорнымi плямамi па баках цела. Самка, маладыя i самец у негнездавы час карычневыя з блакiтнаватым люстэркам на крылах. Голас: падае вельмi рэдка, у самца падобны да звычайнай гагі — жалоснае і нiзкае «ху-аў», у самкі — падобна да качкі-свіцьвы траскучае «керр-рерр». Даўжыня цела 43-47 см, размах крылаў 70-79 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:узбярэжжы тундры, невялiкiя, часта нерэгулярныя азёры і разлівы рэк у тундры; у паслягнездавы перыяд — моры.

Гняздо:ямка, высланая сухой травой або мохам у адкрытай тундры, або ўкрытае ў кустах вярбы або бярозы паблізу вады. Высцiлка багатая, з цёмна-карычневага пуху. D = 20-25 см.

Яйкi:6-8 (5-10), жаўтавата-алiўкавыя або карычнева-алiўкавыя. Памеры: 61,5 х 42,0 мм (55,5-71,0 х 37,0-47,5 мм).

Арэал:узбярэжжы паўн. Сiбiры ад п-ва Ямал праз Чукотку да зах. краю Аляскi. Верагодныя спарадычныя выпадкi гнездавання на З нават да Кольскага п-ва, а таксама спарадычна на Новай Зямлі, а-вах Айнова, у Нарвегіі і Эстоніі.

Пералёты:пералётны (ІV-V, IX-XІ). Спарадычна залятае ў паўд. Фiнляндыю, Германiю, Вялікабрытанію, Данiю i Францыю, Галандыю, Ісландыю, на Фарэры і Мядзведжыя а-вы, Шпіцберген.

Месца зiмовак:Пн Скандынавii i Кольскага п-ва, Новая Зямля і ад Аляскi ўздоўж Алеуцкiх а-воў i Камчаткi да Курыльскiх а-воў уключна. Зімуе таксама на Балтыцы, галоўным чынам паміж Эстоніяй і Літвой.

Беларусь: вельмi рэдкi, выпадкова залётны вiд; адзiнкавая рэгiстрацыi за ўвесь час назiранняў.