Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Місія, мэты, задачы АПБ
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Асноўнымі мэтамі АПБ з’яўляюцца:
Захаванне біялагічнай разнастайнасці;
Заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Місія АПБ
Захаваць птушак і біяразнастайнасць дзікай прыроды, аб’ядноўваючы дзеля гэтага людзей.
Задачы АПБ:
Вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці, асабліва разнастайнасці дзікіх птушак;
Выяўленне, вывучэнне, захаванне і (пры неабходнасці) аднаўленне прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, асабліва для дзікіх птушак;
Захаванне прыродных экасістэм;
Заахвочванне насельніцтва да практычных дзеянняў па захаванню біяразнастайнасці, у асаблівасці дзікіх птушак і прыродных тэрыторый, павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва;
Садзейнічанне устойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.